TRANSLATE

Города и деревни Беларуси. Мстиславский район

Мстиславский район (Мсціслаўскі раён)
Мсціслаўскі раён (Мстиславский район) размешчаны у Магілёўскай вобл. Утвораны 17.7.1924 г. у Калінінскай акрузе 3 9.6.1927 г. да .26.7.1930 г. ў складзе Аршанскай акругі, 20.2. 1938 г ў Магілёўскай вобл. Пл. раёна 1,3 тыс.кв.км2. Насельніцтва 27,6 тыс. чал. (2008),гарадскога 42%.
Сярэдняя шчыльнасць 22 чал. на кв км. Асн. насельніцтва беларусы (87,6%). Таксама жывуць рускія (11,4%), украінцы (0,9%) і інш.(15). Цэнтр — г Мсціслаў. У раён уваходзяць 162 населеныя пункты. Адміністрацыйна падзяляецца на 13 сельсаветаў: Доўгавіцкі,Забалацкі,Капачоўскі, Краснагорскі,
Лютненскі, Мазалаўскі, Мушынскі, Падсолтаўскі, Раздзельскі, Ракшынскі, Сапранавіцкі, Сялецкі, Ходасаўскі. Праз тэр. Раёна праходзяць чыгунка Орша — Крычаў, аўтадарогі на Магілеў, Горкі, Крьгчаў, Чавусы, Хіславічы (Расія). Аутадарожны пункт праз дзярж. мяжу Рэспублікі Беларусь — Каськова. ***
Тэрыторыя раёна ляжыць на Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніне. Паверхня пласкахвалістая, ускладненая суфазійнымі западзінамі і ярамі. Пераважаюць вышыні 180 — 220 м. Найвышэйшы пункт (239 м) раёна і вобласці знаходзіцца каля в. Раздзел. 3 карысных выкапняў есць торф, сапрапель, фасфарыты, мел, цагельныя гліны і суглінкі, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічыя пяскі. Сярэднія тэмпературы студз. -8,1 0С, ліп. 18 0С. Ападкаў 640 мм у год. Вегетацыйны перыяд 184 сут. 3 рэк, што працякаюць па тэр. раёна, найбольшая Сож з прытокамі Віхра, Малатоўка, Чорная Натапа (з Белай Натапай), Волчас, па зах. частцы— рэкі Кашанка і Рамясцвянка. Пад лясамі 15,8% пл., пераважаюць хваевыя, яловыя, бярозавыя, пад балотамі 7,3 тыс. га. Ахоўваюцца тарфянікі Валоўнікі і Бель.
Пл. сельгасугоддзяў (2006) складае 70% тэр. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі (СВК «Кастрычнік”), свінагадоўлі (СВК «Мазалаўскі», РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра»), конегадоўлі (РУСП «Мсціслаускі конны завод№ 120”).
Вырошчваюцца збожжавыя і кармавыя культуры, бульба. Працуюць прадпрыемствы харч. (кандытарскі цэх у пас. Кірава), камбікормавай (ААТ «Ходасаўскі камбікормавы завод”) і будаўнічых матэрыялаў прам-сці. Дзейнічае ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб» і унітарнае даччынае прадпрыемства «Мсціслаускі паліўзбыт» у в. Ходасы.
Праз тэр. раена праходзіць нафтаправод Унеча (Расія) — Полацк.

У сістэме адукацыі працуюць будаўнічы каледж, прафес. ліцэй, 6 сярэдніх, 3 базавыя і 2 пач. школы, 11 комплексаў школа-сад,10 дашкольных устаноў, дзіячая школа мастацтваў, спарт., школа інтэрнат для глухіх дзяцей. Ёсць Дом дзіцячай творчасці, сац. прытулак, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Дзейнічаюць 22 клубныя установы, 14 кінаустановак, 22 б-кі, музей. Працуюць Дом ветэранаў, 4 бальніцы, урачэбная амбулаторыя, 20 фельч.-акушэрскіх пунктаў. У в. Багацькаўка працуе Музей-сядзіба М.Гарэцкага. Выдаецца газ. «Святло кастрычніка”. Зона адпачынку — Чырвоны Бераг. Дзейнічаюць 8 рэліг. абшчын, у т.л. 5 праваслаўных, 1 рымска-каталіцкая. Помнікі археалогіі: гарадзішча (вескі Асмолавічы, Добрае, Каробчына, Мазалава, Міцькаўшчына, Усполле, Ходасы), селішча(в. Разанцы), курганны могільнік (в. Дубейкава). Захоўваюцца помнікі архітэктуры: Пустынскі Успенскі манастыр (1380, адноўлены у 17 — 19 ст.) у в. Пустынкі, Ільінская царква (1675) у в. Слаўнае, Вазнясенская царква (1799) у в. Мазалава, Ануфрыеўская царква (1890) у в. Сялец, Пакроўская царква (1904) у в.Басценавічы.
Внимание! Многие, кто читают эту, порой ностальгическую информацию, мечтают посетить места своего детства, или могилы предков. Чаще всего путешествие к ним придется начинать с приезда в Могилев. Поэтому очень полезной окажется справочная информация о том, как доехать из Могилева автобусом (маршруткой), а также поездом в Могилев и обратно. Там уже указаны телефоны вызова такси и расписание городского общественного транспорта.
(Читайте следующую страницу, нумерация - ниже)


 МСЦІСЛАЎ (Мстиславль) — горад, цэнтр Мсціслаўскага р-на Магілеўскай вобл., на правым беразе р. Віхра (прыток Сажа), у паўд.. адгор'ях Смаленска-Маскоўскага узвышша. За 18 км ад чыг. ст. Ходасы (на лініі Орша — Крычаў), 95 км ад Магілева. Вузел аўтамабільных дарог на Магілеў, Горкі, Крычаў, Чавусы, Хіславічы (РСФСР). 11,6 тыс. жыхароў (2008).

Гарадзішча Дзявочая Гара на тэр. горада сведчыць аб дзейнасці чалавека у гэтых мясцінах з перыяду жал. веку. Мсціслаў упершыню згадваеццау грамаце кн. Расціслава Смаленскага пад 1136— 50гг. У Іпацьеўскім летапісе названы пад 1156 г. як горад Смаленскай зямлі. Заснавальнікам Мсціслава лічаць кн. Давыда Расціславіча. 3 1189г. цэнтр удзельнага Мсцілаўскага-княства. Узнік на Замкавай гары, складаўся з замка, умацаванага раваміі валамі, і навакольнага горада. У 13 — 1-й пал. 14 ст. Мсціслаў у Смаленскім княстве. У 1359 г. вял. князь літоўскі. Альгерд пасадзіў у Мсціслаўлі свайго намесніка, а пазней перадаў горад свайму сыну Сямёну Лугвену, заснавальніку дьiнастыі князеў Мсціслаўскіх. Полк пад яго кіраўніцтвам вызначыўся у Грунвальдскай бітве 1410 г. У 14 — 15 ст. Мсціслаў — гандл.-рамесны цэнтр, эканамічна цесна звязаны з Магілёвам, Вільняй, Кракавам, Ноўгарадам, Разанню і інш. У горадзе былі свае меры збожжавых («мсціслаўская бочка), даўжыні («мсціслаўскі локаць і сажань) і вагі («мсціслаўскі пуд і фунт ). Пасля смерці апошняга мсціслаўскага кн. Івана горад аддадзены у 1499 г. кн. Жаслаўскаму, жанатаму на яго дачцэ, які стаў кн. Мсціслаўскім. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ у 1500 — 03 гг. у 1502 г. заняты рас. войскамі. У 1505 г. цар Іван III завяшчаЎ Мсціслаў свайму сыну Васілю. Спусташальныя паходы да горада былі паўтораны у 1506, 1508 і 1514 гг. У 1535 г. рас. войскі на чале з Васілем Шуйскім зноў падыштлі да яго, аднак узяць не змаглі.
3 1528 г. Мсціслаў ва уладанні Жыгімонта II Аўгуста, каралеўская воласць, цэнтр староства Віленскага ваяв. Пасля адм.— тэр. рэформы 1565 — 66 гг. з 1569 г. цэнтр Мсціслаўскага ваяв. У 1616 г. па дазволу польскага караля Жыгімонта III пабудаваны касцел і засн. Езуіцкі калегіум. У 1634 г. горад атрымаў магдэбургскае права, пячатку з гербам (у блакітным полі шчыт і рука з мячом). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. у 1654 — 61 гг. заняты рас. войскамі, у Маскву былі вывезены гар. майстры, у т.л. знакаміты цаніннік С.Палубес. Мсціслаў да 1661 г. належаў цару Аляксею Міхайлавічу, затым зноў адышоў да Рэчы Паспалітай. У 1661 г. сейм Рэчы Паспалітай вызваліў Мсціслау ад падаткаў на 4 гады. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі, у 1772 — 76 гг. цэнтр Мсціслаўскай правінцыі. 3 1777 г. пав. горад Магілеўскай губ., атрымаў новы герб (у сярэбраным полі чырвоны ліс); 2 разы у год праводзіліся кірмашы. 3 1796 г.у Бел., з 1802 г. зноў у Магілеўскай губ. У адпаведнасці з праектам рэгулярнай планіроўкі 1778 г. поўнасцю змянілася першапачатковая схема горада: Мсціслаў атрымаў прамавугольную сістэму вуліц і плошчаў. Меліся драўляныя храмы, у т.л. Тупічэўскі Святадухаўскі манастыр (пабудаваны у1641 г., у сярэдзіне 17 ст. зроблены роспіс), царква (пабудавана у 1641— 65). У 17 — 18 ст. узведзены мураваныя кармеліцкі манастыр (упрыгожаны у сярэдзіне 18 ст. фрэскамі у стылі барока), езуіцкі кляштар (перароблены у праваслаўны Мікалаеўскі сабор), бернардзінскі касцел (пабудаваны на месцы Афанасьеўскай царквы у 1772), францысканскі касцел. Гар. забудова у 1783 г. прасціралася на 104 дзес. зямлі. Гораду належалі 628 дзес. раллі, 207 дзес. сенакосу, 1792 дзес. лесу. У 1785 г. у" Мсціслаулі 2,8 тыс.
жыхароў, 502 двары. Гадавы гандл. абарот горада у 1785 г. склаў 40 тыс. рублеў. Да праезду Кацярыны II у Крым у 1787 г. пабудаваны драўляны дварэц (згарэў у 1858). У свой княжацкі тытул яна уключыла Мсціслаў. У 1791 г. адкрыліся аднакласнае, у 1810г. духоўнае вучылішчы. У 1802 г. болып за 3 тыс. жыхароў, у т.л. 305 рамеснікаў і 108 гандляроў. У пач. 19 ст. пабудавана Троіцкая царква, у 1863 г. на цэнтр. плошчы разбіты сквер, у 1871 г. пабудавана мураваная Крыжаўзвіжанская царква Аляксандра Неускага. У 1861 г. у горадзе 6250 жыхароў. Працавалі вапнавы з-д (з 1830), 2 плісавыя мануфактуры, ф-ка баваўняньіх тканін (з 1833), крупадзерка, гарбарня (з 1865) і цагельны з-д (з 1867), маслабойня (з 1874). Дзейнічала паштовая станцыя на тракце Орша— Клімавічы — Касцюковічы, якая у 1880 г. мела 10 коней. У 1883 г. адкрыта тэлегр. станцыя, налічвалася 136 гандл. кропак; 4 разы у год праводзіліся кірмашы. Паводле перапісу 1897 г. у Мсціслаўлі 8514 жыхароў (пісьменных 38%), гар., духоўнае і прыходскае вучылішчы, 17 дробных прадпрыемстваў, 3 бальніцы. На пач. 20 ст. у горадзе 1048 жылых будынкаў, у т.л. 25 мураваных. Працавалі жаночая 8-класная і мужчынская гімназіі, прыходскае, духоўнае і пав. вучылішчы, царк.-прыходская школа. У 1900 г. адкрыта аддзяленне пед. т-ва, дзейнічалі 2 б-кі, друкарня, магазін і 4 кніжныя крамы, 3 крамы з вырабам фатаграфій. У 1899 — 1900 гг. выходзіла штотыдневая газ. «Белорусский Комиссионер», якая друкавала аб'явы і паведамленні, у 1902 г. выдавалася газ. «Белорусский корреспондент»: У Мсціслаўлі бьiлі 3 манастыры, 3 царквы, 3 капліцы, касцел, сінагога, 10 малітоўных дамоў, бальніца і аптэка. У 1912 г. 16 371 жыхар, з якіх 80% складалі мяшчане і рамеснікі, 8% — сяляне, 12% — дваране, духавенства і гандляры. Напярэдадні 1-й сусветнай вайны у навуч. установах горада было 1,5 тыс. навучэнцаў. 3 1903 г. туг дзейнічала група РСДРП. У вер. 1903 г. адбылася эканам. стачка краўцоу, у маі 1905 г. — забастоўка і дэманстрацыя (каля 200 рабочых), у ліп. — эканам. стачка у рамесных майстэрнях. Першамайскае свята 1906 г. адзначана дэманстрацыяй рабочых, рамеснікаў, інтэлігенцыї і гімнзістаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. выходзіла газ. «Мстиславльский голос».
15.5.1917 г. створаны першы прафсаюз рабочых і служачых горада.У снеж.1917 г. аформілася бальшавіцкая арг-цыя.
10.1.1918 г. створаны Часовы рэв. орган Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
24 1.1918 г. 1-ы пав. з'езд Саветаў рабочых, сял. і салдацкіх дэпутатаў абвясціў сав. ўладу на Мсціслаўшчыне. 
У 1918 г. пачала выходзіць газ. «Известия Мстиславского уездного исполнительного Комитета Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов». У вер. 1918 г. арг-цыя Рас. кампартыі налічвала каля 100 членаў. 3 студз. 1919 г. працаваў пав. камісарыят па ваен. справах. У перыяд акупацыі часткі Магіеўскай губ. герм., а затым польскімі войскамі ген. Доубар- Мусніцкага ў Мсціслаўлі часова дзейнічау Магілеўскі губ. Савет рабочых, сял. і салдацкіх дэпутатаў. 18.6.1918 г. адбыўся з'езд прадстаўнікоў пав. саветаў Магілеускай губ., які разгледзеў пытанні аб арг-цыі камбедаў і выкананні Дэкрэта аб хлебнай манаполіі, аб увядзенні часовага падаходна-прагрэсіўнага налога, фарміраванні часцей Чырвонай арміі і партыз. атрадаў і інш. пытанні. У жн. 1918 г. адбылася Магілеўская губ. канферэнцыя РКП(б). 10.10.1918 г. адбыўся 1-ы пав. з'езд прадстаунікоў с.-г. і прац. арцеляў, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 19 арцеляў і камун. У 1919 — 24 гг. Мсціслаў у складзе Смаленскай губ. РСФСР, цэнтр павета. У 1919 г. працавалі педкурсы (з 1921 г. педтэхнікум). Выходзілі пав. газеты «Думы бедняка», павятова-гар. к-та камсамола «Юная рать» і Мсціслаўскага пав. аддзялення РОСТа. Пры гар. друкарні дзейнічалі курсы па падрыхтоўцы работнікаў паліграфічнай прам-сці. У 1924 г; створана с.-г. крэдытнае т-ва, у 1925 г. — пункт па пракаце с.-г. машын.

3 17.7.1924 г. у БССР, цэнтр раена у Калінінскай, у 1927 — 30 гг. Аршанскай акругах, з 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. Працавалі прамкамбінат, ільнозавод (пабудаваны у 1932), малочна-сыраварны і спіртавы з-ды, шэраг арцеляў, утворана крэдытнае т-ва, працавалі бальніца, дзіцячы дом і яслі. У 1927 г. у горадзе 8,1 тыс. жыхароў, дзейнічала ветраная электрастанцыя, у 1928 г. пабудавана электрастанцыя пры млыне магутнасцю 60 кВт.ч. У сак. 1931 г. арганізаваны калгас імя Варашылава, які у 1932 г. аб'ядноўваў 249 гаспадарак, меў 240 га ворыва. У 1931 г. створана Мсціслаўская МТС імя Кірава, якая мела 40, а у 1936 г. 54 трактары і іншую тэхніку. У 1933 г. пачала дзейнічаць электраустаноўка МТС, палітаддзел якой у 1934 г. выпускаў шматтыражку “Шлях Леніна”.
10.3.1933 г. адбыўся 1-ы раенны злет калгаснікаў-ударнікаў. Запрацавау радыёвузел: у 1933 г. налічвалася 59, а у 1938 г. — 575 радыекропак. Дзейнічалі пед. (адкрыты у 1925) і фінансавы тэхнікумы, 4 сярэднія школы і школа-сямігодка, рэсп. школа слыху і мовы, школа рабочай моладзі, двухгадовая сярэдняга медперсаналу, школа брыгадзіраў трактарных брыгад, раенная жывелаводаў, б-ка імя Н.К.Крупскай (з 1920), 3 дзіцячыя дамы і сад. Працавалі Дом культуры, клубы прамкааперацыі, гіст. і пед. музеі. Выходзілі газ. «Бальшавік Мсціслаўшчыны» (1931 — 38), «Калгасная газета» (1938— 41). Меліся бальніца, амбулаторыя, аптэка, дзіцяча-жаночая кансультацыя, станцыі санэпідэмічная і хуткай мед. дапамогї, ветэрынарная лячэбніца. У пач. Вял. Айч. вайны ў ліп. 1941 г. каля Мсціслаўля разгарнуліся баі часцей 4-га паветр.-дэсантнага корпуса і 6-й Арлоўскай Чырванасцяжнай стралк. дывізії Чырвонай Армії супраць 10-й танкавай дывізіі Г.Гудэрыяна і эсэсаўскай дывізіі «Рэйх». 14.7.1941 г. захоплены ням.-фаш. войскамі. На тэр. горада створаны лагер смерці, у якім закатавана 900 чал. Акупанты спалілі і разбурылі 481 будынак, узарвалі усе прадпрыемствы, культурныя і лячэбныя установы. У акупіраваным горадзе дзейнічалі падп. групы настаунікаў і урачоў, якія накіравалі вял. колькасць чырвонаармейцаў са шпіталю у партыз. атрад «Бясстрашны». На базе Цемналескага партыз. атрада № 19 размяшчаўся Мсціслаўскі падп. райком ЛКСМБ. Мсціслаў вызвалены 28.9.1943 г. часцямі 49-й арміі Зах. фронту ў час Смаленскай аперацыі. У 1959 г.— 8,1 тыс. жыхароў.
У горадзе размешчаны прадпрыемствы харч. (ААТ «Мсціслаўскі масласыраробны завод», хлебазавод), паліграфічнай (друкарня) і легкай («Мсціслаўлён») прам-сці. Працуюць райаграсервіс, райплемстанцыя, дарожныя, будаунічыя, рамонтныя, транспартныя і гандл. арг-цыі. У сістэме адукацыі дзейнічаюць прафес.— тэхн. будаўнічы каледж, прафес. ліцэй, 2 сярэднія і дзіцяча-юнацкая спарт. школы, школа мастацтваў, 4 дзіцячыя дашкольныя установы, школа-інтэрнат для глухіх дзяцей і дзяцей з аслабленым слыхам, школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей,што засталіся без апекі бацькоў, дзіцячы сац. прытулак, цэнтр карэкцыйна –развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Ёсць раенны цэнтр культуры і нар. творчасці, Дом дзіцячай творчасці, гісторыка-археал. музей, 2 б-кі, спарт. клубы і школы ДТСААФ, стадыен і спарт. пляцоўкі; кінатэатр, гасцініца, рэстаран, кафэ, гандл. дом, пункт калект. карыстання, цырульня, 2 аддз. сувязі. Працуюць бальніца, паліклініка, аптэка, раенны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, раенны тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, раенная ветэрынарная станцыя, філіял РУСП па племянной справе «Магілеўскае дзяржплемпрадпрыемства» па Мсціслаўскім р-не, ААТ «Мсціслаускі райаграпрамтэхзаб», раенная дзярж. інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін.
ў Мсціслаўлі захавалася рэгулярная планіроўка, якая склалася гістарычна з прамавугольнай сеткай вуліц з невялікімі кварталамі. Ген. план забудовы і развіцця горада, кампазіцыя якога разгортваецца з Пн-З на Пн-У, распрацаваны ў 1975 г. Мінскім філіялам Н.-д. ін-та праектавання горадабудаўніцтва. Развіцце Мсціслаўля праходзіць уздоуж ракі з Пд на Пн. Грамадская забудова займае цэнтр. частку горада: плошчу, частку вуліц Калініна, Савецкай, Варашылаўскай, Пралетарскай. Вуліцы Урыцкага, Калініна, Першамайская і Леніна абмяжоуваюць тэр. Былых гандл. радоў, у будынках якіх размешчаны прадуктовыя і прамтаварныя магазіны. Ахоўная гісторыка-культурная зона уключае Замкавую гару, цягнецца уздоўж вуліц Юрчанкі, Вялікай Пралетарскай, Ленінскай і Кірава. Адна частка уключае пстарычна каштоўны ландшафт і раен цэнтр. плошчы з адрэзкамі прымыкаючых да яе вуліц. Другая частка складаецца з плошчы са скверам і вуліц Кірава, Савецкай, Вялікай Пралетарскай, Юрчанкі, Першамайскай і Ленінскай. У арх.-планіровачную кампазіцыю уваходзяць помнікі архітэктуры 17 — 19 ст.: цэрквы Аляксандра Неўскага і Спаса-Праабражзнская, будынкі былой земскай управы, мужчынскай гімназіі, а таксама Траецкая, Замкавая і Дзявочая горы. Жылы фонд прадстаўлены пераважна індывідуальнымі драўлянымі аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Мураваная двухпавярховая забудова у асн. у цэнтр. частцы, у раене вуліц Кірава, Варашылава, Пралетарскай. Да цэнтр. раена далучаецца забудова, размешчаная на былых свабодных тэрыторыях. Уздоуж шашы пабудаваны школа, інтэрнат, дзіцячы сад, 70-кватэрны 5-павярховы жылы дом, 8— 12-кватэрныя двухпавярховыя дамы. У зах. частцы вядзецца забудова катэджнага тыпу.
У Мсціслаўлі нарадзіліся кнігадрукар Петр Мсціславец (16 ст.), цаніннік, майстар паліхромных маёлікавых рэльефаў С.Палубес (2-я пал. 17 ст.), рэвалюцыянерка-народніца А.Д.Балоціна (1865 — ?), бел. гісторык і мастацтвазнавец А.В.Прахаў (1846 — 1916), бел. пісьменнік Ю.Таўбін (1911 — 37), ген.-лейт. У С.Галушкевіч (1898—1964), бел.археолагі,грамадска палітычныя дзеячы, псторык-медыявіст М.А.Ткачоў (1942 — 92) і гісторык архітэктуры А.А.Трусаў (нар. у 1954). Тут жыў і працаваў бел. мовазнавец, фалькларыст і этнограф І.І.Насовіч (1788 — 1877).

