TRANSLATE

Установление Советской власти в Костюковичском, и соседних районах

НА КРУТОМ ПОВОРОТЕ ИСТОРИИ

Установление советской власти

 Весть о победе вооруженного восстания рабочих и солдат в Петрограде в октябре 2017 г. и про провозглашение Советской власти и Декрета о мире и земле быстро докатилась и до городка Костюковичи.
У губернскіх, павятовых і валасных цэнтрах ствараліся рэвалюцыйныя камітэты (рэўкомы) як надзвычайныя органы ўлады на месцы. Па ініцыятыве былога матроса бальшавіка С. І. Жбанкова 6 снежня 1917 г. быў створаны валасны рэўком і ў Касцюковічах. Яго узначаліў П. М. Хадорчанка з в. Шарэйкі, былы франтавік. На другі дзень быў створаны рэвалюцыйны суд.
Насельніцтва Касцюкоўшчыны парознаму сустрэла Кастрычніцкую рэвалюцыю. Большасць сялян былі непісьменнымі, слаба разбірался ў сутнасці бальшавіцкіх ідэй. Галоўным для іх было атрымаць зямлю. Абвяшчэнне Дэкрэта аб зямлі спрыяла таму, што сяляне, у тым ліку і заможныя, былі зацікаўлены у падзеле памешчыцкіх зямель.
Першым актам аграрных пераўтварзнняў на Касцюкоўшчыне, як і па усей Расіі, была ліквідацыя памешчыцкага землекарыстання. Канфіскацыя памешчыцкіх зямель пачалася адразу пасля устанаўлення Савецкай улады. Галоўнай задачай мясцовых органаў Савецкай улады на той час было не дапусціць разгрому панскіх маенткаў, бо гэта пашкодзіла б ажыццяўленню аграрных пераўтварэнняу на Касцюкоўшчыне. Разбурэнне маенткаў, раскраданне іх маемасці не дало б магчымасці выкарыстаць канфіскаваныя панскія гаспадаркі для стварэння першых сацыялістычных гаспадарак, якія павінны былі служыць узорам калектыўнай апрацоўкі зямлі.
Сяляне самі знаходзілі рабаўнікоў панскай маемасці, якая стала народным здабьгткам. Так, агульны сход сялян Машаўской воласці 10 снежня 1917 г. прызнаў арандатараў Х. Беленькага, Я. Казакевіча і іншых вінаватымі у раскраданні народнай маемасці з маентка пана Канавалава і прапанаваў перадаць справу у суд.
Для аховы маенткаў у снежні 1917 — студзені 1918 г. у многіх весках Касцюкоўшчыны былі створаны народныя баявыя дружыны.
Пасля ліквідацыі памешчыцкага землекарыстання у Касцюковіцкім, Бялынкавіцкім, Машаўскім, Студзянецкім, Саматэвіцкім і Брацькавіцкім валасных Саветах прыступілі да пераразмеркавання зямлі паміж сялянамі.
 На землях планавалася арганізаваць культурна-узорныя гаспадаркі і падзяліць іх паміж працоўнымі сялянамі. Апошнія маглі выбіраць падворную, хутарскую, абшчынную або арцельную форму землекарыстання. Практыка размеркавання зямлі паміж сялянскімі дварамі у розных валасцях была неаднолькавай. За адзінку размеркавання, як правіла, бралі едака. Але ў шэрагу месцаў гэтай адзінкай служылі двор, жывела, рабочая сіла і г. д. Справа у тым, што «Асноўны закон аб сацыялізацыі зямлі» не устанаўліваў адзінай нормы надзялення зямлей сялян. У законе указвалася, што колькасць зямлі, якая адводзілася асобным гаспадаркам, не павінна перавышаць спажывецка-працоўнай нормы, што вызначалася на аснове інструкцыі.