АНДРАНЬІ ( деревня Андраны Мстиславского района)— веска у Доўгавіцкім с/с (деревня в Долговичском сельсовете), за 33 км на 3 ад Мсціслава, 82 км ад Магілева, 17 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. Праз веску цячэ р. Кашанка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі памясц. Дарозе празвёскі Доўгавічы, Старынка, Краснае і далей па шашы Мсціслаў- Магілеў. 226 гаспадарак, 562 жыхары (2007).
У 1858 г. ў весцы 15 двароў, 87 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1861 г. 230 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1880 г. 22 двары, 95 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. У 1889 г. адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілеўскай губ., 29 двароў, 203 жыхары, карчма. У 1909 г. 38 двароў, 240 жыхароў. Побач быу фальварак, 3 двары, 40 жыхароў. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якой ў 1918 г. быу перададзены нацыяналізаваны будынак, у 1925 г. было 58 вучняў. 3 17.7.1924 г. у БССР. У 1926 г. 54 двары, 328 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас «Трактар», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 368 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Э.Тэльмана. У 1933 г. пабудавана кузня.
3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. далучана в. Ганчароўка (Гончаровка). У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле, што у цэнтры вескі, пахаваны 2 воіны 95-й стралк. дывізії 49-й армії 2-га Бел. фронту, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў. На ушанаванне памяці 77 землякоў, загінуўшых на фронце і ў партыз. барацьбе, у 1966 г. у цэнтры вескі пастаўлена стэла. У 1976 г. далучаны вескі Валымер, Янава. У 1990 г. 79 гаспадарак, 196 жыхароў, ў складзе калгаса «Ударнік» (цэнтр — в. Доўгавічы). Працавалі пач. школа, клуб, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін, комплексны прыемны пункт быт. абслугоування насельніцтва. У 2007 г. ў складзе СВК «Усход», сярэдняя агульнаадукац. школа, дзіцячы сад, сельскі клуб, б-ка, аддз. сувязі, магазін, комплексны прыемны пункт быт. абслугоування насельніцтва Мсціслаўскага унітарнага камунальнага прадпрыемства «Бытпаслугі”. Планіровачна складаецца з 4 вуліц. Гал. вуліца працяглая, дугападобная, шыротнай арыентацыі з завулкамі. На Пн ад яе праходзіць прамалінейная кароткая вуліца з завулкам, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ. На Пд яшчэ 2 кароткія прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з ПдУ на ПнЗ. Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны на гал. вуліцы, сярод жылой забудовы. Вытв. сектар — на Пд і ПдУ.

АСІНАЎКА (деревня Осиновка) — веска у Раздзельскім с/с, за 28 км на 3 ад Мсціслава, 123 км ад Магілева, 10 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на 3 мяжуе з лесам, на Пн -У цячэ р. Рамясцвянка (прыток р. Быстрая). Транспартныя сувязі па мясц. Дарозе праз вёскі Курманава. Багацькаўка і далей па шашы Мсціслаў – Горкі. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2007).


У 1811 г. в. Сінаўка (деревня Синовка), у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1852 г. у Мсціслаўскім павеце, 20 двароў, 109 жыхароў, у складзе маентка Хіславічы. У 1880 г. 13 двароў, 89 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася шавецкім промыслам, вырабам посуду і іншых быт. рэчаў з дрэва. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол., 12 двароў, 94 жыхары, вадзяны млын. У 1909 г. 13 двароў, 115 жыхароў мелася школа граматы. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас «Чырвоная іскра», які абслугоўвала Курманаўская МТС. У хуткім часе калгас стаў перадавым у раёне. 3 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. У Вял, Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. веска акупіравана ням.-фаш. захопнікамї. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 40 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — в. Курманава). У 2007 г. у СВК «Курманава». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдУ на Пн3. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, драўляньiмі дамамі сядзібнага тыпу.

АСЛЯНКА (деревня Ослянка) — веска у Сапрынавіцкім с/с, за 10 км на ПнУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна- узгорысты. Праз вёску цячэ р. Аслянка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Хіславічы. 36 гаспадарак, 78 жыхароў (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. с. Асланца аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1667 г. пабудаваны вадзяны млын, у 1737 г. — царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. у Мсціслаўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 31 двор, 150 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1867 г. засн. сукнавальня, у 1910 г. адкрыта вінная крама.

У 1885 г. цэнтр воласці у Мсціслаўскім павеце. Зямля належала Пустынскаму манастыру. Мелася школа (нар. вучылішча), адкрытая не пазней 1884 г. У канцьi 18 ст. ў цэнтры вескі пабудавана драўляная царква, якая з'яўляецца помнікам нар. дойлідства. Паводле перапісу 1897 г.

29 двароў, 185 жыхароў. Побач былі царк. сядзіба (2 двары, 14 жыхароў) і сяліба (1 двор, 10 жыхароў). У 1909 г. 39 двароў, 232 жыхары. 3 1918 г. да 1964 г. у Смаленскай вобл. РСФСР. Апрача школы у 1924 г. працавалі б-ка, хата-чытальня, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1930 г. арганізаваны калгас, які з 1932 г. абслугоўвала Хіславіцкая МТС. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На ушанаванне памяці 48 землякоў, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, у 1969 г. на зах. ускраіне вескі пастаулены абеліск. У 1976 г. далучана в. Шматаўка. У 1990 г. 77 гаспадарак, 169 жыхароў, у складзе калгаса «Савецкая Расія» (цэнтр — в. Сапрынавічы). Працавалі 8-гадовая школа, клуб, б-ка, фельч.-акушэрскі пункт, комплексна-прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі, магазін. У 2007 г. далучана да СВК «Кастрычнік». Дзейнічае магазін, водаправод. Планіроўка прамавугольная. Дзве працяглыя прамалінейныя вуліцьi арыентаваньi з ПдУ на Пн3 і перакрыжаваны перпендыкулярна 4 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. На ПнУ за ракой праходзіць кароткая прамалінейная вуліца з завулкам (былая в. Шматаўка). Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаньi ў цэнтрьi вескі, сярод жылой забудовы. На Пн3 і Пд3 — гасп. сектар.

АСМОЛАВІЧЬІ (деревня Осмоловичи)— веска ў Капачоўскім с/с, за 20 км на 3 ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На Пд праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя суыязі па мясц. Дарозе праз в. Быстрыца і далей па шашы Мсціслаў – Расна- Магілеў. 26 гаспадарак, 33 жыхары (2007). 

За 0,1 км на Пд ад вёскі, на левым беразе забалочанага ручая, размешчана гарадзішча ранняга жал. веку, на паўн.-усх. ускраіне, каля старых могілак — курган. Гэтыя археал. помнікі сведчаць аб засяленні тутэйшых месц у далекай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1612 г. як сяло ў Мсціслаўскім павеце. У 1659 г. шляхецкая ўласнасць. У 1723 г. замест старой праваслаўнай царквы была пабудавана уніяцкая. У 1768 г. побач існаваў маентак. Памешчык меў тут у 1877 г.
598 дзес. зямлі. У 1886 г. адкрыта царк.— прыходская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 61 двор, 405 жыхароў, кузня, школа граматы. Побач былі 2 аднайменныя фальваркі (разам 3 двары, 20 жыхароў). У 1909 г. ў сяле 71 двор, 431 жыхар, у фальварках Асмолавічы 1 і Асмолавічы 2 — 5 двароў, 32 жыхары. 3 17.7.1924 г. у БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 38, а ў 1926 г. — 60 вучняу. У 1925 г. створана с.-г. т-ва. У ліст. 1930 г. арганізаваны калгас «Пяцігодку за чатыры гады», які у 1932 г. аб'ядноўваў 84 гаспадаркі, меў 596 га ворыва, абслугоўвауся Ходасаўскай МТС. Меліся кузня і ваўначоска. У 1931 г. калгасу былі перададзены урочышчы Хаданава, Ямнік, Плоскае. У 1936 г. адкрыты калгасны клуб. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 53 гаспадаркі, 112 жыхароў, у складзе племсаўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з 3 прамалінейных, працяглых, паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, забудаваных пераважна двухбакова, няшчыльна, традьщ. драулянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БАГАЦЬКАЎКА (деревня Богатьковка Мстиславского района)— веска у Раздзельскім с/с, за 23 км на ПнЗ ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз веску цячэ ручай (прыток р. Рамясцвянка). На ПдУ каля вескі пачынаецца р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Горкі. 31 гаспадарка, 46 жыхароў (2007). У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 28 двароў, 116 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 20 двароў, 161 жыхар. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім і кравецкім промысламі. Паводле перапісу 1897 г. у Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., в. Вялікая Багацькаўка (36 двароў, 210 жыхароў) пры дарозе Мсціслаў — Шамава. Побач была в. Малая Багацькаўка (20 двароў, 134 жыхары). У 1909 г. у в. Вялікая Багацькаўка 30 двароў, 172 жыхары, школа граматы, у в. Малая Багацькаўка 21 двор, 160 жыхароў. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 42 вучні. У 1930 г. у в. Вялікая Багацькаўка арганізаваны калгас «Рассвет», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 38 гаспадарак, меў 296 га ворыва, у в. Малая Багацькаўка — калгас імя Чырвонай Арміі, які аб'ядноўваў ў 1932 г. 15 гаспадарак, меў 133 га ворыва. У калгасе «Рассвет» дзейнічала парт. ячэйка; працавала кузня. Абслугоўваліся калгасы Курманаўскай МТС. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. вескі Вялікая Багацькаўка (Большая Богатьковка) і Малая Багацькаўка (малая Богатьковка) былі аб'яднаны у адну з назвай Багацькаўка. У 1990 г. 66 гаспадарак, 147 жыхароў, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр— в. Курманава). Працавалі пач. школа, магазін, музей пісьменніка М.Гарэцкага. У 2007 г. у СВК «Курманава». Дзейнічае музей М.Гарэцкага — філїял рэсп. Літ. музея. Планіровачна складаецца з паўд.— зах. (прамалінейная вуліца з завулкам, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ, былая в. Вялікая Багацькаука) і паўн.-усх. (крывалінейная кароткая вуліца амаль мерыдыяльнайарентацыі з 2 завулкамі, былая в. Малая Багацькаўка). Забудавана перважнааднабакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымідамамі сядзібнага тыпу. Гасп. Сектар на Пн.

Радзіма бел. песенніцы А.М. Гарэцкай (1864 — 1935), бел. пісьменніка, празаіка, перакладчыка, фалькларыста, лексікографа М.І.Гарэцкага (1893 — 1938), вучоных у галіне геалогіі акадэмікаў АН БССР Г.І.Гарэцкага (1900 — 88) і Р.Г.Гарэцкага (нар. у 1928).


БАНЬКАЎШЧЬІНА (деревня Баньковщина Мстиславского района)— веска ў Лютненскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва, 30 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пд цячэ р. Чорная (прыток р. Віхра). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Кандратаўск, Лютня і далей па шашы Магілёў — Горкі. 10 гаспадарак, 16 жыхароў (2007).


За 1 км на 3 ад вескі і на мысе правага берага р. Чорная захавалася гарадзішча, што сведчыць аб засяленні гэтых месц у далекай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1747 г. веска (6 двароў) у Крычаўскім старостве, дзярж. уласнасць. Пасля 1-га падзелу Рзчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 9 двароў, 42 жыхары, уласнасць памешчыка. У 1850 г. 30 жыхароў мужчынскага полу. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 19 двароў, 138 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 161 жыхар. У 1921 г. адкрыта школа, якая размяшчалася у нацыяналізаваным памешчыцкім будынку. У ей у 1925 г. было 35 вучняў. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новае жьцце», які у 1932 г. аб'ядноўваў 30 гаспадарак, меў 172 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г.  ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 24 гаспадаркі, 45 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр — в. Лютня). Працаваў магазін. У 2007 г. далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіроўка Г-падобная. Больш працяглая вуліца прамалінейная, арыентавана з ПдУ на ПнЗ. Ад яе на ПнУ адыходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БАРЬІСАЎКА (деревня Борисовка Мстиславского района)— веска ў Мушынскім с/с, за 15 км на ПдЗ ад Мсціслава, 110 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф рауніннаўзгорысты. На 3 цячэ р. Радуга (прыток р. Белая Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Мушына, Пірагова і далей па шашы Мсціслаў — Магілеў. 42 гаспадаркі, 83 жыхары (2007).


У 1909 г. веска, у Хатовіжскай вол. Клімавіцкага павета, 34 двары, 253 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1931 г. увайшла ў склад саўгаса «Перамога». 3 20.2. 1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. далучана в. Данілаўка. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 44 гаспэдаркі, 109 жыхароў, у складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). 3 2007 г. ў СВК «Мушына». Есць магазін. Планіровачна складаецца з 5 вуліц. Ад гал., дугападобнай, мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы адыходзяць на ПдЗ 2 кароткія крывалінейныя (былая в. Барысаўка) і на ПнЗ — яшчэ 2 такія ж вуліцы (былая в. Данілаўка). Забудавана пераважна, двухбакова, няшчыльна традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на ПдЗ і ПдУ. На Пн — сад.

БАСЦЕНАВІЧЬІ (деревня Бостеновичи Мстиславльского района)— веска ў Капачоўскім с/с, за 22 км на 3 ад Мсціслава, 77 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На ПдУ цячэ р. Кашанка (прыток р. Проня), Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілеў. 123 гаспадаркі, 294 жыхары (2007). Па пісьмовых крыніцах вядомы з пач. 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілеўскай губ. У 1816 г. у Чэрыкаўскім павеце, 33 двары, 166 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 46 двароў, 252 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. в Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 57 двароў, 408 жыхароў, працавалі школа граматы і карчма, штогод (20 ліп., 15 жн.) праводзіліся кірмашы. Апрача земляробства вяскоўцьі займаліся сталярным і бандарным промысламі. Дзейнічала драўляная царква (адкрыта не пазней 1880), якая з'яўляецца помнікам драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму. У пач. 20 ст. пачала дзейнічаць школа, у якой у 1905 г. навучаліся 45 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, у 1907 г. — 50 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак. У 1909 г. 66 двароў, 347 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у БССР. У 1926 г. 97 двароў, 626 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 38 гаспадарак, меў 257 га ворыва, дзейнічала кузня, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Маплеускай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У брацкай і адзіночнай магілах, што на могілках, пахаваны 4 сав. воіны, якія загіулі ў 1943 г. пры вызваленні раёна. На ушанаванне памяці 96 землякоў, загінуушьіх на фронце і у партыз. барацьбе, ў 1965 г. у цэнтры ёескі пастаўленьі абеліск. У 1990 г. 132 гаспадаркі, 315 жыхароў, цэнтр калгаса імя Энгельса. У весцы працавалі дзіцячы сад - яслі, б-ка, сельскі клуб, сталовая, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч.-акушэрскі пункт, магазін, гандл. цэнтр, аддзяленні ашчаднага банка і сувязі. У 2007 г. цэнтр СВК імя Энгельса, школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі, фельч.-акушэрскі пункт, магазін. Ген. план забудовы распрацаваны ін-там «Белкалгаспраект» у 1981 г. Планіроўка квартальная. Дарога Курманава — Ходасы падзяляе веску на паўн.-усх. (3 прамалінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы, арыентаваныя з ПдУ на Пн3, перакрыжаваны перпендыкулярна 3 прамалінейнымі вуліцамі) і паўд.-зах. (3 прамалінейныя вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі перакрыжаваны 2 прамалінейнымі вуліцамі шыротнай арыентацыі) часткі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Пабудаваны аднапавярховыя адна- і двухкватэрныя мураваныя дамы, мураваная забудова у асн. ў цэнтрьі вескі. Гасп. сектар — на ПдУ і ў цэнтры.

БАШАРЬІ (деревня Бошары Мстиславского района)— веска у Ракшынскім с/с, за 30 км на 3 ад Мсціслава, 65 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. Праз веску цячэ р. Баброўка (прыток р. Вербаўка). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў, якая праходзіць праз веску. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1742 г. дзярж. маентак ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, перададзены у прыватнае уладанне. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперьіі. У 1798 г. ў Чавускім павеце, веска і фальварак (5 двароў, 27 жыхароў), дзейнічала вінакурня. У 1860 г. 24 двары, 174 жыхары, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1867 г. 270 дзес. зямлі. У 1880 г. 10 двароў, 63 жыхары. Частка вяскоўцаў займалася калесным промыслам, вырабам розных быт. такарных рэчаў з дрэва. Паводле перапісу 1897 г. ў Расненскай вол. Чавускага пав. Магілеўскай губ. 12 двароў, 67 жыхароў. Непадалеку былі аднайменныя паселак (2 двары, 5 жыхароў) і фальварак (1 двор, 3 жыхары). У 1909 г. ў весцы 17 двароў, 93 жыхары, у аднайменным выселку, што знаходзіўся побач, 3 двары, 21 жыхар, у фальварку — 1 двор, 7 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1926 г. хутары, 27 двароў, 146 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Сцяг працы», які у 1932 г. аб'ядноўваў 27 гаспадарак, меў 300 га ворыва, кузню. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У брацкай магіле ў цэнтры вескі пахаваны 22 сав. воіны, сярод якіх байцы 277-й стралк. дывізіі, што загінулі ў 1943 г. пры вызваленні раёна. На могілках пахаваны Герой Сав. Саюза І.А.Мельнічэнка, які вызначыўся пры фарсіраванні рэк Проня, Бася, Дняпро і памер ад ран 4.7.1944 г. Ў 1967 г. далучана в. Шчапілы. У 1990 г. 21 гаспадарка, 49 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр — в. Ракшыно). У 2007 г. далучана да СВК «Сцяг працы». Планіровачна складаецца з прамалінейнай шыротнай арыентацыі вуліцы (адрэзак шашы) з 2 завулкамі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БЕЛЬІ МОХ (деревня Белый Мох Мстиславского района)— веска у Падсолтаўскім с/с, за 22 км на ПнЗ ад Мсціслава, 117 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лінії Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз веску праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Данілаўск, Ірцішчава і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 39 гаспадарак, 95 жыхароў (2007). У 1897 г. веска ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 45 двароў, 332 жыхары. У 1909 г. 54 двары, 344 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. 1.10.1925 г. адкрыта школа, у якой ў 1926 г. было 44 вучні. У сак. 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны барацьбіт», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 90 гаспадарак, меў 493 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. Дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 71 гаспадарка, 162 жыхары, ў складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Падсолтава). У 2007 г. у СВК «Савецкая Беларусь». Есць магазін. Планіровачна складаецца з 3 вуліц, больш працяглая з якіх (галоўная) прамалінейная, з завулкам, арыентавана з ПнУ на ПдЗ. Дзве другія вуліцы прамалінейныя кароткія, размешчаны на Пн, маюць мерыдыянальную арыентацыю. Забудавана двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на 3. Радзіма бел. мастака М.Я.Лісоўскага (1931 — 70).

БЕЛЬ  (деревня Бель Мстиславского района)— веска ў Раздзельскім с/с, за 28 км на ПнЗ ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПнУ цячэ р. Рухва (прыток р. Лядня). Транспартныя сувязі па шашы Горкі— Мсціслаў, якая праходзіць праз веску. 41 гаспадарка, 64 жыхары (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1622 г. як сяло ў складзе маентка Вялікія Горы Аршанскага павета, шляхецкая ўласнасць. У 1638 г. у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, у складзе маентка Беразетня, 29 гаспадарак. У 1701 г. дзяржава Бель у Мсціслаўскім ваяв., казенная ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1816 г. ў Чэрыкаускім павеце, 22 двары, 77 жыхароў, ўласнасць памешчыка. ў 1880 г. 41 двор, 241 жыхар. Частка вяскоўцаў займалася шавецкім, кравецкім і іншымі промысламі. 25.7.1881 г. жыхары аказалі супраціўленне уладам пры правядзенні размежавання вясковай зямлі на карысць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. 53 двары, 372 жыхары, ветраны млын. У 1909 г. 60 двароў, 404 жыхары. 3 1921 г. да 1959 г. ў Курманаўскїм с/с. 3 17.7.1924 г. у БССР.
1.10.1926 г. адкрыта школа, у якой у той час было 46 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя М.Горкага, які у 1932 г. аб'ядноўваў 11 гаспадарак, меў 40 га ворыва, абслугоуваўся Курманаўскай МТС. У 1935 г. для школы пабудавана новае памяшканне. У 1936 г. запрацаваў калгасны клуб. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 62 гаспадаркі, 151 жыхар, у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — в. Курманава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. у СВК «Курманава». Есць магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай, амаль мерыдыянальнай арыентаціі вуліцы з завулкамі, перакрыжаванай ў паун. частцы шашой. Забудавана двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на Пн3.
БЕРАЗЕТНЯ (д. Березетня Мстиславского района)— веска ў Раздзельскім с/с, за 38 км на Пн3 ад Мсціслава, 133 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна- узгорысты. На ПдУ цячэ р. Лядня (прыток р. Рамясцвянка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Шамава і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 20 гаспадарак, 33 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1560 г. як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце. Упамінаецца ў сувязі з размежаваннем маенткаў. У 1638 г. с. Беразетня (яно ж Несцерава) ў Мсціслаускім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1798 — 99 гг. вяскоўцы некалькі разоў выступалі супраць свавольства памешчыка і паліцыі. У 1818 г. засн. сукнавальня. У 1858 г. сяло (59 рэвізскіх душ), млын, карчма. Памешчык ў 1878 г. меў тут 1479 дзес. зямлі, млын і сукнавальню. У 1880 г. 22 двары, 182 жыхары. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам, дзейнічалі ветраны млын, школа граматы, паштовая станцыя на тракце Орша — Клімавічы — Касцюковічы (у 1880 г. 8 коней). Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 37 двароў, 238 жыхароў. Непадалеку быў пас. Беразетня (ен жа Цантроўка), 14 двароў, 100 жыхароў, вадзяны млын, сукнавальня. У 1909 г. ў вёсцы 37 двароў, 232 жыхары, в фальварку 13 двароў, 125 жыхароў. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас «Перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўвау 67 гаспадарак, меў 523 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілеускай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках ў брацкай магіле пахаваны 21 сав. воін, якія загінулі ў баях за вызваленне вескі. У 1990 г. 35 гаспадарак, 83 жыхары, у складзе калгаса «Камуніст» (цэнтр — в. Несцерава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. далучана да СВК «Курманава». Планіроўка прамавугольная. Дзве кароткія прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з Пд3 на ПнУ, перпендыкулярна перакрыжаваны 2 кароткімі вуліцамі. Адасоблена на Пд3 праходзіць кароткая прамалінейная вуліца, арыентаваная з Пд3 на ПнУ. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
БЕРАЗУЙКІ (деревня Березуйки Мстиславского района)— вёска у Сялецкім с/с, за 18 км на Пд ад Мсціслава, 113 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На Пд цячэ р. Чорная Натапа (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 35 гаспадарак, 57 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст. У 1582 г. сяло у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1777 г. в. Парзункі ў Чэрыкаускай акрузе Магілеўскай губ. У 1834 г. 16 двароў, 87 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 141 рэвізская душа. У 1880 г. 38 двароў, 277 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Маляціцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 64 двары, 501 жыхар.  У пач. 20 ст. адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой у 1907 г. навучаліся 51 хлопчык і 6 дзяўчынак. У 1909 г. 90 двароў, 708 жыхароў, выдзяны млын. З 17.7.1924 ў складзе БССР. У1926 г. 124 двары, 706 жыхароў, у вясковайшколе было 77 вучняў. У сак. 1931 г. арганізаваны калгас, які ў 1932 г. аб'ядноўваў 91 гаспадарку, меў 573 га ворыва. 3 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках пахаваны сав. воін, які загінуў у 1941 г. у баі супраць гілераўцаў. У 1990 г. 58 гаспадарак, 125 жыхароў, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр — в. Сялец). Працавалі б-ка, магазін. У 2007 г. у СВК імя Чапаева. Планіровачна складаецца з 2 вуліц, адна з якїх прамалінейная, арыентавана з ПдЗ на ПнУ, дзе ад яе адыходзіць дугападобная працяглая вуліца шыротнай арыентацыі. Забудавана пераважна аднабакова, шчыльна, індывідуальнымі драўяньімі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на 3.
Радзіма засл. настаўніка БССР, выдатніка нар. асветы БССР С.І.Карпечкіна (1931 — 86).

БЕСКАКОВА ( деревня Бескаково Мстиславского района)— вёска ў Мазалаўскім с/с, за 14 км на ПдЗ ад Мсціслава, 89 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўніннаузгорысты. На 3 цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Магілёў — Мсціслаў. 3 гаспадаркі, 5 жыхароў (2007). Па пісьмовьіх крыніцах вядома з 1690 г., калі была куплена Мсціслаўскім кармеліцкім кляштарам. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1798 г. вёска і аднайменны фальварак налічвалі 32 жыхары мужчынскага полу. У 1828 г. с. Бясканаў, 9 двароў. У 1880 г. 14 двароў, 76 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася бандарным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. у Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 21 двор, 149 жыхароў. Непадалеку знаходзілася аднайменная сядзіба (1 двор, 7 жыхароў). У 1909 г. у сяле 25 двароў, 188 жыхароў, ў фальварку 1 двор, 6 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у БССР. У 1925 г. адкрыта школа, у якой ў 1927 г. было 40 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Свабода», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 14 гаспадарак, меў 77 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. 3 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. У 1940 г. 33 двары, 172 жыхары, да вескі далучана в. Кучкаўшчына. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У вер. 1943 г. гітлераўцы спалілі 28 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 18 гаспадарак, 45 жыхароў, у складзе калгаса «60 гадоў БССР» (цэнтр — в. Мазалава). У 2007 г. ў СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай амаль мерыдыянальна, уздоўж ракі. Забудавана пераважна аднабакова, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. 

БЕСКАЎКА (деревня Бесковка Мстиславского района)— вёска ў Забалацкім с/с, за 32 км на ПдЗ ад Мсціслава, 64 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на 3 мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ р. Кляпацінка (прыток р. Волчас). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілў, якая праходзіць побач з вескай. 13 гаспадарак, 16 жыхароў (2007). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілеўскай губ. У 1811 г. у Чэрыкаўскім павеце, 12 двароў, 36 жыхароў мужчынскага полу, дзярж. ўласнасць. У 1858 г. ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 8 двароў, 41 жыхар. У 1909 г. 16 двароў, 34 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У студз. 1925 г. ў вёску пераведзена школа з в. Лыкінка, у якой у гэты час было 36 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны колас», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 34 гаспадаркі, меў 274 га ворыва і кузню. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.7.1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 3 сав. воіны, якія загінулі ў 1943 г. У 1990 г. 43 гаспадаркі, 86 жыхароў, у складзе саўгаса «Забалацце» (цэнтр в. Забалацце). Працаваў магазін. У 2007 г. ва УКСП «Саўгас «Забалацце». Ёсць магазін. Планіровачна складаецца з 3 вуліц. Больш працяглая з іх прамалінейная, амаль мерыдыянальнай арыентацыі. Ад яе цэнтра на У, абапал ракі, адыходзяць 2 прамалінейныя, паралельныя паміж сабой вуліцы. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на ПдЗ.

БРАГІ ( деревня Браги Мстиславского райна)— веска у Сапрынавіцкім с/с, за 13 км на ПнУ ад Мсціслава, 108 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На ПдЗ цячэ р. Аслянка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Хіславічы. 2 гаспадаркі, 3 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1742 г. веска ў Кажуховіцкім старостве Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, дзярж. уласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. 11 двароў, 57 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. у Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 18 двароў, 147 жыхароў. У 1909 г. 22 двары, 173 жыхары. 3 1918 г. да 1964 г. у Хіславіцкім р-не Смаленскай вобл. РСФСР. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Канюхова. У 1990 г. 15 гаспадарак, 23 жыхары, ў складзе калгаса «Савецкая Расія» (цэнтр — в. Сапрынавічы). У 2007 г. далучана да СВК «Кастрычнік». Планіровачна складаецца з 2 размежаваных вуліц, адна з іх арыентавана мерыдыянальна, другая — з ПдУ на ПнЗ. Забудавана пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БУДАГОШЧ (деревня Будогощ Мстиславского района) — веска у Лютненскім с/с, за 5 км на ПнЗ ад Мсціслава, 100 км ад Магілева, 24 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна - узгорысты. На Пд цячэ р. Суточка (прыток р. Віхра). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Горкі. 8 гаспадарак, 9 жыхароў (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут у 1865 г. 248 дзес. зямлі і млын. У 1908 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 52 двары, 401 жыхар. У 1914 г. адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наемным памяшканні. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якой у 1923 г. перададзены нацыяналізаваны будынак. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1925 г. ў школе было 45 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які у 1932 г. аб'ядноўваў 25 гаспадарак, меў 96 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магїлеускай вобл. У 1940 г. да вескі далучаны хутар Літвінка. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. веска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 40 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр — в. Лютня). У 2007 г. далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы шыротнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, няшчыльна індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БУДЗЕНАЎКА  -деревня Будёновка Мстиславского района (да 1941 г. Умыркі - деревня Умырки) — веска ў Ракшынскім с/с, за 40 км на 3 ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на Пд і Пн мяжуе з лесам. На ПдУ цячэ ручай Горлаўскі (прыток р. Вербаўка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Заполле, Расна і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 1 гаспадарка, 3 жыхары (2007). Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Умыркі у Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1857 г. аколіца у Чавускім павеце. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Актывіст”, які абслугоўвала Курманаўская МТС. З 20.2. 1938г. ў Магілўўскай вобл.

У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 9 гаспадарак, 3 жыхары, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр— в. Ракшыно). У 2007 г. далучана да СВК «Сцяг працы». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БУЛІНА (деревня Булина Мстиславского района)— веска у Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 120 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на 3 і ПдЗ праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Рухва (прыток р. Лядня). На У цячэ р. Смародзіна (прыток р. Мертва). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Горкі, якая праходзіць непадалеку ад вескі. 19 гаспадарак, 36 жыхароў (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1638г. с. Бяртраў Мох (яно ж Буйліна) у складзе маёнтка Беразетня Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, 18 гаспадарак, шляхецкая уласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1857 г. сяло Булін у Мсціслаўскім павеце, 69 рэвізскіх душ, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1862 г. 160 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 38 двароў, 251 жыхар. У 1907 г. адкрыта земская школа. У 1909 г. 43 двары, 287 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. быў 41 вучань. У крас. 1931 г. арганізаваны калгас «Новае жыцце», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 69 гаспадарак, меў 441 га ворыва, дзейнічала кузня, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 38 гаспадарак, 102 жыхары, у складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — в. Мілейкава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. у СВК «Мілейкава». Планіровачна складаецца з 2 вуліц, больш працяглая з якіх дугападобная, арыентавана з ПдЗ на ПнУ. Ад яе на ПдУ адыходзіць кароткая крывалінейная вуліца. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БЬІКОВІЧЬІ (деревня Быковичи Мстиславского района) — веска ў Мазалаўскім с/с, за 9 км на ПдЗ ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты, на ПнЗ і ПдУ мяжуе з лесам. Праз веску цячэ ручай (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў якая праходзіць побач з вескай. 11 гаспадарак, 19 жыхароў (2007). Па пісьмовых крыніцах вядомы з 16 ст. У 1589 г. сяло ў Мсціслаўскай вол. аднайменнага павета, дзярж. уласнасць. У час рус.-польскай вайны 1654 — 67 гг. спустошана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 13 дварўу, 47 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1879 г. 120 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 11 двароў, 77 жыхароў. Непадалеку быў аднайменны фальварак (1 двор, 6 жыхароў). У 1909 г. ў  сяле 13 двароў, 96 жыхароў, у фальварку 1 двор, 4 жыхары. У 1920 г. адкрыта школа, якая размяшчалася у былым памешчыцкім будынку. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе навучаліся 42 вучні, дзейнічалі драматычны і с.-г. гурткі. У 1931 г. арганізаваны калгас «Вольны шлях», які ў 1932 г. аб'ядноўвау 22 гаспадаркі, меў 136 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1931 г. калгасу было перададзена урочышча Галыншчына. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У пач. 1941 г. ў веску пераселены жыхары в. Базылеўка. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 30 гаспадарак, 61 жыхар, у складзе калгаса «60 гадоў БССР» (цэнтр — в. Мазалава), працаваў магазін. З 2007 ў СВК “Мазалаўскі”. Планіровачна складаецца з 5 размежаваных вуліц, 4 з якіх мерыдыянальнай, 5-я шыротнай арыентацыі. Забудавана пераважна аднабакова, няшчыльна, традыцыйна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Радзіма аднаго з арганізатараў партыз. руху на тэр. Столінскага р-на ў Вял. Айч. вайну В.Я. Ключанкова (1891- жн. 1941).

БЫСТРЫЦА (деревня Быстрица Мстиславского района) –вёска у Капачоўскім с/с, за 18 км на 3 ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінньі, на Пн і ПдУ праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Расна — Магілеў, якая праходзіць побач з вескай. 26 гаспадарак, 44 жыхары (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. веска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілеўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 4 двары, 21 жыхар, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1864 г. 573 дзес. зямлі і карчму. У 1909 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 12 двароў, 87 жыхароў. У 1921 г. створана меліярацыйнае т-ва. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоньі Кастрычнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 38 гаспадарак, меў 275 га ворыва і кузню па рамонце с.-г. інвентару, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. да вескі далучаны пас. Гарадок. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 51 гаспадарка, 93 жыхары, ў складзе племсаўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы). У 2007 г. далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з 3 вуліц. Да гал. прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, далучаюцца на Пн 2 кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
За 0,2 км на 3 ад вескі размешчана радовішча супескаў, суглінкаў і глін (разведаныя запасы 13,9 млн. м3., перспектыўныя 15 млн. м3).
БЯЗВОДЗІЧЬІ  (деревня Безводичи Мстиславского района— веска ў Ходасаўскім с/с, за 24 км на ПдЗ ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пд цячэ р. Альхоўка (прыток р. Белая Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Залессе і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 6 гаспадарак, 13 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана. У 1737 г. сяло ў Мсціслаўскай правінцыі, дзейнічала драўляная царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1781 г. маёнтак у Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1812 г. пабудавана новая драўляная царква. У 1834 г. 55 жыхароў, царк. ўласнасць. У 1848 г. у Чэрыкаўскім павеце, 32 двары. У 1889 г. адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. 37 двароў, 205 жыхароў, 2 разы ў год (29 чэрв., 14 вер.) праводзіліся кірмашы. У 1909 г. Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 95 двароў, 502 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 76 вучняў. У 1926 г. 50 двароў, 286 жыхароў. У лютым 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны дзень», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 85 гаспадарак, меў 1098 га ворыва. У 1932 г. абсталявана кінаустаноўка. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 21 гаспадарка, 97 жыхароў, ў складзе племсаўгаса імя Тэльмана (цэнтр — в. Ходасы), працаваў магазін. У 2007 г. далучана да ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