У выніку ўраўняльнага пераразмеркавання зямлі, якое праводзілася ў асноўным шляхам падзелу усей зямельнай плошчы сяла або воласці на агульную колькасць душ, была выканана толькі адна задача — пераразмеркаванне прыватнауласніцкай зямлі. Аднак рашыць другую задачу — ураўняць зямельныя надзелы — не удалося. Ўраўняльнае размеркаванне не здолела ліквідаваць цераспалосіцу і дальназямелле. Больш таго, у асобных весках сяляне наогул не атрымалі зямлі. Іх незадаволенасці садзейнічала тая акалічнасць, што ў шэрагу месцаў пры ліквідацьiі памешчыцкіх маенткаў кулакам удалося захапіць частку канфіскаваных зямель.
Парасткамі новага, сацыялістычнага укладу жыцця у весцы былі сельскагаспадарчыя камуны, якія ствараліся у былых панскіх маентках. У в. Падгародак у маентку пана сяляне-беднякі і батракі стварылі першую сельскагаспадарчую камуну. Батрак Рыгор Панцялееў са сваей хібары перайшоў у адзін са шматлікіх пакояў дома памешчыка. Да яго далучыліся былыя шахцёры. Вясной яны вырашылі апрацоўваць зямлю супольна. Старшыней першай камуны быў выбраны Мікалай Фецісенка, былы шахцер. Члены камуны атрымлівалі пайкі, харчаваліся з агульнага катла (дарэчы, гэты кацел захаваўся). Цяпер на месцы былой камуны — саўгас «Ленінскі шлях».
Другая камуна была створана у в. Антонаўка у маентку Свадкоўскага. Яе першым старшыней быў Сяргей Бабанаў.
Бальшавік Цярэнцій Якаўлевіч Васілеўскі узначаліў камуну «Пралетарская», створаную ў маентку Феліксберг. Гісторыя захавала за паселкам імя камуны. У маентку Тупічына была арганізавана камуна «Рэспубліка». Ініцыятарамі яе стварэння былі Фама Лявонавіч Астапенка і Іван Іванавіч Кісялеў. Камуну у в. Чырвоньi Лог узначаліў кранштацкі матрос, бальшавік Кірэй Парфенавіч Вішнякоў.
Такіх камун зімой 1917 і вясной 1918 г. на Касцюкоўшчыне было арганізавана каля 10: Прусіна-Будзянская, Цеханіцкая, Пралетарская, Ягораўская, Паўленская, Гарадоцкая, Пакроўская, «Чырвоньi сцяг». Пачалі працаваць арцелі «Мікалаеўка» у Машаўской воласці, Зацішанская, «Брацтва працы», «Пасяродкі», «Рэспубліка» і інш.
29 чэрвеня 1918 г. Клімавіцкі павятовы камітэт партыі зацвердзіў статут камуны.
9 красавіка 1918 г. Клімавіцкі павятовьі Савет выдзеліў тры былыя панскія маенткі: Забычанне, Канічы, Панькі для стварэння культурных гаспадарак. Так узніклі на Касцюкоўшчыне першыя саўгасы. Але яны не атрымалі шырокага распаўсюджання. Больш папулярнымі былі камуны.
(Русс.: Ростками нового, социалистического уклада жизни в деревне были сельскохозяйственные коммуны, которые создавались в бывших помещичьих имения. В д. Падгародок в имении пана крестьяне-бедняки и батраки создали первую сельскохозяйственную коммуну. Батрак Григорий Пантелеев со своей хибары перешел в один из многочисленных комнат дома помещика. К нему присоединились бывшие шахтеры. Весной они решили обрабатывать землю сообща. Председателем первой коммуны был избран Николай Фетисенко, бывший шахтер. Члены коммуны получали пайки, питались из общего котла (кстати, этот котел сохранился). Сейчас на месте бывшей коммуны - совхоз «Ленинский путь».
Вторая коммуна была создана в д. Антоновка в имении Свадковскага. Ее первым председателем был Сергей Бабанов.
Большевик Терентий Яковлевич Василевский возглавил коммуну «Пролетарская», созданную в имении Феликсберг. История сохранила за поселком имя коммуны. В имении Тупичыно была организована коммуна «Республика». Инициаторами ее создания были Фома Леонович Остапенко и Иван Иванович Киселев. Коммуну в д. Чырвоны Лог возглавил Кронштадтский матрос, большевик Кирей Парфенович Вишняков.