БЯЗГАЧАВА (деревня БЕЗГАЧЕВО Мстиславского района)— веска ў Капачоўскім с/с, за 14 км на 3 ад Мсціслава, 88 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. Ст. Ходасы на лініі Орша –Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Чорная). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 14 гаспадарак, 18 жыхароў (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. вёска, 9 двароў 61жыхар, дзярж. уласнасць. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 97 жыхароў. Побач былі 2 фальваркі (разам 7 жыхароў). У 1909 г. у весцы 19 двароў, 123 жыхары, у фальварку 1 двор, 5 жыхароў, у маентку 1 двор, 2 жыхары. Дзейнічаў ветраны млын. 3 17.7.1924 г.ўу складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Адказ інтэрвентам» (потым імя Варашылава), які ў 1932 г. аб'ядноўваў 86 гаспадарак з весак Бязгачава, Кляшчы, Кулікова, Макараўка, меў 604 га ворыва, абслутоўваўся Хлышчоўскай МТС, дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Ваўкауцы. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 37 жыхароў, у складзе племсаўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр— в. Капачы), працаваў магазін. У 2007 г. веска далучана да РУСП «Селекцыйна- гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з 2 вуліц, адна з якіх крывалінейная, шыротнай арыентацьіі. Ад яе на Пд адыходзіць кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
БЯЛЬІНЕЦ (деревня Белынец Мстиславского района)— веска ў Ходасаўскім с/с, за 25 км на ПдЗ ад Мсціслава, 72 км ад Магілёва, 5 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На ПдЗ цячэ р. Чорная Натапа (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілёў, якая праходзіць непадалеку ад вескі. 37 гаспадарак, 72 жыхары (2007).
Па пісьмовьіх крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. веска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілеўскай губ. У 1858 г. в. Бялінец, 118 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 24 двары, 113 жыхароў. У 1909 г. 26 двароў, 101 жыхар. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны будаўнік», які у 1932 г. аб'ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 137 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучаны вескі Ходасы 2, Гарадок. У 1990 г. 83 гаспадаркі, 160 жыхароў, у складзе саўгаса імя Тэльмана (цэнтр — в. Ходасы). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. веска далучана да ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб». Планіровачна складаецца з 3 размежаваных частак: паўн.-зах. (3 узаемна перпендыкулярныя вуліцы, гал. з якіх прамалінейная, арыентавана з ПдЗ на ПнУ, былая в. Бялынец), цэнтр. (крывалінейная вуліца, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ, былая в. Гарадок), паўд.-усх. (працяглая крывалінейная вуліца з завулкам у цэнтры, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ). Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На 3 — гасп. сектар.
ВАЛОЎНІКІ (деревня Воловники Мстиславского района)— веска у Мушынскім с/с, за 24 км на ПдЗ ад Мсціслава, 83 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На У цячэ ручай Чарнатопка (прыток р. Чорная Натапа). Праз веску з ПнЗ на ПдУ праходзіць чыгунка. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 43 гаспадаркі, 69 жыхароў (2007). 
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут у 1840 г. 310 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1847 г. у Чэрыкаўскім павеце, веска (7 двароў, 54 жыхары) і фальварак (2 двары, 9 жыхароў), уласнасць памешчыка. У 1858 г. 23 двары, 182 жыхары. Паводле перапісу 1897 г. вёскі Валовікі 1(48 двароў, 362 жыхары) і Валовікі 2 (8 двароў, 43 жыхары). Побач быў аднайменны фальварак (2 двары, 9 жыхароў). У 1900 г. адкрыта царк.— прыходская школа. У 1909 г. ў Маляціцкай вол. Чэрыкаўскага павета, у в. Валоўнікі 1 — 56 двароў, 365 жыхароў, школа граматы, у в. Валоўнікі 2 — 35 двароў, 204 жыхары. Побач былі 2 фальваркі (2 двары, 21 жыхар). 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. былі 82 вучні. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ударнік», які у 1932 г. аб'ядноўваў 99 гаспадарак, меў 485 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана, мелася кузня. У 1930-я г. вескі Валоўнікі 1 і Валоўнікі 2 былі аб'яднаны ў адну в. Валоўнікі. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 115 двароў, 436 жыхароў, да вескі далучаны пас. Калбаскі, вескі Круча, Кулікоўская, Чверткі, Сасноўка. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. веска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў жн.— вер. 1943 г. спалілі 80 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 78 гаспадарак, 185 жыхароў, ў складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). Працавалі пач. школа, фельч.— акушэрскі пункт. У 2007 г. ў СВК «Мушына». Есць магазін. Планіровачна складаецца з 6 частак: цэнтр. (крывалінейная працяглая вуліца мерыдыянальнай арыентацыі, былая в. Валоўнікі), паўн. (кароткая прамалінейная вуліца, арыентаваная з Пд3 на ПнУ, былая в. Кулікоўская), паўн.-усх. (кароткая крывалінейная вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі, былы пас. Калбаскі), паўд. (кароткая крывалінейная вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі, былая в. Круча), паўд.-зах. (кароткая прамалінейная вуліца з завулкам амаль мерыдыянальнай арыентацыі, былая в. Чвёрткі) і паўд.-усх. (крывалінейная кароткая вуліца мерыдыянальнай арыентацыі, былая в. Сасноўка). Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На Пн цэнтр. часткі— гасп.сектар.
ВАРОЎСКАГА (деревня Воровского Мстиславского района)— веска ў Сялецкім с/с, за 20 км на Пд ад Мсціслава, 115 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Крычаў на лінії Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна -узгорысты. На 3 цячэ ручай (прыток р. Чорная Натапа), на ПнУ есць сажалка. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Беразуйкі і далей па шашы Мсціслаў— Крычаў. 14 гаспадарак, 21 жыхар (2007),
Засн. у 1927 г. як паселак імя Вароўскага. У 1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які у 1932 г. аб'ядноўваў 36 гаспадарак, меў 249 га зямлі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. веска, 40 двароў, 194 жыхары. У Вял. Айч. вайну з 17.7.
1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. спалілі 38 двароў. Пасля вызвалення адбудавана. У 1976 г. да вескі далучана в. Слабада. У 1990 г. 27 гаспадарак, 64 жыхары, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр — в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Планіровачна складаецца з Г-падобнай вуліцы. Больш доўгая частка якой мае шыротную арыентацыю. Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ВАСІЛЬКОВА (деревня Васильково Мстиславского района)— веска у Забалацкім с/с, за32 км на Пд3 ад Мсціслава,70 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Горкі — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз веску цячэ р. Волчас (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Пятрыгі, Бескаўка і далей па шашьі Мсціслаў — Магілёў. 3 гаспадаркї, 3 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. веска ў Чэрыкаўскай акрузе Магіеўскай губ. У 1834 г. 48 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1857 г. 110 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 43 двары, 153 жыхары. У 1909 г. ў Расненскай вол., 162 жыхары. У 1910 г. адкрыта царк.-прыходская школа. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. У 1932 г. калгас аб'ядноўваў 28 гаспадарак, меў 332 га ворыва. 3 20.2.1938 г. ў Магілёускай вобл. 3 20.7.1941 г. да 30.9 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 16 гаспадарак, 35 жыхароў, у складзе саўгаса «Забалацце» (цзнтр — в. Забалацце). У 2007 г. ва УКСП «Саўгас «Забалацце». Планіровачна складаецца з 2 крывалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ, абапал ракі. Забудавана пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ВАЎКАЎЦЬІ ( деревня Вовковцы Мстиславского района)— вёска ў Забалацкім с/с, за 35 км на ПдЗ ад Мсціслава, 70 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінньі, праз веску праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Сарачынка (прыток р. Мяртвіца) і з р. Мяртвіца (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Забалацце і далей па шашы Мсціслаў— Магілёў. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 1683 г. як в. Ваўкалакі ў складзе маёнтка Горы Віцебскага ваяв. ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1784 г. ў Чавускім павеце, 4 двары, 39 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 12 двароў. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 234 жыхары. У 1909 г. 57 двароў 198 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Молатава, які ў 1932 г. аб'ядноўваў 35 гаспадарак, меў 196 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. 3 20.2.1938 г. ў Магілеускай вобл. У Вял. Айч. вайну з 20.7.1941 г. да 30.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. спалілі веску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 4 гаспадаркі, 6 жыхароў, у складзе саўгаса «Забалацце» (цэнтр — в. Забалацце). У 2007 г. ва УКСП «Саўгас «Забалацце». Традыц. драўляная сял. сядзіба з гасп. пабудовамі пастаўлена ўздоўж кароткай прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі.
Радзіма бел. літаратуразнаўца і фалькларыста, чл.-кар. АН БССР І.В.Гутарава (1906 — 67).
ВІСКЛІНА (деревня Висклино Мстславского района)— вёска ў Ракшынскім с/с, за 30 км на 3 ад Мсціслава, 65 км ад Магілёва, 13 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На ПдЗ цячэ р. Баброўка (прыток р. Вербаўа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Расна— Магілеў. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. в. Піскляны ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 16 рэвізскіх душ. Памешчыкі Місевічы мелі тут у 1873 г. 160 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. в. Вісклін у Расненскай вол. Чавускага павета, 10 двароў, 75 жыхароў. Непадалеку былі 2 аднайменныя фальваркі: у адным — 2 двары, 8 жыхароў, у другім — 3 двары, 7 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 9 двароў, 50 жыхароў, у адным фальварку 1 двор, 5 жыхароў, у другім— 1 двор, 15 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 12 двароў, 94 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Сцяг працы», які абслугоўала Курманаўкая МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 7 гаспадарак, 11 жыхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр в. Ракшыно). У 2007 г. веска далучана да СВК «Сцяг працы». Планіровачна складаецца з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, ўздоуж ракі, і забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ВЬІШОВА (ВЫШЕВО Мстиславского района) — веска ў Раздзельскім с/с, за 30 км на ПнЗ ад Мсціслава, 125 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПдЗ цячэ р. Рамясцвянка (прыток р. Быстрая). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 14 гаспадарак, 27 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1867 г. 659 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 19 двароў, 162 жыхары. Непадалеку існаваў выселак Вышова (ён жа Цянгелеўка), 2 двары, 14 жыхароў. У 1909 г. 18 двароў, 156 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1924 г. створана с.-г. т-ва. У 1926 г. хутары, 38 гаспадарак. У сярэдзіне 1920-х г. працавала закупачна-збытавое т-ва. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Дзяржынскага, які у 1932 г. аб'ядноўваў 41 гаспадарку, меў 454 га ворыва. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 26 гаспадарак, 68 жыхароў, ў складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — в. Курманава), працаваў магазін. У 2007г. ў СВК «Курманава». Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудавана пераважна двухбакова,няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ВЯЛІКАЯ ЗЯЦІЦА (Большая Зезица Мстиславского района)— веска ў Сялецкім с/с, за 8 км на ПдУ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Крычаў на лінії Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На Пд цячэ р. Малатоўня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Крычаў. 15 гаспадарак, 27 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў весцы засн. сукнавальня. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 68 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут у 1867 г. 684 дзес. зямлі, карчму, млын, сукнавальню. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 21 двор, 171 жыхар. Побач існаваў аднайменны фальварак — 1 двор, 29 жыхароў, вадзяны млын. У 1909 г. ў весцы 25 двароў, 189 жыхароў, у фальварку — 1 двор, 18 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1926 г. 39 двароў, 245 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Прамень рэвалюцыі», які у 1932 г. аб'ядноўваў 32 гаспадаркі, меў 211 га зямлі. Абслугоўвала калгас Мсціслауская МТС. 3 20.2. 1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. 42 двары, 171 жыхар. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. веска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. поўнасцю спалілі веску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 19 гаспадарак, 54 жыхары, ў складзе калгаса іма Кірава (цэнтр — в. Лар'янава). У 2007 г. веска далучана да СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ВЯЛІКАЯ ЛЕШЧАНКА  (Большая Лешченка Мстиславского района) — веска ў Краснагорскім с/с, за 4 км на ПдУ ад Мсціслава, 99 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На Пн цячэ р. Серабранка (прыток р. Віхра). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Шумянічы і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 20 гаспадарак, 30 жыхароў (2007).
У 1858 г. веска у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 31 рэвізская душа. Паводле перапісу 1897 г. у Казіміраслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 28 двароў, 207 жыхароў. У 1909 г. 30 двароў, 262 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Будзеннага, які у 1932 г. аб'ядноўваў 38 гаспадарак,меў 188 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 30 двароў. Пасля вайны веска адбудавана. У 1990 г. 33 гаспадаркі, 69 жыхароў, ў складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Каробчына), У 2007 г. веска далучана да СВК «СожАгра». Планіроўка прамавугольная. Тры кароткія прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з Пд3 на ПнУ, перакрыжаваны перпендыкулярна 2 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ВЯРКЕЕЎШЧЬІНА (деревня Веркеевщина Мстиславского района) — вёска у Мушынскім с/с, за 19 км на Пд3 ад Мсціслава,88км ад Магілёва, 6км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На У цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа), а на Пд— ручай, яе прыток. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Новае Сяло і далей па шашы Мушына — Мсціслаў. 8 гаспадарак, 13 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 20 ст. У 1909 г. веска у Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 8 двароў, 58 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1926 г. 9 двароў, 65 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. 3 20.2 1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 14 гаспадарак, 37 жыхароў, у складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). У 2007 г. у СВК «Мушына». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на Пн3 і забудаванай двухбакова, няшчыльна, тра дыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ГАЛКАВІЧЬІ (деревня Галковичи Мстиславского района)— вёска ў Сялецкім с/с, за 7 км на Пд ад Мсціслава, 102 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На У цячэ ручай Галкоўскі (прыток
р. Малатоўня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лар'янава і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 16 гаспадарак, 18 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. У 1825 г. 16 двароў, уласнасць царквы. У 1834 г. аколіца у Мсціслаўскім павеце, ўласнасць памешчыка, які меў тут у 1870 г. 380 дзес. зямлі. У 1909 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, у весцы 6 двароў, 41 жыхар, ў акалотку 20 двароў, 123 жыхары, ў фальварку 1 двор, 5 жыхароў, на хутары 1 двор, 4 жыхары. У 1919 г. адкрыта школа, якой у 1925 г. быу перададзены памешчыцкі будынак у б. фальварку Галковічы. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1925 г. ў школе было 38, а ў 1926 г. — 72 вучні. У 1926 г. в. Галкавічы (яна ж Галкаўшчына), 56 двароў, 299 жыхароў. У 1928 г. пачаў працаваць торфазавод, а ў 1931 г. арганізаваны калгас «13 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі», які у 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 463 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. У 1931 г. калгасу былі перададзены урочышчы Лібелы і Чарненшчына. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 26 гаспадарак, 49 жыхароў, ў складзе калгаса імя Кірава(цэнтр— в. Лар'янава). У 2007 г. веска далучана да СВК «Мазалаўскі». Планіроўка прамавугольная. Тры кароткія прамалінейныя вуліцы шыротнай арыентацыі перакрыжаваны 2 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тьшу.
ГІМБАТАЎКА (деревня Гимбитовка Мстиславского райна) — вёска у Лютненскім с/с, за 9 км на Пн ад Мсціслава, 114 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на ПдУ мяжуе з лесам, цячэ р. Радабуж (прыгок р. Віхра). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Чырвоны Бераг, Зарэчча і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 8 гаспадарак, 20 жыхароў (2007). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. Памешчык меў тут у 1854 г. 218 дзес. зямлі. У 1857 г. вёска у Мсціслаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1875 г. адкрыта школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1900 г. будынак згарэў, і школа размясцілася у наемным памяшканні. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 72 жыхары. Непадалеку быў аднайменны фальварак, 1 двор, 8 жыхароў. У 1909 г. ў весцы 24 двары, 119 жыхароў, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 33, а ў 1926 — 52 вучні. У 1926 г. 35 двароў, 210 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Вольная праца», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 59 гаспадарак, меў 388 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 17 гаспадарак, 33 жыхары, ў складзе саўгаса «Мсціслаўскі» (цэнтр — г. Мсціслаў). Працавалі магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва. У 2007 г. вёска далучана да СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з Пд3 на ПнУ і забудаванай пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Радзіма чл.-кар. АН БССР В.І.Семянкова (нар. у 1925), бел. гісторыка, кандыдата гіс. навук А.Дз.Лебедзева (нар. у 1936).
ГЛІННЕ ( деревня ГЛИНЬЕ Мстиславского райна)— веска ў Раздзельскім с/с, за 32 км на Пн3 ад Мсціслава, 127 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на Пд мяжуе з лесам. На ПнУ цячэ р. Рамясцвянка (прыток р. Быстрая), на 3 і У— ручаі, яе прытокі. Транспартньія сувязі па мясц. дарозе праз в. Раздзел і далей па шашьі Мсціслаў — Горкі. 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 19 ст. У 1816 г. вёска ў Чэрыкаўскім павеце, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 15 двароў, 111 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. в. Глінна, 19 двароў, 116 жыхароў. Побач былі аднайменны фальварак, 1 двор, 3 жыхары, частка жыхароў займалася валяльным, шавецкім і кравецкім промысламі. У 1909 г. веска (19 двароў, 159 жыхароў) і фальварак (1 двор, 4 жыхары) ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны бранявік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 43 гаспадаркі, меў 250 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 47 жыхароў, ў складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — в. Курманава), працаваў магазін. У 2007 г. ў СВК «Курманава». Дзейнічае магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай працяглай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаыанай пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу.
ГУТАРАЎШЧЬІНА (деревня ГУТОРОВЩИНА Мстиславского района)— веска ў Капачоўскім с/с, за 11 км на 3 ад Мсціслава, 87 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на Пн мяжуе з лесам. На У цячэ ручай (прыток р. Чорная Натапа), на ПдУ— возера. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Расна — Магілеў. 13 гаспадарак, 18 жыхароў (2007).
Паводле перапісу 1897 г. в. Гутараўшчына (яна ж Сахано) ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ.,7 двароў,46 жыхароў. У 1909 г.6 двароў, 25 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Глазаўшчына. У 1990 г. 30 гаспадарак, 59 жыхароў, у складзе саўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы), працаваў магазін.  У 2007 г. веска далучана да РУСП «Селекцыйна-гірыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з крывалінейных кароткіх вуліц амаль мерыдыянальнай арыентацыі, якія на Пд адыходзяць пад вострым вуглом адна да другой. Забудавана аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ДАНІЛАЎСК (деревня ДАНИЛОВСК Мстиславского района) — веска у Падсолтаўскім с/с, за 18 км на ПнЗ ад Мсціслава, 115 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПнУ і У цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Падсолтава і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 11гаспадарак, 17 жыхароў (2007).
У 1834 г, веска у Мсціслаўскім павеце, 7 двароў, 30 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 33 двары, 225 жыхароў. Непадалеку была аднайменная сядзіба, 1 двор, 7 жыхароў. У 1909г. ў весцы 38 двароў, 249 жыхароў, у сядзібе — 1 двор, 4 жыхары. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», які у 1932 г. аб'ядноўваў 48 гаспадарак, меў 276 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС; дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп.
1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.— фаш. захопнікамі. На могілках у брацкай магіле пахаваны 4 сав. воіны сярод якіх байцы 36-й стралк. дывізіі, што загінулі у вер.1943 г. У 1990 г. 28 гаспадарак,60 жыхароў, у складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Падсолтава). У 2007 г. ў СВК «Савецкая Беларусь». Планіровачнаскладаецца з 3 (адна працяглая, 2 другія — кароткія) крывалінейных, амаль парэлельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ і забудаваных пераважна аднабакова традыц. індывідуальнымї драўлянымі дамамї сядзібнага тыпу.
ДЗЕСНАКІТА (деревня ДЕСНОКИТА  Мстиславского района)— вёска у Лютненскім с/с, за 12 км на ПнЗ ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна - узгорысты. Праз веску цячэ р. Чорная (прыток р. Віхра). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лютня і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 22 гаспадаркі, 33 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з пач. 18 ст. У 1716 г. веска у валоданні езуіцкага калегіума. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1797 г. фальваркі Дзеснакіта і Гразь. У 1834 г. вёска ў Мсціслаускім павеце, уласнасць памешчыка, які меў тут у 1850 г. 164 дзес. зямлі і карчму. Паводле перапісу 1897 г. веска ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., пры паштовай дарозе Мсціслаў — Шамава— Горкі, 28 двароў, 261 жыхар, вадзяны млын, крупадзерка. Побач былі аднайменныя карчма (1 двор, 6 жыхароў), сядзіба (1 двор, 11 жыхароў, вадзяны млын), фальварак (1 двор, 9 жыхароў, ветраны млын) і аколіца (4 двары, 17 жыхароў). У 1905 г. адкрыта вінная крама, у 1906 г.— земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. У 1909 г. вёска (43 двары, 267 жыхароў), сядзіба (1 двор, 4 жыхары) і фальварак (1 двор, 5 жыхароў). На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якой у 1918 г. перададзены былы памешчыцкі будынак. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. ў школе было 48 вучняў. У кастр. 1930 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які у 1932 г. аб'ядноўваў 76 гаспадарак, меў 494 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаускай МТС; дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 34 гаспадаркі, 83 жыхары, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр — г. Мсціслаў). У 2007 г. веска далучана да РУСП «Селекцыйна - гібрыдны цэнтр «Віхра». Есць магазін. Рака падзяляе веску на зах. (3 кароткія прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з ПдЗ на ПнУ) і усх. (Г-падобная вуліца, больш працяглая з якіх арыентавана на ПнУ, уздоўж ракі) часткі.Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ДЗЕТКАВІЧЬІ (деревня ДЕТКОВИЧИ Мстиславского района)— былая вёска у Мазалаўскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны На Пн бярэ пачатак р. Суточка (прыток р. Віхра). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілеў, якая праходзіць непадалеку ад вёскі.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1825 г. веска (1 двор), уласнасць царквы. У 1834 г. ў Мсціслаускім павеце, 6 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1858 г. 20 рэвізскіх душ, Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 17 двароў, 145 жыхароў. Побач быу аднайменны фальварак, 1 двор, 1 жыхар. У 1909 г. веска (16 двароў, 145 жыхароў) і аднайменны фальварак (3 двары, 15 жыхароў). 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1926 г. адкрыта школа, у якой было 40 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», які у 1932 г. аб'ядноўваў 20 гаспадарак, меў 183 га ворыва, абслугоўвауся Мсціслаускай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У 1940 г. 20 двароў, 55 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. поўнасцю спалілі веску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 4 гаспадаркі, 9 жыхароў, у складзе саўгаса «Мсціслаўскі» (цэнтр — г. Мсціслаў). У 2007 г. веска была далучана да СВК «Мазалаўскі». Традыц. драўляныя сял. сядзібы былі пастаўлены каля праселачнай дарогі, ўздоўж ракі.
ДОБРАЕ (деревня ДОБРОЕ Мстиславского района) — вёска у Мушынскім с/с, за 22 км на ПдЗ ад Мсціслава, 97 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы на ліні Орша — Сураж. Рэльеф ўзгорысты. На ПнУ цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Мушына і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 40 гаспадарак, 61 жыхар (2007).
За 2 км на Пд ад вёскі захавалася гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі, якое сведчьщь аб засяленні гэтых месц у далекай старажытнасці. Першае пісьмовае упамінанне аб весцы адносіцца да 1499 г., калі тут быў гаспадарскі двор — уладанне кн. Жаслаўскага. У 1560 г. сяло у Мсціслаўскай вол., дзярж. ўласнасць. У 1604 г. сяло у Пуцькаўскім войтаўстве Магілеўскага староства, 30 валок зямлі, дзярж. ўласнасць. У час вайны Расії з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана у выніку ваен. дзеянняў. У 1763 г. ў Мсціслаускім ваяв. ВКЛ, у складзе маёнтка Лапацін, уласнасць памешчыка. Каля вескі адбылася бітва рус. і шведскіх войскаў у час Паўн. вайны 1700 — 21. На досвітку 30.8. 1708 г. на р. Чорная Натапа частка рус. арміі на чале з ген. Галіцыным раптоўна атакавала шведскае войска. Тры шведскія палкі былі поўнасцю разбіты (3 тыс. салдат забіты і 3 тыс. паранены). Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1848 г. памешчык меў у весцы 130 дзес. зямлі і вадзяны млын. У 1880 г. 107 двароў, 68 жыхароў. Частка вяскоўцаў займалася сталярным, шавецкім і кравецкім промысламі. Дзейнічала царква, а у 1895 г. адкрыта царк.-прыходская школа. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 127 двароў, 825 жыхароў. У 1909 г. 120 двароў, 655 жыхароў, працавалі вінная крама і вадзяны млын. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 112 вучняў. У 1926 г. 219 двароў, 1137 жыхароў. У крас. 1930 г. арганізаваны калгас «12 гадоў Кастрычніцкай рэвалюцыі», які у 1932 г. аб'ядноўваў 73 гаспадаркі, меў 619 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. Дзейнічалі кузня і ваўначоска. У 1935 г. адкрыты клуб. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 53 гаспадаркі, 114 жыхароў, у складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). Працавалі пач. школа, б-ка, клуб, магазін. У 2007 г. у СВК «Мушына». Дзейнічае магазін. Планіровачна складаецца з 3 вуліц, гал. з якіх працяглая крывалінейная, з завулкамі, арыентаваная з ПдУ на ПнЗ уздоўж ракі, 2-я — кароткая прамалінейная, праходзіць амаль паралельна да галоўнай, 3-я — на Пн, за ракой, крывалінейная кароткая, амаль мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — у цэнтры вескі.
ДОЎГАВІЧЬІ (деревня ДОЛГОВИЧИ Мстиславского района) — вёска, цэнтр Доўгавіцкага с/с, за 33 км на ПдЗ ад Мсціслава, 78 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На 3 цячэ р. Кашанка (прыток р. Провя), на ПнУ пачынаецца р. Волчас (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Старынка, Краснае і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 144 гаспадаркі, 338 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У 1635 г.с. у Пуцькаўскім войтаўстве Магілёўскай эканоміі Аршанскага павета, дзярж. ўласнасць. Дзейнічалі млын і карчма. У 1742 г. сяло Доўгавічы (яно ж Парапшы) у Пуцькаускім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, 45 двароў, царква, млын, карчма, дзярж. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілеўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаускім павеце, 86 двароў, 466 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1848 г. 93 двары, дзейнічала драўляная царква. У 1870 г. адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой у 1889 г. навучаліся 41 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1886 г. цэнтр воласці Чэрыкаўскага павета, 73 двары, 487 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся сталярным промыслам. Паводле перапісу 1897 г. 113 двароў, 722 жыхары, школа, хлебазапасны магазін, карчма, багадзельня, 2 вадзяныя млыны, царква; 2 разы ў год праводзіліся кірмашы. У 1909 г. 135 двароў, 727 жыхароў, пабудавана памяшканне для школы. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, ў якой у 1925 г. было 87 вучняў. 3 20.8.1924 г. ў Расненскім р-не Калінінскай акругі, цэнтр Доўгавіцкага с/с. У 1924 г. адкрыта прац. школа 1-й ступені, пачалі дзейнічаць хата-чытальня, б-ка, пункт па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1926 г. 156 двароў, 882 жыхары. 3 9.6.1927 г. у складзе Аршанскай акругі, з 26.7.1930 г. ў Расненскім, з 25.7.1931 ў Мсціславскім р-нах. У 1930 г. арганізавана камуна, а ў 1931 г. — калгас «Ударнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 75 гаспадарак, меў 391 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. У 1937 г. пабудавана новае памяшканне для 7-гадовай школы. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. 3 1939 г. працаваў клуб. У Вял. Айч. вайну з 10.7.1941 г. да 29.9.1943 г. вёска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На ушанаванне памяці 178 землякоў, якія загінулі на фронце і у партыз. барацьбе, ў 1965 г. у цэнтры вёскі пастаўлена стэла. У 1990 г. 201 гаспадарка, 466 жыхароў, цэнтр калгаса «Ударнік». Працавалі сярэдняя школа (16 настаўнікаў), б-ка, бальніца, аптэка, дзіцячы сад-яслі, аддз. сувязі, гандл. цэнтр, аўтаматычная тэлеф. станцыя, швейная майстэрня, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, спажывецкае т-ва. У 2007 г. цэнтр СВК «Усход», школа, магазін, аддз. сувязі. Ген. план забудовы вёскі распрацаваны ў 1974 г. ін-там «Магілеўграмадзянпраект». Планіроўка прамавугольная. Чатыры прамалінейныя вуліцы, арыентаваныя з ПдУ на ПнЗ, перакрыжаваны перпендыкулярна 6 прамалінейнымі вуліцамі. На ПнЗ адасоблена праходзіць новая вуліца амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаваная мураванымі аднакватэрнымі дамамі. Астатняя жылая забудова двухбаковая, шчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на ПнЗ і Пд.
Радзіма Героя Сав. Саюза Я.І.Качанава (1915 — 45), які вызначыўся у баях супраць ням.-фаш. захопнікаў на р. Одэр; пражэктарыста яфрэйтара Ф.М.Малашанкі (1967 — 87), які загінуў ў Афганістане пры выкананні службовых абавязкаў.
У склад Доўгавіцкага с/с уваходзяць 4 вёскі.
ДУБАСНА (деревня ДУБАСНО Мстиславского района) — вёска у Лютненскім с/с, за 18 км на ПнЗ ад Мсціслава, 113 км ад Магілёва, 37 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінньі. Праз вёску цячэ р. Свердзел (прыток р. Чорная).Транспартныя сувязі па мясц.дарозе праз вёскі Дзеснакіта, Лютня і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 25 гаспадарак, 43 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шлях. ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. Памешчык меў тут ў 1862 г. 681 дзес. зямлі. У 1882 г. засн. вінакурны з-д. У 1909 г. фальварак і хутар у Бохацкай вол. Мсціслаўскага павета. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас, які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1968 г. далучана в. Леснікі. У 1900 г. 50 гаспадарак, 128 жыхароў, у складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр — в. Лютня). Працавалі магазін, фельч.-акушэрскі пункт. У 2007 г. вёска далучана да РУСП «Селекцый на - гібрыдны цэнтр «Віхра». Дзейнічае магазін. Планіровачна складаецца з 3 крывалінейных вуліц, якія ад невялікай плошчы адыходзяць на ПнУ, ПдУ і ПдЗ. Адасоблена на ПдЗ праходзіць кароткая крывалінейная вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ (былая в. Леснікі). Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Былая в. Леснікі — радзіма доктара медыцынскіх навук, праф. А.В.Маслакова (нар. ў 1927).
ДУБЕЙКАВА (деревня ДУБЕЙКОВО Мстиславского района) — веска у Мушынскім с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 96 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна- узгорысты. На Пд цячэ р. Малатоўня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Галкавічьі і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 18 гаспадарак, 37 жыхароў (2007).
У цэнтры вёскі знаходзіцца курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі, які сведчыць аб засяленні гэтых месц у старажытнасці. Па пісьмовьіх крыніцах вёска вядома з 19 ст. Паводле перапісу 1897 г. аколіца ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 11 двароў, 98 жыхароў. У 1909 г. 11 двароў, 57 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1926 г. 12 двароў, 77 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны саўгас «Перамога». 3 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 18 двароў, 54 жыхары. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 16 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 20 гаспадарак, 56 жыхароў, ў складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына. У 2007 г. ў СВК «Мушына». Планіровачна складаецца з 3 вуліц. Ад гал. крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, адыходзяць амаль перпендыкулярна на ПнЗ 2 кароткія вуліцы. Забудавана пераважна двухбакова, традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу.
Радзіма бел. архітэктара, будаўніка, паэта і фалькларыста Л.І.Вітан-Дубейкаўскага (Дубяйкоўскага; 1869 ці 1867— 1940).
ДУБРОЎКА (деревня ДУБРОВКА Мстиславского района)— былая вёска у Мушынскім с/с, за 25 км на Пд ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На ПнУ цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Добрае, Мушына і далей па шашы Магілёў— Мсціслаў.
У 1834 г. вёска у Мсціслаўскім павеце,3 двары, 10 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1852 г. ў складзе маёнтка Значова. Памешчык меў тут у 1873 г. 515 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета,4 двары, 28 жыхароў. У 1910 г. адкрыта царк.-прыходская школа. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. вескі Дуброўка (10 двароў, 51 жыхар), Дуброўка 1 (7 двароў, 47 жыхароў) і Дуброўка 2 (8 двароў, 49 жыхароў). У 1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У 1940 г. 17 двароў, 41 жыхар, да вёскі далучаны пас. Зяленьі Дуб. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. спалілі 15 двароў, загубілі 4 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, ў складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). Традыц. драўляныя сял. сядзібы былі пастаўлены уздоўж кароткай крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі.
ДУДЧЬІЦЬІ (деревня ДУДЧИЦЫ Мстиславского района)— вёска у Сялецкім с/с, за 13 км на Пд ад Мсціслава, 108 км ад Магілёва, 25 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На Пн цячэ р. Малатоўня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашьі Мсціслаў — Крычаў. 19 гаспадарак, 24 жыхары (2007).
У 1846 г. веска (10 зямельных участкаў) ў складзе казённага маёнтка Шараева — Лар'янаўскае Мсціслаўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 17 двароў, 122 жыхары. У 1909 г. 20 двароў, 151 жыхар. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. Адкрылася прац. школа 1-й ступені. 3 20.8.1924 г. да 26.9.1963 г. цэнтр сельсавета. У 1926 г. 37 двароў, 232 жыхары. У 1929 г. арганізаваны калгас «Новы рассвет», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 35 гаспадарак, меў 272 га раллі, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. Дзейнічала кузня. 3 20.2.938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. 40 двароў, 215 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. спалілі 39 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 27 гаспадарак, 56 жыхароў, ў складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр — в. Сялец), дзейнічала стайня. 3 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнЗ на ПдУ. Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ЖЬІГАЛАВА (деревня ЖИГАЛОВО Мстиславского района) — вёска ў Сялецкім с/с, за 12 км на Пд ад Мсціслава, 107 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. Праз вёску цячэ р. Малатоўня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Вялікая Зяціца і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 11 гаспадарак, 16 жыхароў (2007).
У 1834 г. вёска (10 двароў, 55 жыхароў) і фальварак (4 двары) ў Мсціслаўскім павеце, ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 16 двароў, 107 жыхароў. У 1909 г. 16 двароў, 115 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 153 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Прасвет краіны», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 20 гаспадарак, меў 181 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 24 гаспадаркі, 56 жыхароў, ў складзе калгаса імя Кірава (цэнтр— в. Лар'янава). У 2007 г. веска далучана да СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі з завулкам ўздоўж ракі. На Пн, за ракой, адасоблена праходзіць кароткая крывалінейная вуліца (былая в. Пяцідворка). Забудавана двухбакова, індьiвідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ЗАБАЛАЦЦЕ (деревня ЗАБОЛОТЬЕ Мстиславского района) — вёска, цэнтр Забалацкага с/с, за 30 км на ПдЗ ад Мсціслава, 67 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на ПнУ мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ р. Мяртвіца (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілёў, якая праходзіць непадалеку ад вёскі. 157 гаспадарак, 396 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 163 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г. ў Беліцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 104 двары,
642 жыхары, піцейны дом. У пач. 20 ст. адкрыта школа (нар. вучылішча), у якой ў 1905 г. навучалася 60 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі. У 1909 г. ў Беліцкай вол., 2 вескі Забалацце: у адной — 146 двароў, 645 жыхароў, ў другой — 11 двароў, 35 жыхароў.
3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, у якой у 1925 г. быў 71 вучань. 3 1924 г. цэнтр сельсавета Расненскага р-на Калінінскай акругї. У 1925 г. адкрыта хата-чытальня. У 1931 г. у в. Забалацце 1 арганізаваны калгас «Чырвоны ўсход» (у 1932 г. 37 гаспадарак, 218 га ворыва), у в. Забалацце 2 — калгас «Чырвоная рунь» (у 1932 г. 40 гаспадарак, 301 га ворыва, конная крупадзёрка). Абслугоўваліся калгасы Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны паселкі Жолаб, Малькоўка, хутары Мохава, Рошча, Украіна. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 30.9.1943 г. веска акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Паблізу дзейнічаў партыз. атрад «Чапай» 13-й партыз. брыгады. На ушанаванне памяці 216 землякоў — сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць гітлераўцаў, у 1968 г. ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла. У 1990 г. 152 гаспадаркі, 401 жыхар, цэнтр саўгаса «Забалацце» (створаны ў 1963). У вёсцы працавалі дзіцячы сад-яслі, 8-гадовая школа, б-ка, клуб, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, грамадская лазня, сталовая, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, аутаматычная тэлеф. станцыя. У 2007 г. цэнтр УКСП «Саўгас «Забалацце», дзіцячы сад-яслі, школа, б-ка, клуб, Мсціслаўскі УКП «Бытпаслугі», магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. Ген. план забудовы вёскі распрацаваны ін-там «Магілеўграмадзянпраект» ў 1984 г. Планіровачна складаецца з 3 частак: цэнтр. (2 крывалінейныя вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, былая в. Забалацце), паўн. (прамалінейная вуліца, арыентаваная з ПдЗ на ПнУ, былая в. Забалацце 2) і паўд.зах. (2 кароткія размежаваныя вуліцы, арыентыванвя з ПдУ на ПнЗ, б. вёскі Рошча і Барсукі.  Адм.-грамадскі цэнтр размешчаны вакол плошчы, утворанай пашырэннем зах. вуліцы цэнтр. часткі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, пераважна традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры, на ПдЗ і Пд мураваныя аднакватэрныя дамы.
У склад Забалоцкага с/с уваходзяць 12 вёсак. ЗАЛАЧЭВА — вёска у Мушынскім с/с, за 19 км на ПдЗ ад Мсціслава, 92 км гд Магілева, 8 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна узгорысты. На 3 цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Мушына і далей па шашы Магілёў — Мсціслаў. 12 гаспадарак, 18 жыхароў (2007).
За 1,5 км на Пн ад вёскі, на высокім левым беразе р. Белая Натапа захавалася гарадзішча, якое сведчыць аб засяленні і з тых месц ў далекай старажытнасці. Першае упамінанне аб весцы у пісьмовых крыніцах адносіцца да 1507 г. У 1690 г. с. Залачоў, меўся млын, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1777 г. с. Злочаў ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1817 г. засн. сукнавальня. У 1852 г.ўу Мсціслаўскім павеце, побач быў фальварак (2 двары), ўласнасць памешчыка. Дзейнічалі з-д буйной рагатай жывелы, цагельня, кузня, вадзяны млын. Памешчык меў тут у 1855 г. 943 дзес. эямлі, вадзяны млын і сукнавальню. У 1858 г. засн. вінакурны з-д (у 1881 г. 10 рабочых). Паводле перапісу 1897 г. ў Маляціцкай вол. Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губ., 25 двароў, 188 жыхароў. Непадалеку існавалі 2 аднайменныя фальваркі (6 двароў, 31 жыхар, вадзяны млын). У 1909 г. ў сяле 35 двароў, 193 жыхары, у фальварку 1 двор, 6 жыхароў, у маентку — 22 жыхары. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1926 г. 81 двор, 386 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Парыжскай Камуны, які у 1932 г. аб'ядноўваў  46 гаспадарак, меў 189 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. 3 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 15.7. 1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1956 г. далучана в. Свабода. У 1990 г. 17 гаспадарак, 41 жыхар, ў складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). У 2007 г. у СВК «Мушына». Планіроўка Т-падобная. Да больш працяглай прамалінейнай вуліцы мерыдьіянальнай арыентацыі далучаецца на Пн прамалінейная вуліца шыротнай арыентацыі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу .
ЗАЛЕССЕ (деревня ЗАЛЕСЬЕ Мстиславского района)— веска ў Капачоўскім с/с, за 23 км на 3 ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінньі, на ПнЗ мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Капачьі і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 19 гаспадарак, 26 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. У 1850 г. ў Мсціслаўскім павеце, вёска і фальварак, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 19 двароў, 141 жыхар. У 1909 г. 22 двары, 96 жыхароў. 3 17.7.1924 г.ў складзе БССР. У 1926 г. хутары, 28 двароў, 238 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які у 1932 г. аб'ядноўваў 61 гаспадарку з вёсак Залессе і Лукінічы, меў 491 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 32 гаспадаркі, 71 жыхар, ў складзе саўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы). У 2007 г. веска далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з 3 прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц, злучаных мясц. дарогай і арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудавана пераважна двухбакова, традыц. індывідуальнымі драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу. 
ЗАЛЕССЕ — (Деревня ЗАЛЕСЬЕ Мстславского  района) вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 21 км на ПнЗ ад Мсціслава, 116 км ад Магілёва, 28 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна - ўзгорысты. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Горкі.
15 гаспадарак, 27 жыхароў (2007). У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 33 двары, 216 жыхароў, школа граматы. Побач была аднайменная аколіца, 5 двароў, 24 жыхары. У 1909 г. 38 двароў, 238 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1925 г. адкрыта школа, у якой ў 1926 г. было 35 вучняў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны прасвет», які ў 1932 г. аб'ядноўаў 43 гаспадаркі, меў 331 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 18 гаспадарак, 53 жыхары, ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — в. Мілейкава). Працавала пач. школа. У 2007 г. ў складзе СВК «Мілейкава». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, няшчыльна традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Радзіма бел. мовазнаўца, доктара філалапчных навук, праф., акадэміка НАН Беларусі А.І.Падлужнага (1935 — 2005).
ЗАНЬКАЎШЧЬІНА (деревня ЗАНЬКОВЩИНА Мстиславского района) — вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 17 км на ПнЗ ад Мсціслава, 112 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінньі. На Пд цячэ р. Гаранка (прыток р. Чорная). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Горкі, якая праходзіць побач з вёскай. 25 гаспадарак, 74 жыхары (2007).
Па пісьмовьіх крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана у выніку ваен. дзеянняў. У 1713 г. с. Зянькаўшчына ў Аршанскім павеце. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, ўласнасць памешчыка. У 1857 г. в. Вялікая Занькаўшчына і фальварак Меншая Занькаушчына, ўласнасць памешчыка. У 1909 г. побач з вескай былі 2 фальваркі: ў фальварку Занькаўшчына 1 — 1 двор, 7 жыхароў,ў фальварку Занькаўшчына 2— 4 двары, 26 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У маі 1931 г. арганізаваны калгас «Серп і молат», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 71 гаспадарку, меў 445 га ворыва і кузню, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 86 жыхароў, ў складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр— в. Падсолтава). Есць магазін. Планіровачна складаецца з 2 кароткіх прамалінейных, размежаваных паміж сабой вуліц, адна арыентавана мерыдыянальна, другая — з ПдЗ на ПнУ. Забудавана аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На Пд ад вескі размешчаны гасп. сектар.
ЗАПОЛЛЕ ( деревня ЗАПОЛЬЕ Мстиславского района) — вёска ў Ракшынскім с/с, за 42 км на 3 ад Мсціслава, 75 км ад Магілёва, 40 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На ПнЗ цячэ ручай (прыток р. Вербаўка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Будзенаўка, Ракшыно і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 12 гаспадарак, 23 жыхары (2007).
Па пісьмовьіх крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. веска Заполле ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. У 1858 г. 41 рэвізская душа, ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Расненскай вол. Чавускага павета, 19 двароў, 154 жыхары. У 1909 г. 24 двары, 167 жыхароў. Побач былі аднайменныя аколіца (6 двароў, 38 жыхароў) і выселак (1 двор, 7 жыхароў). 3 17.7.1924 г. у БССР. У 1925 г. адкрыта школа, у якой ў 1927 г. было 45 вучняў. Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «Актывіст», які абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 30 гаспадарак, 58 жыхароў, ў складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр — в. Ракшыно). У 2007 г. вёска далучана да СВК «Сцяг працы». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай двухбакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ЗАСОЖЖА (да 1940 г. Парадзінскі хутар) или деревня ЗАСОЖЬЕ Мстиславского района — вёска ў Краснагорскім с/с, за 10 км на ПдУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 29 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На 3 цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Парадзіна, Каробчына і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 2 гаспадаркі, 2 жыхары (2007).
Засн. у 1920-х г. на былых памешчыцкіх землях. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1929 г. арганізаваны калгас «1 Мая»,які у 1930-я г. абслугоўвала Мсціслауская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1990 г. 21 гаспадарка, 57 жыхароў, у складзе калгаса «1 Мая» (цэнтр — в. Каробчына). У 2007 г. веска далучана да СВК «Сож-Агра». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ІВОНЫ (деревня ИВОНЫ Мстиславского района) — вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 25 км на ПнЗ ад Мсціслава, 97 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўніннаузгорысты. На ПдЗ цячэ р. Рамясцвянка (прыток р. Быстрая). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Падсолтава і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 16 гаспадарак, 19 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст, Памешчык меў тут у 1841 г. 185 дзес. зямлі. У 1857 г. вёска Іваны Мсціслаўскага павета. У 1909 г. у Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 20 двароў, 132 жыхары; ў аднайменным фальварку — 13 двароў, 67 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная зара», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 30 гаспадарак, меў 155 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На вясковых могілках пахаваны воін 36-й стралк. дывізіі, які загінуў ў баі супраць акупантаў. У 1990 г. 40 гаспадарак, 90 жыхароў, у складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Падсолтава). У 2007 г. ў СВК «Савецкая Беларусь». Планіровачна складаецца з 2 крывалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ, ўздоуж ракі. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ІЛЬНОЗАВОД (посёлок ЛЬНОЗАВОД Мстиславского района) — былы паселак ў Доўгавіцкім с/с, за 27 км на 3 ад Мсціслава, 83 км ад Магілёва, 8 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. У цэнтры паселка невялікае возера. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вескі Ясьманава, Кісялёўка і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў.
Засн. ў 1934 г. ў сувязі з будаўніцтвам Печкавіцкага лёназавода № 38. У 1932— 35 гг. тут працавалі 108 рабочых, якія выраблялі лёнавалакно і кудзелю. 3 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1985 г. на лёназаводзе працавалі 43 рабочыя, якія выраблялі  416 т ільновалакна ў год. У 1990 г. 34 гаспадаркі, 55 жыхароў, працаваў магазін. Паселак планіровачна складауся з 2 асн. крывалінейных вуліц з завулкамі, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудаваны пераважна двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. 
ІРЦІШЧАВА ( деревня ИРТИЩЬЕВО Мстиславского района)— вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 17 км на ПнЗ ад Мсціслава, 112 км ад Магілёва, 23 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінньі. На Пн цячэ р. Гаранка (прыток р. Чорная). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Горкі. 13 гаспадарак, 25 жыхароў (2007).
У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 4 двары, 27 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1880 г. 8 двароў, 59 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 11 двароў, 71 жыхар. У 1909 г. 13 двароў, 78 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 25 гаспадарак, меў 189 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Маплеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1976 г. далучана в. Антонаўка. У 1990 г. 30 гаспадарак, 66 жыхароў, ў складзе калгаса «Савецкая Беларусь» (цэнтр — в. Падсолтава). У 2007 г. вёска далучана да СВК «Савецкая Беларусь». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАЗЛОЎКА (деревня КОЗЛОВКА Мстиславского района) — вёска у Лютненскім с/с, за 14 км на ПнЗ ад Мсціслава, 109 км ад Магілёва, 33 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПдЗ цячэ р. Гаранка (прыток р. Чорная). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Чарнілава і далей па шашьі Мсціслаў— Горкі. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана у выніку ваен. дзеянняў. У 1747 г. 23 двары, дзярж. уласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперьіі. У 1798 г. вёска Казлы ў валоданні Мсціслаўскага кармеліцкага кляштара. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, ўласнасць памешчыка. У 1877 г. засн. цагельны з-д. У 1880 г. 7 двароў, 49 жыхароў. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся кушнерскім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 72 жыхары. У 1909 г. 13 двароў, 94 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 29 двароў, 159 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 13 гаспадарак, меў 138 га ворыва, абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 1935 г. ў складзе Мсціслаўскага коннага з-да № 120 (цэнтр — в. Лютня). 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 14 гаспадарак, 28 жыхароў, працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнЗ на ПдУ, у цэнтры якой утворана прамавугольная плошча. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Вёска Казлоўка (былая в. Заленкі)— радзіма Героя Сав. Саюза Я.І.Ганчарова (1914 — 82), лаурэата Дзярж. прэміі Рэспублікі Беларусь М.А.Ганчарова (н. у 1941).
КАЛАТОВІНА (деревня КОЛОТОВИНО или КАЛОТОВИНО Мстиславского района) — вёска ў Краснагорскім с/с, за 11 км на ПдУ ад Мсціслава, 106 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На У цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Кудрычы і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 22 гаспадаркі, 48 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1618 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1871 г. вёска і маёнтак ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. 3 17.7.1924 г. ў БССР. У 1934 г. вёска Калатова (22 жыхары), ў складзе маёнтка Падлужжа Мсціслаўскага павета, у 1847- 2 двары, 16 жыхароў, уласнасць памешчыка. У 1848 г. ў складзе казённага маентка Галоўчыцы, 8 гаспадарак. Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, пры дарозе Мсціслаў — Клімавічы, 21 двор, 163 жыхары, піцейны дом. Непадалеку была аднайменная сядзіба. У 1905 г. адкрыта вінная крама. У 1909 г. 26 двароў, 185 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. 8 сял. сямей арганізавалі калгас «Чырвоная зара», які ў 1932 г. аб'яцноўваў 23 гаспадаркі, меў 106 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС, дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 30 двароў, 121 жыхар. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. поўнасцю спалілі веску. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 37 гаспадарак, 68 жыхароў, ў складзе калгаса «ХХІ з'езд КПСС» (цэнтр — в. Падлужжа). У 2007 г. вёска далучана да СВК «Сож-Агра». Планіровачна складаецца з 3 вуліц, больш працяглая з якіх крывалінейная, мерыдыянальнай арыентацыі. На 3 і ПдЗ ад яе адыходзяць другарадныя, кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАЛЕНЬКАВА (деревня КАЛЕНЬКОВО или КОЛЕНЬКОВО Мстиславского района) — вёска ў Сялецкім с/с, за 19 км на Пд ад Мсціслава, 114 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 8 гаспадарак, 12 жыхароў (2007).
Засн. у 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Х з'езд Саветаў». 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. 13 двароў, 67 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9 1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. спалілі 12 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 15 спадарак, 27 жыхароў, ў складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр — в. Сялец). У 2007 г. у СВК імя Чапаева. Планіровачна скла- даецца з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай пераважна аднабакова,няшчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАЛІНАЎКА (деревня КАЛИНОВКА Мстиславского района)— веска ў Мазалаўскім с/с, за 3 км на ПдЗ ад Мсціслава, 95 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пн цячэ ручай (прыток р. Суточка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Куркаўшчына і далей па шашы Магілёў— Мсціслаў. 8 гаспадарак, 15 жыхароў (2007).
У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, 41 жыхар, ўласнасць памешчыка. У 1858 г. 23 рэвізскія душы. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 65 жыхароў. У 1903 г. адкрыта земская школа, якая размяшчалася ў наемным памяшканні. У 1909 г. 10 двароў, 79 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 25 вучняў. У пач. 1930-х г. арганізаваны калгас. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 42 двары, 198 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску, загубілі 1 жыхара. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 14 гаспадарак, 30 жыхароў, ў складзе саўгаса «Мсціслаўскі» (цэнтр — г. Мсціслаў). У 2007 г. вёска далучана да СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з 2 завулкамі, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ і забудаванай пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАМЕНКА (деревня КАМЕНКА Мстиславского района) — вёска ў Раздзельскім с/с, за 29 км на ПнЗ ад Мсціслава, 124 км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на Пн і 3 мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ ручай (прыток р. Рамасцыянка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Курманава і далей па шашы Мсціслаў— Горкі. 26 гаспадарак, 39 жыхароў (2007).
У 1857 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 23 двары, 138 жыхароў. У 1909 г. 25 двароў, 133 жыхары. 3 17.7 1924 г. ў складзе БССР. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Леніна, які абслугоўвала Курманаўская МТС. 3 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 5 двароў, 21 жыхар. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі веску. Пасля вайны адбудавана. На могілках у брацкай магіле пахаваны 5 воінаў, сярод якіх байцы 70-й стралк. дывізіі, што загінулі ў баях за вызваленне вёскі. У 1990 г. 49 гаспадарак, 105 жыхароў, ў складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — в. Курманава), працаваў магазін. У 2007 г. у СВК «Курманава». Ручай падзяляе вёску на паўн. (працяглая крывалінейная вуліца шыротнай арыентацыі) і паўдневую (да больш працяглай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, далучаецца амаль перпендыкулярна другая кароткая прамалінейная вуліца) часткі. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
За 0,3 км на ПдУ ад вескі размешчана радовішча суглінкаў (разведаныя запасьі 165 тыс. м3).
КАНДРАТАЎСК ( деревня КОНДРАТЬЕВСК или КОНДРАТОВСК Мстиславского района) — вёска ў Лютненскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рзльеф узгорысты. На У цячэ р. Віхра (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лютня і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 29 гаспадарак, 43 жыхары (2007).
Каля вёскі, на правым беразе р. Віхра, захаваўся курганны могільнік (13 насыпаў), які сведчыць аб засяленні гэтых месц у далёкай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1834 г. 2 двары, 16 жыхароў, ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 21 двор, 189 жыхароў. Побач былі 2 аднайменныя фальваркі: у адным — 1 двор, 7 жыхароў, у другім — 1 двор, 11 жыхароў. У 1909 г. у вёсцьі 24 двары, 170 жыхароў, у фальварках Кандратаўск 1 — 1 двор, 9 жыхароў, Кандратаўск 2 — 1 двор, 7 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У пач. 1930-х г. арганізаваны калгас «Чырвоны араты», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 33 гаспадаркі, меў 318 га ворыва і кузню. Абслугоўвала калгас Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 44 гаспадаркі, 103 жыхары, ў складзе Мсціслаўскага коннага з-да №120 (цэнтр — в. Лютня). У 2007 г. вёска далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». Ёсць магазін. Планіровачна складаецца з 2 размежаваных паміж сабой вуліц (паўночная — кароткая, крывалінейная, арыентавана з ПдУ на ПнЗ, паўдневая — прамалінейная, працяглая, арыентавана амаль мерыдыянальна, ўздоўж ракі). Забудавана пераважна двухбакова,няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КАПАЧЬІ ( деревня КОПАЧИ Мстиславского района) — вёска, цэнтр Капачоўскага с/с, за 16км на З ад Мсціслава, 88км ад Магілёва, 9 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгорысты. На У цячз р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа), на ПнЗ праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з р. Белая Натапа,на З —вадасховішчы.Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Расна-Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай. 306 гаспадарак, 794 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 19 ст. Памешчык меў тут ў 1855 г. 122 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павету, 10 двароў, 98 жыхароў. Непадалеку былі 2 аднайменныя фальваркі: у адным — 1 двор, 2 жыхары, у другім — 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 г. ў вёсцы 10 двароў, 89 жыхароў, ў фальварках Капачы 1 — 1 двор, 7 жыхароў, Капачы 2 — 1 двор, 8 жыхароў. У 1917 г. ў вёсцы 19 двароў, а непадалеку на Пд, на Казінскіх хутарах — яшчэ 10 двароў. Значная частка зямлі належала памешчыку, які жыў ў г. Рыга. Вясной 1918 г. сяляне падзялілі памешчыцкую зямлю. У 1919 г. адкрыта школа, якая размяшчалася у нацыяналізаваным будынку, ў 1926 г. было 45 вучняў. 2.7.1921 г. створана меліярацыйнае т-ва. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. ў в. Старыя Капачы 22 двары, 133 жыхары, у в. Новыя Капачы 5 двароў,45 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны саўгас «Чырвоны сцяг”, які з 1932 г. называўся «Пісараўшчына», уваходзіў ў Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў ў 1933 г. 9 трактароў і іншую тэхніку. У1933г. адкрыты дзіцячыя яслі. У 1934 г. саўгас атрымаў тэлеф. сувязь, у 1935 г. злектрыфікаваны. Дзейнічалі школа, клуб, драматычны гурток, а таксама рамонтная майстэрня, кузня, магазін, сталовая, пякарня. Саўгас спецыялізаваўся на вырошчванні племянной жывёлы. 3 20.2.1938 г. вёка ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. далучаны пас. Казінскі; ў вёсцы пабудаваны 13 саўгасных дамоў. У саўгасе у 1940 г. было 450 кароў, 750 галоў маладняку буйной рагатай жывелы, 87 коней, 2,5 тыс. свіней, 15 трактароў, 5 грузавых і легкавая аўтамашыны. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Калі пачалася вайна, большая частка жывелы была перададзена саўгасу «Рассвет» Калужскага р-на РСФСР, а частка — рабочым савгаса. Акупанты спалілі ўсе саўгасныя будынкі і дамы працоўных, разрабавалі маёмасць. На ушанаванне памяці 271 земляка, якія загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, ў цэнтры вёскі ў 1968 г. пастаўлена стэла. У 1944 г. саўгас атрымаў 170 галоў буйной рагатай жывелы з Омскай вобл. і 69 галоў — з г. Барабінка Новасібірскай вобл. У 1990 г. 212 гаспадарак, 669 жыхароў, цэнтр племсаўгаса «Пісараўшчына».
У вёсцьі працавалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, швейная майстэрня, філіял камбіната быт. абслугоўвання насельніцтва, сталовая, 2 магазіны, гасцініца, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлеф. станцыя. У 2007 г. цэнтр РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра», дзіцячы сад, сярэдняя школа, б-ка аграгарадка, Дом культуры, ўрачэбная амбулаторыя, комплексныпрыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, Мсціслаўскае УКП «Бытпаслугі», магазін, аддз. сувязі. Ген. план забудовы вёскі распрацаваны у 1984 г. ін-там «Магілеўграмадзянпраект». Планіроўка прамавугольная. Дзве працяглыя прамалінейныя вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі перакрыжаваны 2 кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. На Пн адасоблена праходзіць Г-падобная вуліца, больш працяглая частка якой арыентавана з ПдУ на ПнЗ. Забудавана двухбакова, шчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры, на У і ПдЗ пабудаваны мураваныя двух- і аднапавярховыя адна-, двух- і васьмікватэрныя дамы. Гасп. сектар — на ПнЗ і непадалеку ад цэнтра.
У склад сельсавета уваходзяць 13 вёсак.
КАРОБЧЬІНА (деревня КОРОБЧИНО Мстиславского района) — вёска ў Краснагорскім с/с, за 3 км на ПдУ ад Мсціслава, 22 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша— Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПнУ цячэ р. Віхра (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 136 гаспадарак, 382 жыхары (2007).
За 1,5 км на У ад вёскі, на правым беразе р. Віхра знаходзщца гарадзішча ранняга жал. веку, што сведчыць аб засяленні гэтых месц ў далекай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 17 ст. У 1641 г. ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, ў валоданні Тупічэўскага манастыра. У 1684 г. шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ўласнасць памешчыка, 18 двароў, 130 жыхароў, млын. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 22 двары, 122 жыхары, ўласнасць памешчыка. У 1874 г. засн. вінакурны з-д (у 1881 г. 9 рабочых). У 1990 г. адкрыта земская школа, для якой у тым жа годзе пабудавана памяшканне. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 34 двары, 234 жыхары. Побач былі 2 сядзібы: у адной— 1 двор, 5 жыхароў, у другой — 1 двор, 17 жыхароў, вадзяны млын. У 1900 г. на мукамольным прадпрыемстве працавалі 9 рабочых, быў устаноўлены паравы рухавік. У 1909 г. 33 двары, 241 жыхар. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 30 вучняў, мелася б-ка. У 1926 г. каля вёскі на р. Віхра пабудавана першая у Беларусі гідраэлектарстанцыя магутнасцю 75 кВт. У 1929 г. арганізаваны калгас імя М.Горкага, які ў 1932 г. аб'ядноўваў 45 гаспадарак, меў 159 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС імя Кірава. У 1937 г. адкрыты дзіцячыя яслі, ў 1938 г. пабудаваны млын. 3 20.2 1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. 70 двароў. У Вял. Айч. вайну з лїп. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў 1943 г. спалілі 40 двароў. На ушанаванне памяці 152 землякоў, што загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, на паўн.-усходняй ускраіне ў 1970 г. пастаўлена стэла. У 1990 г. 123 гаспадаркі, 322 жыхары, цэнтр калгаса «1 Мая», які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывелагадоўлі і птушкагадоўлі,  меў 2794 га сельгасугоддзяў, ў тым ліку 1937 га ворыва. У весцы працавалі дзіцячы сад-яслі, сярэдняя школа, Дом культуры, сталовая, 2 магазіны, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлеф. станцыя, птушкафабрыка. У 2007 г. далучана да СВК «Сож-Агра». Ёсць магазін, аддз. сувязі. Ген. план забудовы вескі распрацаваны ў 1976 г. ў ін-це «Магілеўграмадзянпраект». Планіровачна складаецца з працяглай прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, ад якой пад прамым вуглом ад абодвух бакоў адыходзяць кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, пераважна няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзїбнага тыпу. ўздоўж асн. вуліцы забудова мураванымі жылымі дамамі. На Пд і Пн — гасп. сектар. На ПдУ — сад.
КАРПІСОНАЎКА (деревня КАРПИСОНОВКА Мстиславского района) — былая вёска ў Забалацкім с/с, за 27 км на ПдЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва,9 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на ПнЗ мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў— Магілёў, якая праходзіць побач з вескай.
Засн. у 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоная рунь», які абслугоўвала Ходасаўская МТС імя Тэльмана. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары, ў складзе саўгаса «Забалацце» (цэнтр — в. Забалацце). У 2007 г. ва УКСП «Саўгас «Забалацце». Планіровачна складалася з прамалінейнай кароткай вуліцы, арыентаванай з ПдЗ і ПнУ, ўздоуж шашы. Забудавана пераважна двухбакова, няшчыльна, традыц. драўляньімі дамамі сядзібнага тыпу. У склад вёскі уваходзілі таксама хутары Малінаўка, Жолаб, Украіна, якія размяшчаліся на адлегласці да 1 км адзін ад другога.
КАРТЬІЖЬІ (по русски вероятно деревня КАРТИЖИ Мстиславского района) — вёска ў Ракшынскім с/с, за 33 км на ПнЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва,4 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на 3 і Пд мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Пячонкі, Ракшыно, Башары ї далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 26 гаспадарак, 51 жыхар (2007).
Па пісьмовьіх крыніцах вядомы з 18 ст. У 1777 г. вёска Картыш ў Чавускай акрузе Магілёўскай губ. Памешчык меў у 1877 г. ў вёсках Дрыбін і Картыжы 3225 дзес. зямлі, 2 вадзяныя млыны, піцейны дом, вінакурны з-д. У 1880 г. 21 двор, 93 жыхары; у 7 дварах займаліся валяльным, калёсным і кравецкім промысламі. У 1887 г. адкрыта школа, якую утрымлівалі за свой кошт сяляне, а з 1912 г. — земства. Паводле перапісу 1897 г. ў Дрыбінскай вол. Чавускага павета Магілёўскай губ., 36 двароў, 216 жыхароў. Побач былі аднайменныя заезны двор (1 двор, 5 жыхароў) і фальварак (3 двары, 17 жыхароў). У 1909 г. 43 двары, 266 жыхароў; у аднайменным паселку, што знаходзіўся побач, былі 3 двары, 15 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай адкрыта прац. школа 1-й ступені, ў якой у 1927 г. было 48 вучняў. У 1924 г. створана с.-г. т-ва. У 1926 г. 64 двары,367 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Сацыялістычнае земляробства», які абслугоўвала Курманаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 45 гаспадарак, 106 жыхароў, ў складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр — в. Ракшыно), працаваў магазін. У 2007 г. вёска далучана да СВК «Сцяг працы». Планіровачна складаецца з 2 паралельных паміж сабой, прамалінейных (працяглай і кароткай) вуліц, арыентаваных з ПдУ на ПнЗ. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на Пн і ПдЗ.
КАСМЬІНІЧЬІ (по русски вероятно деревня КОСМИНИЧИ Мстиславского района) — вёска ў Капачоўскім с/с, за 15 км на ПнЗ ад Мсціслава,85 км ад Магілёва, 17 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на ПдЗ мяжуе з лесам. На Пн цячэ р. Дамалка (прыток р. Белая Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і-далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў. 56 гаспадарак, 112 жыхароў (2007).  Упершыню згадваецца ў фрагментах інвентару 1560, калі вёска была дзярж. ўласнасцю і налічвала 5 дымоў. У 1604 г. сяло ў Гарбавіцкім войтаўстве Магілескага староства-эканоміі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана ў выніку ваен. дзеянняў. У 1768 г. тут быў маёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1850 г. ў Мсціслаўскім павеце, 9 двароў, 41 жыхар, ўласнасць памешчыка. У 1881 г. памешчыкі Карачэўскія мелі ў вёсцы 192 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 21 двор, 140 жыхароў. Побач была аднайменная аколіца, 23 двары, 145 жыхароў. У 1909 г. ў весцы 42 двары, 158 жыхароў, у аколіцы — 19 двароў, 70 жыхароў. У гэтым жа годзе была адкрыта земская школа, для якой пабудавана памяшканне. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, ў якой у 1925 г. было 42, а ў 1926 г. — 65 вучняў. У 1926 г. у вёсцы 69 двароў, 342 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Пралетарская перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 60 гаспадарак, меў 322 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. У 1935 г. пач. школа ператворана у 7-гадовую, 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941г. да 29.9.1943г. акупіравана ням.фаш. захопнїкамі. У 1990 г. 61 гаспадарка, 169 жыхароў, ў складзе племсаўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы). Працавалі 8-гадовая школа, клуб, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. У 2007 г. вёска далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдньі цэнтр «Віхра». Дзейнічаў магазін. Планіровачна складаецца з 2 прамалінейных, паралельных паміж сабой вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, забудаваных двухбакова, шчыльна традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ПнЗ — гасп. сектар.
КАСЬКОВА (вероятно по русски деревня КАСЬКОВО Мстиславского района)— вёска ў Сапрынавіцим с/с, за 10 км на ПнУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 29 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны.
Праз вёску цячэ р. Аслянка (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Хіславічы, якая праходзіць праз вёску. 35 гаспадарак, 61 жыхар (2007).
Па пісьмовьіх крыніцах вядома з 18 ст. У 1785 г. вёска ў Мсціслаускім павеце Магілёўскага намесніцтва, 36 двароў, 262 жыхары, ўласнасць памешчыка. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) ў складзе Рас. імперыі. У 1850 г. вёка Качуры (яна ж Каськова) ў Мсціслаўскім павеце, дзярж. уласнасць. У 1858 г. ў складзе маёнтка Рыкава Мсціслаўскага павета. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета, 48 двароў, 298 жыхароў, школа граматы. Непадалеку ад тракта Мсціслаў — Хіславічьі была сядзіба — 1 двор, 1 жыхар, піцейны дом. У 1909 г. 51 двор, 359 жыхароў. 3 1918 г. да 1964 г. ў Хіславіцкім р-не Смаленскай вобл. РСФСР. У 1923 г. адкрыта прац. школа 1-й ступені. У 1931 г. арганізаваны калгас. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 63 гаспадаркі, 130 жыхароў, ў складзе калгаса «Савецкая Расія» (цэнтр — в. Сапрынавічы). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. ў СВК «Кастрычнік». У вёсцы ёсць магазін. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай з Пд3 на ПнУ. Рака падзяляе вуліцу на паўн. і паўднёвую часткі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На 3 — гасп. сектар.
Радзіма поўнага кавалера ордэна Славы М.М.Мінчанкова (15.1.1913 — 11.10.
2003 г.), які вызначыўся у Вял. Айч. вайну ў баях на тэр. Літвы і Усх. Прусіі.
КАЎШОВА (деревня КОВШОВО Мстиславского района)— вёска ў Краснагорскім с/с, за 10 км на ПдУ ад Мсціслава, 105 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты. На У цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Чырвоная Горка, Кудрычы і далей па шашы Мсціслаў- Крычаў. 42 гаспадаркі, 102 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1654 г. вёска ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1745 г. вёска Каўшоў, ўласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1781 г. меўся маёнтак. У 1834 г. 94 жыхары, ў 1847 г. ў складзе маёнтка Падлужжа Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 80 жыхароў, ўласнасць памешчыка, які меў тут ў 1857 г. 165 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 40 двароў, 307 жыхароў, ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 5 жыхароў. У пач. 20 ст. адкрыта школа (нар. вучылішча), ў якой ў 1907 г. навучаліся 37 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі. У 1909 г. у вёсцы 38 двароў, 303 жыхары, у фальварку 1 двор, 4 жыхары.
31.7.1924 г. ў БССР. У 1931 г. 9 сял. сямей арганізавалі калгас «Чырвоны араты», які у 1932 г. аб'ядноўваў 19 гаспадарак, меў 118 га ворыва, аблугоўваўся Мсціслаускай МТС. 3 20.2 1938 г. ў Магілеўскай вобл. У 1940 г. 120 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1944 г. акупірзвана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў 1943 г. спалілі 30 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 66 гаспадарак, 169 жыхароў, ў складзе калгаса «ХХІ з'езд КПСС» (цэнтр — в. Падлужжа). Працавалі сярэдняя школа, б-ка, магазін. У 2007 г. у СВК «Сож-Агра». У вёсцы ёсць сярэдняя школа, дзіцячы сад, магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай працяглай шыротнай арыентацыі вуліцы, з якой на ПнЗ і ПдЗ адыходзяць кароткія крывалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ПнУ — гасп. сектар.
Радзіма бел. філосафа, доктара філасофскіхнавук, праф.А.І.Галаўнева (1925— 2008).
КІСЯЛЁЎКА (деревня КИСЕЛЕВКА Мстиславского района) — вёска ў Ходасаўскім с/с, за 22 км на ПдЗ ад Мсціслава, 78 км ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На 3 цячэ р. Чорная Натапа (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 11 гаспадарак, 13 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. вёска ў Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ. У 1816 г. 17 двароў, 100 жыхароў, уласнасць памешчыка, які меў тут ў 1865 г. 157дзес. зямлі, вадзяны млын і карчму. Паводле перапісу у Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 23 двары, 159 жыхароў. У 1909 г. 36 двароў, 216 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа (нар. вучылішча). 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 35 двароў, 248 жыхароў. У 1929 г. арганізаваны калгас «Шлях Ільіча”, які ў 1932 г. аб'ядноўваў 48 гаспадарак, меў 427 га ворыва. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 23 гаспадаркі, 44 жыхары, ў складзе калгаса «ХХVІ з'езд КПСС» (цэнтр — в. Усполле). У 2007 г. вёска далучана да ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, ад якой на 3 адыходзяць 2 кароткія прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КЛІН (деревня КЛИН Мстиславского района) — вёска ў Капачоўскім с/с, за 14 км на ПдЗ ад Мсціслава, 81 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пн цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Непадалёку ад цэнтра знаходзіцца сажалка. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Магілёў. 25 гаспадарак, 43 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1684 г. маёнтак ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1834 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 5 двароў, ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 15 двароў, 105 жыхароў.
Упершыню згадваецца ў фрагментах інвентару 1560, калі вёска была дзярж. ўласнасцю і налічвала 5 дымоў. У 1604 г. сяло ў Гарбавіцкім войтаўстве Магілёўскага староства-эканоміі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана ў выніку ваен. дзеянняў. У 1768 г. тут быў маёнтак. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1850 г. ў Мсціслаўскім павеце, 9 двароў, 41 жыхар, уласнасць памешчыка. У 1881 г. памешчыкі Карачэўскїя мелі ў вёсцы 192 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 21 двор, 140 жыхароў. Побач была аднайменная аколіца, 23 двары, 145 жыхароў. У 1909 г. ў весцы 42 двары, 158 жыхароў, у аколіцьі — 19 двароў, 70 жыхароў. У гэтым жа годзе была адкрыта земская школа, для якой пабудавана памяшканне. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, ў якой ў 1925 г. было 42, а ў 1926 г. — 65 вучняў. У 1926 г. ў весцы 69 двароў, 342 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Пралетарская перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 60 гаспадарак, меў 322 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. У 1935 г. пач. школа ператворана ў 7-гадовую. 3 20.2.1938 г. ў Магілеускай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1990 г. 61 гаспадарка, 169 жыхароў, ў складзе племсаўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы). Працавалі 8-гадовая школа, клуб, магазін, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. У 2007 г. вёска далучана да РУСП «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Віхра». У вёсцы ёсць магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкам, арыентаванай мерыдыянальна i забудаванай двухбакова, няшчыльна, традыц. індывідуальнымі, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу;
КНЯЗІЧАВА (деревня КНЯЗИЧЕВО Мстиславского района) — былая вёска ў Падсолтаўскім с/с, за 22 км на ПнЗ ад Мсціслава, 117 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ р. Княгіня (прыток р. Bixpa). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёску Мілейкава, Пуцяты i далей па шашы Мсціслаў— Горкі.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1732 г. маёнтак ў Мсціслаускім ваяв. ВКЛ, ўласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. Імперыі. У 1834 г. 23 двары, 178 жыхароў. У ліп. 1881 г. сяляне правялi самавольную высечку лесу i аказалi супраціуленне мясц. ўладам. Паводле перапісу 1897 г. у Бохацкай вол. Мсціслаўскага павета, 26 двароў, 208 жыхароў. У 1909 г. 36 двароў, 204 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 39 гаспадарак, меў 266 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. Захопнікамі. У 1990 г. 3 гаспадаркі, 4 жыхары, ў складзе калгаса «Ленінскі шлях» (цэнтр — в. Мілейкава).
КОКАТАВА (деревня КОКАТАВО или КОКОТОВО Мстиславского района)— былая вёска ў Капачоўскім с/с, за 15 км на 3 ад Мсціслава, 84 км ад Маплёва, 12 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На 3 цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязi па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў, якая праходзіць побач з вёскай.
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. маёнтак ў Мсціслаускім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1774 г. цэнтр маёнтка. У 1834 г. сяльцо, ў Мсціслаўскім павеце, 7 двароў, 41 жыхар, ўласнасць памешчыка, які ў 1860 г. меў тут 168 дзес., ў 1878 г. — 252 дзес. зямлі, млын i карчму. У 1908 г. адкрыта земская школа, для якой ў тым жа годзе пабудавана памяшканне. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, ў якой у 1925 г. было 35 вучняў. У 1921 г. пачало дзейнічаць меліарацыйнае т-ва. У 1931 г. арганізаваны калгас «Трактар», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 23 гаспадаркі, меў 154 га зямлі, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Маплёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1944 г. акупіравана ням.-фаш. Захопнікамі. У 1990 г. 5 гаспадарак, 6 жыхароў, ў складзе саўгаса «Hicaраўшчына» (цэнтр — в. Капачы). Планіровачна складалася з кароткай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ i забудаванай няшчыльна, аднабакова, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КОЛТАВА (деревня КОЛТОВО или КОЛТАВО Мстиславского района)— вёска ў Сялецкім с/с, за 14 км на Пд ад Мсціслава, 109 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пн цячэ р. Малатоўня (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Слёзкі, Лар'янава i далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 10 гаспадарак, 13 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1620 г. фальварак, уласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1858 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце, 99 рэвізскіх душ, мелася карчма. У 1885 г. сяло ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаускага павета Магілёўскай губ., 34 двары, 235 жыхароў. Дзейнічала царква (адкрыта не пазней 1880 г.), рэшткі якой захаваліся да нашых дзён. Паводле перапісу 1897 г. 55 двароў, 348 жыхароў, царк.-прыходская школа. У 1909 г. 380 жыхароў. Побач быу аднайменны фальварак, 11 двароў, 92 жыхары. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, ў якой ў 1925 г. было 103 вучні.  Працаваў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізаваны калгас «Звязда», які ў1932 г. аб'ядноўваў 61 гаспадарку, меў 340 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаускай МТС. У 1931 г. яму было перададзена урочышча Слабодка. 3 20.2.
1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 38 двароў, 202 жыхары. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікам1, якія ў вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску, загубілі 1 жыхара. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 26 гаспадарак, 50 жыхароў, ў складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр — в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Планіроўка Т-падобная. Ад цэнтра больш працяглай крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі адыходзіць на Пд кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, няшччыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