Таких коммун зимой 1917 и весной 1918 на Костюковщине было организовано около 10: Прусина-Будянская, Техонитская, Пролетарская, Егоровская, Павленская, Городецкая, Покровская, «Красный флаг». Начали работать артели «Николаевка» в Машовской волости, Затишанская, «Братство труда», «Посредине», «Республика» и др.
29 июле 1918 Климовичский районный комитет партии утвердил устав коммуны.
9 апреля 1918 Климовичский паветовый Совет выделил три бывшие помещичьи имения: Забычанье, Каничи, Паньки для создания культурных хозяйств. Так возникли на Костюковщине первые совхозы. Но они не получили широкого распространения. Более популярными были коммуны.
Ў 1918 г. Савецкая рэспубліка уступіла у адзін з самых цяжкіх перыядаў сваей гісторыі — перыяд грамадзянскай вайньi і ваеннай інтэрвенцыі.
У красавіку 1918 г. ВЦВК прыняў дэкрэт аб усенавучы — абавязковым ваенным навучанні працоўных і пастанавіў, што грамадзяне Савецкай рэспублікі ва узросце ад 18 да 40 год, якія прайшлі курс абавязковага ваеннага навучання, будуць узяты на улік як ваеннаабавязаныя. У гэтым жа месяцы СНК была прынята пастанова аб стварэнні губернскіх, павятовых і валасных камісарыятаў па ваенных справах (ваенкаматаў). Яны з дапамогай мясцовых Саветаў ажыццяўлялі улік, ппдрыхтоўку, мабілізацыю і адпраўку у армію ваеннаабавязаных грамадзян, и таксама коней і іншых матэрьiяльньiх сродкаў. Аб'яулялася, што «пераход ад добраахвотнай армії да усеагульнай мабілізацыі рабочых і бяднейшых сялян настойліва дыктуецца усім становішчам краіны».
У Касцюковіцкай воласці ствараецца ваенны камісарыiят. На пасаду ваенкома прызначаецца камуніст Федар Ларчанка.
Шырокае кола задач, якія вырашалі камбеды, было прычынай таго, што у іх рабоце і рабоце мясцовых Саветаў мелі месца выпадкі дубліравання. VІІ Усерасійскі з'езд Саветащ (6 — 9 лістапада 1918 г.) палічыщ, што камбеды выканалі задачы, якія перад імі ставіліся, і у сувязі з гэтым прыняў рашэнне аб зліцці іх з Саветамі і перавыбарах усіх валасных і сельскіх Саветаў. У канцьi 1918 — пачатку 1919 г. зліцце камбедаў з Саветамі на Клімаўшчыне бьiло ажыццеўлена.
У 1918 г. на пасяджэнні Клімавіцкага павятовага камітэта КП(б) Б было разгледжана пытанне аб стварэнні камсамольскай арганізацыі. Праз нейкі час у Касцюковічах, Бялынкавічах, Студзянцы, Саматэвічах, Машавым, Пралетарскім і іншьiх населеных пунктах узніклі першыя камсамольскія ячэйкі. Спачатку яны былі малалікімі, па 2 — 3 чалавекі. У 1919 г. пачалі стварацца першыя камсамольскія ячэйкі у сельскагаспадарчых камунах і весках.
У пачатку 1919 г. у жыцці беларускага народа адбылася падзея выключнай важнасці. 30 снежня 1918 г. у Смаленску адкрылася VІ Паўночна- Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая аб'явіла сябе І з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. 3'езд прыняў рашэнне аб утварэнні БССР. 1 студзеня 1919 г. часовы рабоча-сялянскі урад Беларусі абнародаваў Маніфест аб утварэнні БССР.