КОШ (деревня КОШ Мстиславского района) — вёска у Ракшынскім с/с, за 23 км на 3 ад Мсціслава, 75 км ад Магілёва, 13км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша— Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПнЗ цячэ р. Кашанка (прыток р. Проня). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Расна— Магілёў, якая праходзщь побач з вёскай.
15 гаспадарак, 23 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1663 г. сяло у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. У 1737 г. дзейнічала царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. Імперыі. У 1777 г. сяло Коша ў Чэрыкаўскай акрузе Маплёўскай губ. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 12 двароў, 71 жыхар, ўласнасць памешчыка. У 1858 г. 59 рэвізскіх душ, карчма, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. ў Доўгавіцкай вол. Чэрыкаўскага павета, 35 двароў, 251 жыхар. У 1909 г. 46 двароў, 264 жыхары. У 1910 г. адкрыта школа (нар. вучылішча). 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Парыжская Камуна», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 39 гаспадарак, меў 259 га ворыва, абслугоўваўся Хлышчоўскай МТС, дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. ў Магілёускай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 27 гаспадарак, 54 жыхары, ў складзе калгаса імя Энгельса (цэнтр — в. Басценавічы). У 2007 г. ў СВК імя Энгельса. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнУ на ПдЗ, ўздоўж ракі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КРАСНАЕ (деревня КРАСНОЕ Мстиславского района)— вёска ў Ходасаўскім с/с, за 27 км на ПдЗ ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на ПдЗ мяжуе з лесам. На ПнУ цячэ р. Чорная Натапа (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілёў, якая праходзщь побач з вёскай. 44 гаспадаркі, 92 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1499 г. як гаспадарскі двор кн. Жаслаўскага. У 16 — 17 ст. дзярж. ўласнасць. У 1523 г. сяло, дзейнічала царква. У 1573 г. 10 гаспадарак. У 1588 г. ў Мсціслаўскай вол. У час рус.-польскай вайны 1654 — 67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. Імперыі.  У 1777 г. сяло Краснаполь ў Чэрыкаўскай акрузе. У 1816 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 6 двароў,28 жыххароў, ўласнасць памешчыка. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 6 двароў, 35 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новы шлях», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 36 гаспадарак з весак Краснае і Гарбатаўшчына,- меў 329 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імяТэльмана, дзейнічала кузня. 3 20.2.1938 г. ў Магілеўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 69 гаспадарак, 157 жыхароў, ў складзе калгаса «ХХVI з'езд КПСС» (цэнтр — в. Усполле). У 2007 г. вёска далучанада ААТ «Мсціслаўскі райаграпрамтэхзаб». Есць магазін. Планіровачна складаецца з 2 вуліц. Ад гал. прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ, адыходзіць на ПдЗ прамалінейная кароткая вуліца. На ПнЗ адасоблена праходзіць паралельная да галоўнай кароткая прамалінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гасп. сектар — на ПнЗ, на тэр. былой сядзібьі. Захаваліся рэшткі старога парку.
КРАСНАРУЧЧА  (деревня КРАСНОРУЧЬЕ Мстиславского района)— былая вёска ў Ракшынскім с/с, за 28 км на 3 ад Мсціслава, 80 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз веску цячэ ручай (прыток р. Рамясцвянка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Басценавічы і далей па шашы Мсціслаў — Расна — Магілёў.
Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета Магілеўскай губ., 16 двароў, 129 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 155 жыхароў. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Прамень Кастрычніка», які з 1933 г. абслугоўвала Курманаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 11.7.1941 г. да 289.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 4 гаспадаркі, 10 жыіхароў, у складзе калгаса імя Свярдлова (цэнтр — в. Ракшыно). Планіровачна складалася з прамалінейнай кароткай вуліцы шыротнай арыентацыі, уздоўж якой былі пастаулены традыц. драўляныя сял. сядзібы з гасп. будынкамі.
КРАСНАЯ ГОРКА (да 20.4.1939 г. Рылаўшчына) (Деревня КРАСНАЯ ГОРКА - ранее РЫЛОВЩИНА или РЫЛОВЩИНО Мстиславского района) — веска ў Краснагорскім с/с, за 9 км на ПдУ ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 26 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўніннаузгорысты. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Кудрычы і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 14 гаспадарак, 22 жыхары (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1768 г. веска Рылаўшчына ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 20 двароў, 172 жыхары. Побач былі фальваркі Рылаўшчына (1 двор, 4 жыхары) і Новая Рылаўшчына (1 двор, 6 жыхароў). У 1909 г. вёска (20 двароў, 163 жыхары) і 3 фальваркі (разам 3 двары, 18 жыхароў), якія потым зліліся з вёскай. 3 1920 г. дзейнічаў Рылаўшчынскі с/с, цэнтр якога знаходзіўся у в. Малая Зяціца. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. Адкрыта прац. школа 1-й ступені. У 1929 г. арганізаваны калгас «3-і рашаючы», які абслугоўвала Мсціслаўская МТС імя Кірава. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 60 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі 22 двары. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 22 гаспадаркі, 56 жыхароў, ў складзе калгаса «ХХІ з'езд КПСС» (цэнтр — в. Падлужжа). Працавалі сярэдняя школа, магазін. У 2007 г. у СВК «Сож-Агра». Планіровачна складаецца з крывалінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі з завулкам, забудаванай двухбакова,шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КРАСНАЯ ПАЛЯНА (да 1950 г. СЛЮНЬКАЎШЧЫНА) или деревня КРАСНАЯ ПОЛЯНА ранее СЛЮНЬКОВЩИНА Мстилавского района— вёска ў Лютненскім с/с, за 8 км на ПнЗ ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва. 27 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша- Сураж. Рэльеф узгорысты. На У цячэ ручай (прыток р. Суточка). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лютня і далей па шашы Мсціслаў— Горкі. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
У 1850 г. вёска ў Мсціслаўскім павеце,48 жыхароў, дзярж. уласнасць. Паводле перапісу 1897 г. веска Слюнькаўшчына ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 83 жыхары. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 9 жыхароў, дзейнічала гарбарнае прадпрыемства. У 1909 г. ў вёсцы 17 двароў, 102 жыхары, ў фальварку 1 двор, 7 жыхароў. 3 17.7. 1924 г. ў складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях селяніна», які у 1932 г. аб'ядноўваў 23 гаспадаркі, меў 220 га зямлі. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 6 гаспадарак, 13 жыхароў, ў складзе Мсціслаўскага коннага з-да М 120 (цэнтр — в. Лютня). Забудова традыцыйная, драўляная, сядзібнага тыпу.
КРАСНЬІ БЕРАГ (да 1950 г. КУРАВІЧЫ) или деревня КРАСНЫЙ БЕРЕГ Мсиславского района — веска ў Лютненскім с/с, за 8 км на Пн ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна-узгорысты, на ПнУ і У мяжуе з лесам. На Пд цячэ р. Віхра (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў— Горкі. 4 гаспадаркі, 5 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. вёска спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў Магілёўскім павеце Магілёўскага намесніцтва, 9 двароў, 61 жыхар, ўласнасць памешчыка. У 1858 г. ў Мсціслаускім павеце. Паводле перапісу 1897 г. ў Аслянскай вол. Мсціслаўскага павета,22 двары, 153 жыхары. Побач былі аднайменныя сядзіба (3 двары, 17 жыхароў) і фальварак (1 двор, 6 жыхароў). У 1909 г. ў вёсцы 25 двароў, 159 жыхароў, у аколіцы 7 двароў, 31 жыхар. У 1913 г. адкрыта царк.-прыходская школа. 3 17.7. 1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-й ступені, у якой ў 1925 г. было 25 вучняў, працавалі б-ка. У 1931 г. арганізаваны калгас «Ударнік», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 36 гаспадарак, меў 181 га зямлі. Абслугоўвала яго Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1966 г. далучана в. Бялкова. У 1990 г. 12 гаспадарак, 19 жыхароў. У 2007 г. вёска ў СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з 3 размежаваных вуліц: паўн.-зах. (крывалінейная, арыентавана з ПдЗ на ПнУ), паўд.зах. (крывалінейная, арыентаваназ ПдУ на ПнЗ) і усх. (кароткая крывалінейная, амаль мерыдыянальнай арыентацыі). Забудавана аднабакова, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КРУТАЯ  (деревня КРУТАЯ Мстиславского района)— вёска ў Раздзельскім с/с, за 32 км на ПнЗ ад Мсціслава, 127 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На 3 цячэ р. Мертвая (прыток р. Віхра), на ПдУ яе прыток — ручай. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Лужкі і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 15 гаспадарак, 21 жыхар (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1638 г. сяло (29 гаспадарак) у Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ, у складзе маёнтка Беразетня, шляхецкая ўласнасць. У час рус.-польскай вайны 1654 — 67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1834 г. ў Мсціслаўскім павеце, 8 двароў, 50 жыхароў, ўласнасць памешчыка. У 1858 г. 30 рэвізскіх душ, карчма. Памешчык меў тут у 1863 г. 131 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 37 двароў, 216 жыхароў, ветраны млын. У 1909 г. 28 двароў, 216 жыхароў, школа граматы, ператвораная затым у земскую. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. На базе дарэвалюцыйнай створана прац. школа 1-йступені, якой быў перададзены нацыяналізаваны будынак і выдзелены 3 дзес. зямлі. У 1925 г. ў школе навучаліся 52 вучні. У 1931 г. 11 гаспадарак аб'ядналіся ў калгас «Пралетарка», які ў 1932 г. меў 21 гаспадарку, 313 га ворыва, абслугоўваўся Курманаўскай МТС.
3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 2 брацкіх магілах, што на могілках, пахаваны 12 воінаў-разведчыкаў 344-й стралк. дывізіі, якія загінулі 29.9.1943 г. і 10 воінаў 344-й стралк. дывізіі і 196-й танкавай брыгады, загінуўшых пры вызваленні раёна. У 1990 г. 24 гаспадаркі, 58 жыхароў, у складзе калгаса «Камуніст» (цэнтр— в. Несцерава). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. веска далучана да СВК «Курманава». Планіровачна складаецца з крывалінейнай кароткай вуліцы шыротнай арыентацыі з завулкамі, ад якой на Пн адыходзіць таксама кароткая крывалінейная вуліца. Забудавана пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
КСЕНДЗАЎШЧЬІНА (деревня КСЕНДЗОВЩИНА Мстиславского района) — веска ў Капачоўскім с/с, за 19 км на 3 ад Мсціслава, 82 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На 3 і Пд цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Капачы і далей па шашы Мсціслаў — Расна— Магілёў. 1 гаспадарка, 1 жыхар (2007).
У 1850 г. сяло ў Мсціслаўскім павеце, 1 двор, 9 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. вёска Ксендзаўшчына (яна ж Малахоўшчына) ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 13 двароў, 84 жыхары. Побач была аколіца Ксендзаўшчына (2 двары, 9 жыхароў). У 1909 г. 16 двароў, 67 жыхароў. У 1921 г. створана меліярацыйнае т-ва. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 24 двары, 142 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «1 Мая», які ў 1922 г. аб'ядноўваў 18 гаспадарак, меў 127 га ворыва, абслугоўваўся Хлышччоўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 6 гаспадарак, 16 жыхароў, у складзе племсаўгаса «Пісараўшчына» (цэнтр — в. Капачы). Забудова традыцыйная, драўляная, сядзібнага тыпу.
КУДРЬІЧЬІ (деревня КУДРИЧИ Мстиславского района) — вёска ў Краснагорскім с/с, за 5 км на ПдУ ад Мсціслава, 100 км ад Магілёва, 24 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПнЗ цячэ ручай (прыток р. Суточка). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў— Крычаў, якая праходзіць побач з вёскай. 8 гаспадарак, 9 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядомы з 17 ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. вёска спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1737 г. дзейнічала драўляная царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) ў складзе Рас. імперыі. Памешчык меў ў 1876 г. у вёсцы 265 дзес. зямлі. У 1885 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета,24 двары, 175 жыхароў. Паводле перапісу 1897 г. ў сяле 34 двары, 217 жыхароў, ў аднайменным фальварку, што знаходзіўся паблізу — 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў сяле 33 двары, 252 жыхары, у фальварку 2 двары, 13 жыхароў. Дзейнічала царк.прыходская школа. У 1919 г. балтыйскі марак В.І.Вакулаў вярнуўся на радзіму і арганізаваў камуну, якая дзейнічала ў памешчыцкім маёнтку. 3 17.7.1924 г. вёска ў складзе БССР, адкрыта школа, у якой у 1926 г. было 56 вучняў. У 1926 г. 56 двароў, 361 жыхар. У 1929 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», які ў 1932г. аб'ядноўваў ЗО гаспадарак, меў 166 га ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС.
3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 38 двароў. У Вял. Айч. Вайну з ліп. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 36 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 18 гаспадарак, 36 жыхароў, ў складзе калгаса «ХХІ з'езд КПСС» (цэнтр — в. Падлужжа). У 2007 г. вёска у СВК «СожАгра». Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з ПдУ на ПнЗ і забудаванай традыц., драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Радзіма бел. мовазнаўца, пісьменніка, паэта-сатырыка, крытыка Г.Ф.Юрчанкі (н. у 1928) і чл.-кар. АН СССР П.П.Кабекі (1897 — 1954).
КУРКАЎШЧЬІНА (деревня КУРКОВЩИНА Мстиславского района)— вёска ў Мазалаўскім с/с, за 4 км на ПдЗ ад Мсціслава, 92 км ад Магілёва, 14 км ад чыг. ст. Ходасы налініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ р. Суточка (прыток р. Віхра). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілёў, якая праходзіць непадалеку ад вёскі. 22 гаспадаркі, 38 жыхароў (2007).
За 0,1 км на Пн ад вёскі захавалася гарадзішча ранняга жал. веку, якое сведчыць аб засяленні гэтфх месц ў глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з пач. 19 ст. У 1825 г. 7 двароў, уласнасць царквы. У 1858 г. вёска Кураўшчына ў Мсціслаўскім павеце, 18 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1909 г. аколіца ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 10 двароў, 117 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1926 г. 15 двароў, 142 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Кірава, які з 1933 г. абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. у Магілёўскай вобл. У 1940 г. 46 двароў, 149 жыхароў. У Вял. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да ' 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія у вер. 1943 г. поўнасцю спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1956 г.  далучана в. Татаршчына. У 1990 г. 32 гас падаркі, 76 жыхароў, у складзе саўгаса «Мсціслаўскі» (цэнтр — г. Мсціслаў). У 2007 г. веска далучана да СВК «Мазалаўскі». Планіровачна складаецца з 4 раз. межаваных вуліц, 2 з якіх крывалінейныя кароткія, арыентаваны з ПнЗ на ПдУ, З-я— кароткая крывалінейная, шыротнай арыентацыі, 4-я — кароткая прамалінейная, арыентавана з ПдЗ на ПнУ (былая в. Татаршчына). Забудавана пераважна аднабакова, няшчыльна, традыц. драўлянымі дамамі.сядзібнага тыпу.
Радзіма бел. празаіка, паэтэсы, перакладчыцы Г.І.Сапрыка (1911 — 62).
КУРМАНАВА (деревня КУРМАНОВО Мстиславского района)— веска ў Раздзельскім с/с, за 28 км на Пн3 ад Мсціслава, 123 км ад Магілёва, 12 км ад чыг. ст. Цемны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на Пн і ПдУ мяжуе з лесам. Праз веску цячэ р. Рамясцвянка (прыток р. Быстрая). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Багацькаўка і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 120 гаспадарак, 287 жыхароў (2007). Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як маёнтак Курманава. У 1825 г. тут заснаваны сукнавальня і вінакурная вытв-сць (ў 1881 г. 9 рабочых). У 1857 г. веска і фальварак ў Мсціслаўскім павеце. У 1860 г. вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка, уласнасць памешчыцы, якая мела тут ў 1877 г. 6295 дзес. зямлі, вінакурны з-д, 2 млыны, сукнавальню і 2 карчмы. У 1880 г. ў Шамаўскай вол., 23 двары, 161 жыхар. Паводле перапісу 1897 г. 34 двары, 222 жыхары, у фальварку — 71 двор. Дзейнічалі млын, сукнавальня, піцейны дом. У снеж. 1905 г. прыбыўшы з Масквы на радзіму селянін М.Старчакоў вёў рэв. прапаганду, заклікаў да паўстання. У 1909 г. ў вёсцы 39 двароў,254 жыхары, у фальварку — 29 жыхароў. У чэрв. 1917 г. сяляне, што выконвалі пастанову вал. к-та, забралі у памешчыцы маёнтак, падзялілі зямлю, рэквізавалі 85 галоў жывелы, высеклі вял. надзел лесу. У 1923 г. адкрыта прац. школа 1-й ступені. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. 3 20.8.1924 г. да 20.2.1938 г. цэнтр сельсавета. У 1925 г. створана закупачна-збытавое с.-г. крэдытнае т-ва. У 1929 г. арганізаваны саўгас «Чырвоны сцяг», які ў 1933 г. меў 4 трактары і іншую- с.-г. тэхніу. У весцы быў таксама калгас «VІ з'езд Саветаў Мсціслаўшчыны», які у 1932 г. аб'ядноўваў 36 гаспадарак, меў 172 га ворыва. У 1937 г. на базе скасаванага саўгаса створана Курманаўская МТС (рэарганізавана 31.3. 1958 г.), адкрыты дзіцячыя яслі, дзейнічалі цагельня і лёнаапрацоўчы з-ды. 3 20.2.1938 г. ў Магілеускай вобл. У Вял. Айч. вайну 14.7.1941 г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Вызвалена 29.9.1943 г. часцямі 277-й стралк. дывізіі. У цэнтры вёскі, каля будынка праўлення калгаса, на ушанаванне памяці 220 землякоў, якїя загінулі нафронце і у партыз. барацьбе, ў 1968 г. пастаўлены абеліск. У 1990 г. 127 гаспадарак, 291 жыхар, цэнтр калгаса Леніна, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывелагадоўлі. Меў 4841 га сельгасугоддзяў. У весцы працавалі дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, б-ка, Дом культуры, бальніца, аптэка, урачэбная амбулаторыя, сталовая, прадуктовы і прамтаварны магазіны, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, швейная майстэрня, аддз. сувязі, аўтаматычная тэлеф. станцыя. У 2007 г. цэнтр СВК «Курманава», сярэдняя школа, б-ка, дзіцячы сад, урачэбная амбулаторыя, магазін, комплексны прыемны пункт быт. абслугоування насельніцтва Мсціслаўскага УКП «Бытпаслугі», аддз. сувязі. Ген. план забудовы вёскі распрацаваны ін-там «Магілеўграмадзянпраект» у 1983 г. Рака падзяляе на паўн.-усх. (2 паралельныя, амаль прамалінейныя вуліцы з завулкамі арыентаваны з ПдУ на ПнЗ) і паўд.-зах. (2 кароткія, прамалінейныя вуліцы, якія перакрыжоўваюцца пад вострым вуглом, арыентаваны мерыдыянальна і з ПдЗ на ПнУ) часткі. Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На У мураваныя адна- і двухпавярховыя адна- і двухкватэрныя дамы. На 3, за ракой, гасп. сектар.
ЛАПАЦІНА (деревня ЛОПАТИНО Мстиславского района)— вёска ў Мушынскім с/с, за 22 км на ПдЗ ад Мсціслава, 90 км ад Магілёва, 7 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінна- узгорысты. На У цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа), на 3 — возера. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Новае Сяло і далей па шашы Магілёў — Мсціслаў. 38 гаспадарак, 79 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1706 г. як вёска ў складзе маёнтка Маляцічы Мсціслаўскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У 1763 г. цэнтр маёнтка Лапацін, 23 двары, карчма, бровар (піваварня), ўласнасць памешчыка. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. 3 1785 г. дзейнічала сукнавальня. У 1858 г. ў фальварку, што існаваў побач з вскай, 6 двароў, 35 жыхароў; памешчык меў тут 358 дзес. зямлі. У 1880 г. 37 двароў, 196 жыхароў. Частка вяскоўца займалася шавецкім промыслам. Паводле перапісу 1897 г. ў весцы 46 двароў, 303 жыхары, у фальварках Лапаціна 1— 5 двароў, 34 жыхары, ў Лапаціна 2 — 1 двор, 16 жыхароў. У 1909 г. ў весцы 55 двароў, 324 жыхары, у маёнтку — 24 жыхары, вадзяны млын. 3 17.7.1924 г. ў складзе БССР. У 1926 г. 78 двароў, 316 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях сацыялізму», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 57 гаспадарак, меў 450 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана. У 1934 г. абсталявана,новае памяшканне для 7-гадовай школы. 3 20.2. 1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. да вескі далучаны пас. Зады. У Вял. Айч. вайну з 15.7.1941 г. да 3.10.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 45 гаспадарак, 107 жыхароў. У 1990 г. 45 гаспадарак, 107 жыхароў, у складзе саўгаса «Перамога» (цэнтр — в. Мушына). Працавалі пач. школа, магазін. У 2007 г. ў СВК «Мушына». Ёсць магазін. Планіровачна складаецца з крывалінейнай працяглай вуліцы, арыентаванай амаль мерыдыянальна, ўздоўж ракі, і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ПнЗ — гасп. сектар.
ЛАР'ЯНАВА (деревня ЛАРЬЯНОВО Мстиславского района) — вёска у Сялецкім с/с, за 8 км на Пд ад Мсціслава, 103 км ад Магілёва, 27 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ ручай (прыток ручая Галкоўскі). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 94 гаспадаркі, 225 жыхароў (2007). 
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1701 г. дзяржава ў Мсціслаўскім ваяв. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперьіі. У 1846 г. веска (11 зямельных участкаў) у складзе казённага маёнтка Шараева-Лар'янаўскае. Памешчык меў тут у 1847 г. 178 дзес. зямлі. У 1858 г. ўласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 31 двор, 208 жыхароў. У 1909 г. 36 двароў, 235 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. Адкрыта прац. школа 1-й ступені. У 1926 г. 52 двары, 270 жыхароў. У 1930 г. арганізаваны калгас імя Сталіна, які у 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 264 га зямлі, з 1933 г. абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.фаш.захопнікамі, якія ў вер. 1943г. спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. На ушанаванне памяці 91 земляка, што загінулі на фронце і ў партыз. барацьбе, на усх. ускраіне у 1970 г. пастаўлены абеліск. У 1976 г. далучана в. Рафалава. У 1990 г. 82 гаспадаркі, 170 жыхароў, цэнтр калгасаі мя Кірава, які спецыялізаваўся на мясамалочнай жывелагадоўлі, вырошчванні збожжавых і лёну, меў 1754 га сельгасугоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, пач. школа, б-ка, клуб, гандл. цэнтр, сталовая, комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі. 3 2007 г. у складзе СВК «Мазалаўскі», клуб-бібліятэка, фельч.-акушэрскі пункт, аддз. сувязі, магазін. Ручай падзяляе вёску на паўд. (працяглая, амаль прамалінейная вуліца з завулкамі шыротнай арыентацыі) і паўночную (паралельная да першай, прамалінейная кароткая вуліца шыротнай арыентацыі, былая в. Рафалава) часткі. Забудавана пераважна двухбакова, шчыльна,традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На паўд.-усх. ускраіне мураваныя жылыя дамы. Гасп. сектар — на У.
ЛАСТРЫГІНА (деревня ЛАСТРЫГИНО Мстиславского района) — вёска ў Сялецкім с/с, за 21 км на Пд ад Мсціслава, 116 км ад Магілёва, 22 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пд цячэ р. Чорная Натапа (прыток р. Сож). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Беразуйкі і далей па шашы Мсціслаў — Крычаў. 8 гаспадарак, 11 жыхароў (2007).
Засн. у 1920-я г. на былых памешчыцкіх землях. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас імя Чырвонага Кастрычніка, які у 1932 г. аб'ядноўваў 24 гаспадаркі, меў 119 га зямлі, з 1933 г. яго абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 г. да 28.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 14 гаспадарак, 32 жыхары, у складзе калгаса імя Чапаева (цэнтр— в. Сялец). У 2007 г. ў СВК імя Чапаева. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ. Забудавана пераважна аднабакова, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
ЛУЖКІ (деревня ЛУЖКИ Мстиславского района)— вёска у Раздзельскім с/с, за 30 км на ПнЗ ад Мсціслава, 125 км ад Магілёва, 16 км ад чыг. ст. Цёмны Лес на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пд цячэ р. Мёртва (прыток р. Віхра), а праз вёску — ручай, яе прыток. Транснартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 18 гаспадарак,21 жыхар (2007).

Па пісьмовых крыніцах вядомы з 18 ст. У 1797 г. вёска ў валоданні памешчыка. У 1858 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губ., 35 рэвізскіх душ. Памешчык меў тут у 1877 г.  504 дзес. Зямлі. У ліп. 1881 г. вяскоўцы захапілі памешчыцкую зямлю і аказалі супраціўленне уладам пры размежаванні сваіх і гаспадарскіх зямель. Паводле перапісу 1897 г. ў Шамаўскай вол. Мсціслаўскага павета, 18 двароў, 135 жыхароў. Побач быў фзльварак, 33 жыхары У 1909 г. ў весцы 18 двароў, 119 жыхароў, у фальварку — 1 двор, 10 жыхароў, школа граматы.-З 17.7.1924 г. ў БССР. У 1925 г. створана т-ва па сумеснай апрацоўцы зямлі "Чырвоная зорка". 18.3.1927 г. на пасяджэнні Шамаўскага с/с старшыня калгаса Капулкін паведаміў, што акружны с.-г. банк даў гаспадарцы ў пазыку 1900 рублеў. У 1932 — 33 гг. калгас меў 27 коней, 45 плугоў, 25 галоў буйной рагатай жывелы. Абслугоўвала яго Курманаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У В. Айч. вайну з 14.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1990 г. 28 гаспадарак, 57 жыхароў, у складзе калгаса «Камуніст» (цэнтр — в. Несцерава). Працавалі клуб, магазін. У 2007 г. вёска далучана да СВК «Курманава». Планіровачна складаецца з 2 кароткіх крывалінейных вуліц, арыентаваных амаль мерыдыянальна, абапал ручая. Забудавана пераважна двухбакова,няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамї сядзібнага тыпу.
ЛЬІКІНКА  (деревня ЛЫКИНКА Мстиславского района)— вёска ў Забалоцкім с/с, за 35 км на ПдЗ ад Мсціслава, 69 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны, на ПнЗ і 3 мяжуе з лесам. Праз вёску цячэ ручай Язвітка (прыток р. Волчас). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў — Магілёў, якая праходзіць непадалеку ад вёскі. 157 гаспадарак, 396 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 ст. У 1777 г. сяло ў Чэрыкаускай акрузе Магілёўскай губ. Памешчык меў тут у 1830 г. 250,5 дзес. зямлі. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 110 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу ў Беліцкай вол. Мсціслаўскага павета, 38 двароў, 262 жыхары. У 1909 г. 58 двароў. Побач быў фальварак, 1 двор, 6 жыхароў. У 1910 г. адкрыта школа. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, якая ў студз. 1925 г. пераведзена ў в. Бескаўка. У 1931 г. арганізаваны калгас «Шлях Леніна», у 1932 г. аб'ядноўваў 60 гаспадарак, меў 573 га ворыва, працавала кузня. Абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. 3 20.2. 1938 г. ў Магілеускай вобл. У 1940 г. да вёскі далучаны пас. Баравы. У Вял. Айч. вайну з 20.7.1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На могілках ў брацкай магіле пахаваны 7 воінаў, ў іх ліку байцы 32-й стралк. дывізіі, што загінулі у 1943 г. У 1990 г. 35 гаспадарак, 70 жыхароў, у складзе саўгаса «Забалацце» (цэнтр — в. Забалацце). Працаваў магазін. У 2007 г. ва УКСП «Саўгас «Забалацце». Планіровачна складаецца з 2 крывалінейных вуліц, арыентаваных з ПдЗ на ПнУ абапал ракі і злучаных па ПнУ. Забудавана пераважна аднабакова,-няшчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. На ПдУ гасп. сектар.
ЛЮДАГОШЧА (деревня ЛЮДОГОЩА или ЛЮДОГОЩО Мстиславского района) — вёска ў Краснагорскім с/с, за 16 км на ПдУ ад Мсціслава, 111 км ад Магілёва, 18 км ад чыг. ст. Крычаў на лініі Орша — Сураж. Рэльеф узгоркавы, на У цячэ р. Сож (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз вёскі Падлужжа, Калатовіна, Кудрычы і далей па шашы Мсціслаў— Крычаў. 41 гаспадарка, 65 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1499 г. як гаспадарскі двор кн. Жаслаўскага. У 1559 г. сяло ў Мсціслаўскай вол., дзярж. уласнасць. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 — 67 гг. спустошана ў выніку ваенных дзеянняў. У 1737 г. мелася царква. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалїтай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1797 г. сядо Людагошча (40 двароў, 108 жыхароў) і аднайменны фальварак (9 жыхароў) належалі Маляціцкаму дамінікансаму кляштару, дзейнічала карчма. У 1848 г. у складзе казённага маёнтка Галоўчыцы. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета Магілёўскай губ., 53 двары, 441 жыхар. У 1906 г. адкрыта земская школа. У 1909 г. 58 двароў, 536 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. На базе дарэв. створана прац. школа 1-й ступені, ў якой у 1926 г. было 42 вучні. У 1930 г. вяскоўцы арганізавалі калгас «Рада», які у 1932 г. аб'ядноўваў 56 гаспадарак, меў 308 га ворыва, працавалі кузня і ваўначоска. У 1931 г. пачала дзейнічаць прам. арцель «Чырвоны рыбак”. У 1933 г. калгас абслугоўвала Мсціслаўская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У 1940 г. 120 двароў. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія спалілі 18 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1990 г. 80 гаспадарак, 149 жыхароў, у складзе калгаса «ХХІ з'езд КПСС» (цэнтр — в. Падлужжа). У 2007 г. ў СВК «Сож-Агра». Дзейнічае магазін. Планіровачна складаецца з амаль прамалінейнай працяглай вуліцы з завулкам, арыентаванай з ПдЗ на ПнУ, уздоуж ракі і забудаванай двухбакова, шчыльна, традыц. індывідуальнымі драўлянымі дамамі.
ЛЮТНЯ (да 6.5.1978 г. Рагайлаўшчына) (деревня ЛЮТНЯ , а ранее РОГАЛОВЩИНА или РОГАЛОВЩИНО Мстиславского района)— вёска, цэнтр Лютнянскага с/с, за 3 км на ПнЗ ад Мсціслава, 98 км ад Магілёва,22 км ад чыг. ст. Ходасы налініі Орша— Сураж. Рэльеф раўнінны. На ПнУ цячэ р. Віхра (прыток р. Сож), на 3 яе прыток— р. Суточка. Транспартныя сувязі па мясц. дарозе і далей па шашы Мсціслаў — Горкі. 197 гаспадарак, 472 жыхары (2007).
Праз 0,3 км на 3 ад вескі знаходзіцца гарадзішча, што сведчыць аб засяленні гэтых месц ў далекай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вёска вядома з 19 ст. У 1834 г. сяло Рагайлаўшчына ў Мсціслаўскім павеце, 1 двор, 2 жыхары, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Старасельскай вол. Мсціслаўскага павета, 1 двор, 3 жыхары. У 1909 г. 7 жыхароў. У пач. 20 ст. фальваркі Лютня (1 двор, 7 жыхароў), Рагайлаўшчына (1 двор, 12 жыхароў) і Бобрык аб'ядналіся у адну вёску, якая уваходзіла ў Старасельскую вол. Мсціслаўскага павета. У 1919 г. адкрыта школа, якая размяшчалася у былым памешчыцкім будынку (у 1925 г. 46 вучняў). 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. Арганізаваны саўгасы «Рагайлаўшчына» і «Бобрыкі», якія спецьіялізаваліся на вырошчванні гародніны і садавіны. У 1935 г. на іх базе створаньі Мсціслаўскі конны з-д № 120, адкрыты дзіцячыя яслі. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 29.9.1943 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1967 г. ў цэнтры вёскі на ушанаванне памяці 328 землякоў, якія загінулі на фронце і у партыз. барацьбе, пастаўлены абеліск. 3 21.4.1978 г. цэнтр сельсавета. У 1990 г. 177 гаспадарак, 460 жыхароў, цэнтр Мсціслаўскага коннага з-да №120, які спецыялізаваўся на вырошванні запражных коней сярэдняйі цяжкавагавай парод, на мясамалочнай жывелагадоўлі, меў 6122 га сельгасугодзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад- яслі, пач. школа, б-ка, клуб, сталовая. 2 магазіны, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч. акушэрскі пункт, аддз. сувязі, аўт. тэлефонная станцыя, атаксама млын, конна-таварная ферма з рабочым іпадромам. У 2007г. цэнтр РУСП "селекцыйна- гібрыдны цэнтр "Віхра", дзіцячы сад, сярэдняя школа. б-ка, клуб, фельч. акушэрскі пункт, магазін, аддз. сувязі,. Ген. план забудовы распрацаваны ін-там "Магілёўграмадзянпраект" у 1981 г. Ядром кампазіцыйнай структуры вёскі з'яўляецца паўкруглая плошча. Ад яе на ПнЗ адыходзіць прамалінейная  гал. вуліца, перакрыжаваная пад прамым вуглом кароткімі прамалінейнымі вуліцамі. Параллельна да гавлоўнай на Пд і Пн праходзяць яшчэ 3 прамалінейныя вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, традыц. драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У цэнтры і на паўдн. ускраіне вёскі мураваныя двухпавярховыя   чатырохкватэрныя дамы, і аднапавярховыя адна- і двухкватэрныя дамы. На Пн і ПдЗ гасп. сектар. Месцамі адпачынку з'яўляюцца парк каля р. Суточка і жывапіснае наваколле ўздоўж рэк Суточка і Віхра.
У склад сельсавета  ўваходзяць 14 вёсак.
МАЗАЛАВА (деревня МАЗАЛАВО или МАЗАЛАВА Мстиславского района) -вёска. цэнтр Мазалаўскага с/с, за 10 км на ПдЗ ад Мсціслава, 85 км ад Магілёва, 9 км. ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша- Сураж. Рэльеф раўнінны. На З цячэ р. Белая Натапа (прыток р. Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па шашы Мсцілаў- Магілёў, якая праходзіць праз вёску. 264 гаспадаркі, 682 жыхары (2007).
За 0,8 км на Пд ад вёскі, на высокім правым беразе р. Белая Натапа, захавалася гарадзішча (мясц. назва Тарэлка) мілаградскай і зарубіненскай культур і эпохі Кіеўскай Русі, датуецца 7 ст.да н.э.- 2 ст. н.э. і 12-13 ст. На паўд. баку ад гарадзішча знаходзіцца селішча. Гэтыя археал. помнікі сведчаць аб засяленні тутзйщьіх месц у глыбокай старажытнасці.