17 студзеня таго ж года адбылася IIІ партыйная канферэнцыя Клімавіцкага падраена. Пасля захопу Мінска 18 лютага 1918 г. нямецкімі войскамі Пауночна-Заходні абласны камітэт РКП(6) эвакуіраваўся у Смаленск. Раенны камітэт партыі знаходзіуся у г. Рослаўль, а у Клімавічах — падрайком. На канферэнцьiі прысутнічала 30 дэлегатаў. Галоўная задача канферэнцьiі — выявіць і узяць на улік партыйныя сілы на месцах і вызначыць лінію работы падрайкома, вылучыць прадстаўнікоу на губернскую канферэнцыю, якая мелася адбыцца 20 студзеня 1919 г. На гэтай жа канферэнцыі было выказана пажаданне далучыць Клімавіцкі павет да Магілеўскай губерні.
У красавіку 1919 г. сусветным імперыялізмам была здзейснена чарговая рашучая спроба задушыць Савецкую рэспубліку. ЦК РКП(б) абавязаў сельскія партыйныя ячэйкі выдзеліць ад 10 да 20 чалавек у Чырвоную Армію з найбольш надзейных. 29 красавіка 1919 г. на пасяджэнні Машаўскога аб'яднання бальшавікоў было прынята рашэнне аб мабілізацьiі 505 агульнай колькасці бальшавікоў і спачуваючых. У тым ліку былі мабілізаваны Дзмітрачэнка Кузьма, Серакоў Рыгор, Коршунаў Кузьма, Федасенка Мацвей, Ясенка Васіль, Нікалаенка Фядос, Шарэйка Мікалай, Парфенаў Андрэй, Трыфаненка Іван. 
10 мая 1919 г. перад адпраўкай на фронт на мітынгу мабілізаваныя прынялі рэзалюцыю: «Абавязак перад Савецкай Рэспублікай і дарагая свабода, якая куплена гэтай дарагой цаною, кліча нас на барацьбу супраць белагвардзейскіх бандаў Калчака, падтрымліваемых імперыялістамі-разбойнікамі Францыі, Англії, Амерыкі і Італії. Мы ідзем на апошні рашаючы бой і ў той жа час ганьбім тых, хто 6яжыць назад з фронту, з радоў РСЧА, здраджваючь сваім таварышам.
Няхай мы загінем, але наша смерць паспее паслужыць Радзіме, краіне, справве рэвалюцыі і сацыялізму.
Няхай жыве ІІІ Камуністычньi Інтэрнацыянал і брацтва працоўных усіх краін!
Смерць прыгнятальнікам! Смерць сусветнай буржуазіі!І Перамога або смерць!
Адступлення не можа быць»
В. Ц. Бондараў.

Да жыцця новага, савецкага

Летам 1921 г. краіну напаткалі цяжкія выпрабаванні, выкліканыя небывалай засухай і неўраджаем. Увесь паўдневы усход, так званая «жытніца Расіі», быў ахоплены гэтым страшным бедствам. Небяспека станавілася ўсенароднай. У той цяжкі час формы дапамогі працоўных нашай рэспублікі, у тымм ліку і Касцюкоўшчыны, насельніцтву пацярпелых губерняў былі самымі рознымі. Рабочыя і служачыя, чырвонаармейцы рабілі разавыя і штомесячныя адлічэнні ад зарплатьі і харчовага пайка.
Сяляне Касцюкоўшчыны датэрмінова здавалі харчовы падатак, аддавалі галадаючым частку ўраджаю. Праводзіліся суботнікі, «дні дапамогі галадаючым». У весках былога Клімавіцкага павета збіраліся прадукты, грошы, рэчы. У пацярпелыя раены накіроўвалася насенне для азімай сяўбы.
Саўгасы Касцюкоушчыны «Канічы», «Забычанне», «Гаўрыленка», «Баронькі», «Батаеўскі» адпраўлялі у Паволжа насенне з зерня новага ураджаю, што патрабавала фарсіраванай уборкі азімага жыта і яго абмалоту. Работа гэтая была аб'яулена ўдарнай.