Па пісьмовых крыніцах вядома з 17 ст. У 1615 г. веска Мазалаўшчына у Мсціслаўскім павеце, шляхецкая уласнасць. У 1665 г. тут пабудаваны Спаса-Праабражэнскі праваслаўны жаночы манастыр, які у 1743 г. стаў уніяцкім, а з 1778 г. адноўлены праваслаўны (зараз з'яўляецца помнікам архітэктуры). Пры манхастыры працавала школа. ВКЛ. Пасля 1-га падзелу Рзчы Паспалiтай (1772) у складзе Рас. імперыі. У пач. 19 ст. на зах. ускраіне вёскі пабудавана з цэглы Ушэсцеўская царква, якая з'яуляецца помнікам архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. У 1880 г. засн. крупадзёрка. У 1885 г. сяло, 18 двароў, 148 жыхароў дзейнічалі 2 царквы, жаночы манастыр, вадзяны млын. Паводле перапісу 1897 г. сяло у Старасельскай вол. Мсці слаўскага павета, каля гандл. тракта Місціслаў—Чавусы, 27 двароў, 191 жыхар, 2 разы у год праводзіліся кірмашы. У манастыры ў гэты час 10 двароў, 89 жыхароў, царк.- прыходская школа, на  сядзібе — 1 двор,7 жыхароў, вадзяны млын. У 1910 г. пры  мужчынскім манастары працавала амбулаторыя. з 17.7..1924 г. ў складзе БССР. У 1924 г. засн. саўгас- камуна "Мазалава". у 1925 г. адкрыта школа, якая размяшчалася ў адным манастырскіх будынкаў (у 1926 г. 45 вучняў). 3 21.8.1925 г. цэнтр сельсавета. Дзейнічала хата--чытальня, фельч.-акушэрскі пункт.  1926 г. 52 двары, 323 жыхары. У 1931 г. арганізаваньі калгас імя Ягорава, які ў 32 г. аб'ядноўваў 22 гаспадаркі, меў 270  ворыва, абслугоўваўся Мсціслаўскай МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл. , 1940 г. 87 двароў, 415 жыхароў, у вёску перавезены бліжэйшыя хутары. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 г. да 28.9.1943 г.акупіравана ням.-фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 г. спалілі 78 двароў. Пасля вайны адбудавана. У 1969 г. ў цэнтры вёскі, каля будынка сярэдняй школы, на ўшанаванне памяці 153 землякоў, што загінулі на франтах і ў партыз. барацьбе, узведзеныны абеліск. У 1990 г. 211 гаспадарак, 651 жыхар, цэнтр калгаса «60 гадоў БССР», які спецыялізаваўся на мяса-малоччнай жывелагадоўлі і вырошчванні тэхн. культур, меў 4485 га с.-г. угоддзяў. У вёсцы працавалі дзіцячы сад, 8-гадовая школа, б-ка, Дом культуры, гандл. цэнтр, комплексны прыёмны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, фельч.-акушэрскі пункт, сталовая, аддз. сувязі, аўтаматычнаэя тэлеф. станцыя, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, ветэрынарны участак, аптэка. У 2007 г. цэнтр СВК «Мазалаўскі», сярэдняя агульна-адукац. школа, Дом культуры, б-ка, фельч.-акушэрскі комплексны прыемны пункт быт. абслугоўвання насельніцтва, Мсціслаўскі УКП «Бытпаслугі», аддз. сувязі. Ген. план забудовы вёскі распрацаваны Магілёўскім філіялам Белкалгаспраекта у 1984 г.
Планіроўка прамавугольная. Гал. вуліца  ( адрэзак шашы) арыентавана з ПдЗ на ПнУ, на якой у цэнтры ўтворана невялікая плошча. Паралельна да галоўнай на Пд праходзіць другарадная вуліца, якая з галоўнай перпендыкулярна перакрыжавана 3 прамалінейнымі вуліцамі. Забудавана двухбакова, няшчыльна, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.  На У мураваныя двух- і трохпавярховыя дамы. На ПнУ гасп. сектар.
Радзіма бел. пісьменніка П.А.Левановіча (1914 — 43) і Героя Сав. Саюза І.К. Вальваценкі (1915 — 96), які вызначыўся ў баях супраць ням.-фаш. захопнікаў у 1943 г. пад Кіевам.
У склад Мазалаускага с/с уваходзяць 11 вёсак.
МАЙСКАЕ (деревня МАЙСКОЕ Мстиславского района) (да 1941 г. Бізюкі -деревня БИЗЮКИ Мстславского района) — вёска ў Мазалаўскім с/с, за 14 км на ПдЗ ад Мсціслава, 91 км ад Магілёва, 10 км ад чыг. ст. Ходасы на лініі Орша — Сураж. Рэльеф раўнінны. На Пд цячэ ручай (прыток р. Малатоўня). Транспартныя сувязі па мясц. дарозе праз в. Мазалава і далей па шашы Мсціслаў — Магілёў. 9 гаспадарак, 13 жыхароў (2007).
Па пісьмовых крыніцах вядома з 1654 г. як с. Бізюкі, уласнасць Мсціслаўскага кармеліцкага кляштара. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1785 г. ў Мсціслаўскім павеце Магілеўскага намесніцтва, 4 двары, 29 жыхароў. У 1797 г. 26 жыхароў. У 1834 г. ў Чэрыкаўскім павеце, 14 жыхароў, уласнасць памешчыка. Паводле перапісу 1897 г. ў Казіміраваслабодскай вол. Мсціслаўскага павета, 14 двароў, 112 жыхароў. Побач быў аднайменны фальварак, 1 двор, 7 жыхароў. У 1909 г. ў сяле 18 двароў, 118 жыхароў, ў фальварку 1 двор, 5 жыхароў. 3 17.7.1924 г. у складзе БССР. У 1931 г. арганізаваны калгас «Сталінскі заклік», які абслугоўвала Мсціслауская МТС. 3 20.2.1938 г. ў Магілёўскай вобл.Ф,г
(Працяг адноўлены у студзені 1918 году і будзе далей).
Читайте также, материалы, связанные с темой:
На землях радимичей
В составе Великого княжества Литовского,
В составе Российской империи
Установление Советской власти
Славгородский район, город и деревни


Комментариев нет:

Отправить комментарий