Касцюковіцкі валвыканком узяу на сябе прыем, размяшчэнне і утрыманне дзяцей, якія прыбылі з Саратаўскай вобласці, што найбольш пацярпела ад засухі. Дзяцей узялі жыхары весак Муравілле, Мурын Бор і камунары Пралетарскай камуны 1. Вясной 1924 г. у жыцці працоўных Касцюкоушчыны адбылася гістарычная падзея. . Яшчэ ў маі 1923 г. ЦК РКП(6) прыняў пастанову аб пашырэнні тэрыторыі Савецкай Беларусі шляхам далучэння да яе суседніх раенаў, дзе большасць насельніцтва складалі беларусы.
19 лютага 1924 г. прэзідыум Гомельскага губернскага выканкома на падставе рашэння Прэзідыума ВЦВК пастанавіў перадаць Клімавіцкі павет ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
VІ Надзвычайньі Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся у сакавіку таго ж года, заканадаўча аформіў узбуйненне БССР.
Клімавіцкі павет атрымаў назву Калінінскага. У склад яго акрамя ранейшых увайшлі Машаўская, Бялынкавіцкая і Касцюковіцкая воласці.
Усе валасныя выканаўчыя камітэты паветаў пераўтвараліся ў раенныя выканкомы і працягвалі працаваць.
17 ліпеня 1924 г. былі утвораньі Касцюковіцкі і Бялынкавіцкі раены, якія уваходзілі ў склад Калінінскай акругі (цэнтр г. Клімавічы).
Касцюковіцкі раен займаў тэрыторыю 1575 квадратных верст, мелася 12 132 кані, 17 007 кароў.
На тэрыторыі раена працавала 11 дзяржаўньіх млыноў, з іх 2 — паравыя, 8 — вадзяных і ветраны. Былі 4 прыватныя млыны. Мелася 3 маслабойні. Уся саматужная вытворчасць належала прыватным асобам: 2 кузні, 16 гарбарань кушнерных, 31 ганчарная. На тэрыторыi раена размяшчаліся 3 мястэчкі, 129 весак, у якіх налічвалася 9120 двароў. Пражывала 48741 чалавек,у тым ліку беларусаў - 47 091, яўрэяў -1200, палякаў – 140, латышоў -210 і іншых нацыянальнасцей – 21.

У раене працавала 47 агульнаадукацыйных школ, з іх сямігодак – 2,трохгодак - 2, двухкамплектных – 16, астатнія былі аднакамплектныя. У школах вучылася толькі 65% дзяцей. У раене была бальніца, 2 фельчарскія пункты і 2 ветерынарныя.
У Касцюковічах пачаў дзейнічаць выканком раеннага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, а таксама РК КП(6).
Бялынкавіцкаму раену адышла зямельная плошча 23 865 дзесяцін, лугу заліўнога — 751, сухадольнага — 7171 дзесяціна і 88 дзесяцін знаходзілася у фондзе раеннага зямельнага аддзела. буйной рагатай жывелы — 6688 галоў, коней — 6274. На тэрыторыі раена знаходзіліся: лесапільны завод «Баравы», там жа быў і млын, працавалі 2 млыны у Паньках і Канічах і у Бялынкавічах. У Бароньках мелася сукнавальня. Усяго ж у раене было: 27 ветраных млыноў, 14 кузняў, 3 кушнерныя саматужныя заводы, 4 маслабойні; 18 597 дзесяцін лесу. Раен аб'ядноўваў 110 населеных пунктаў, з іх 32 хутары, мястэчка, 12 паселкаў, 3 сельскагаспадарчыя таварыствы у былых маентках Раек, Віктараўка і Міруціна. Насельніцтва складала 21 882 чалавекі.
Канчатковы адміністрацыйны падзел Касцюковіцкага раена адбыўся 20 жніўня 1924 г. У яго увайшлі Касцюковіцкая, Раднянская, частка Саматэвіцкай і Брацькавіцкай валасцей. Плошча раена складала 1575 квадратных верст. Мелася 135 населеных пунктаў, з іх тры мястэчкі. Колькасць насельніцтва — 49 868 чалавек: беларусаў — 34 077, рускіх — 10 724, яўрэяў — 3901, іншых нацыянальнасцей — 166.
Раен падзяляўся на 16 сельскіх Саветаў.
Ворнай зямлі было 33 128 дзесяцін, лугу заліўнога — 14 078, сухадольнага сенакосу — 10 030 дзесяцін.
Паказальных гаспадарак у раене не было. На пачатак 1925 г. налічвалася 4 сельскагаспадарчыя камуны, 5 арцелей, калгас і саўгас. Агульная плошча іх зямель — 1757 дзесяцін. Коней ад трох гадоў і больш — 9572. Насельніцтва займалася пераважна земляробствам і саматужным промыслам.
У раене працавала 15 гарбарань, 31 ганчарня, 15 кузняў, 11 дзяржаўных млыноў, 4 прыватныя.
Значных антысавецкіх выступленняў ў раене не адзначалася. Але былі выпадкі парушэння правапарадку. Так, у Забычанскім сельскім Савеце, непадалеку ад вескі была вьiвешана аб'ява: «Камсамольцы, не хадзіце позна вечарам, бо будзеце усе расстраляны».
11 кастрычніка 1925 г. у раене прайшла сельскагаспадарчая выстаўка. Бюджэт раена на 7 студзеня 1925 г. складаў: па даходах — 15 954 руб. 32 кап., у тым ліку па сельскагаспадарчым падатку — 11 442 руб. 18 кап., па расходах — 11 442 руб. 13 кап.
На гэты час у раене было 13 камсамольскіх ячэек, якія налічвалі 218 чалавек. Акрамя таго, 42 чалавекі рыхтаваліся да ўступлення ў камсамол.
Сакратарамі камсамольскіх ячэек працавалі: Брацькавіцкай — Хмара, Негінскай — Каропаў, Забычанскай— Жураўлеў, Феліксбергскай — Кірпічэнка, Пячарскай — Аляксеенка, Тупічынскай — Левікаў, Саматэвіцкай— Смолкін. Узначальвау РК ЛКСМБ Д. А. Аліеўскі.
Камсамольцьi арганізоўвалі палітгурткі, сельскагаспадарчыя гурткі, навукова-прыродазнаўчыя.

У раене налічвалася 70 батракоў, 30 з іх пражывалі на тэрыторыі Саматэвіцкай воласці. Былі арганізаваны 2 батрачкомы, выдзелены ўпаўнаважаныя па рабоце сярод батракоў. Батрачкомы знаходзіліся ў весках Кручкоўка (Федараўка) і Сілічы.
У раене не было бібліятэк, акрамя партыйнай пры райкоме. Існавалі 2 дзяржаўныя і 21 дагаворная хаты - чытальні. Планавалася яшчэ некалькі, але з-за адсутнасці сродкаў яны не былі адкрыты. Пры усіх хатах-чытальнях працавалі палітычныя, сельскагаспадарчыя, драматычныя гурткі. Кіравалі імі члены партыі, настаўнікі і камсамольцы. У хатах-чытальнях адчуваўся востры недахоп літаратуры, таму некаторыя настаўніцкія калектывы ставілі платныя спектаклі, а выручаныя грошы накіроўвалі на набыцце кніг, часопісаў.
Камсамольцьі праводзілі святы ураджаю, прымалі актыўны ўдзел у перавыбарах сельсаветаў.
У раене было тры піянерскія атрады, якія налічвалі 123 піянеры. У жніўні 1925 г. райпіянерарганізатарам працавала Заранкіна. Старшыней райдзетбюро быў зацверджаны Іван Дзмітрыевіч Ветраў, які раней працаваў сакратаром Саматэвіцкай камсамольскай ячэйкі.
У прафсаюзнай арганізацыі раена было 471 чалавек. 3 іх на савецкай рабоце — 105, у народнай асвеце— 89, у зямлесе — 21, народным харчаванні — 38, у швейпроме — 13, на транспарце — 55 і інш. Усе прафсаюзы працавалі пад кіраўніцтвам райпрафбюро, якое узначальваў М. С. Киныгін, член партыі.
Моладзь і камсамольцы выпісвалі 949 экземпляраў газет і часопісаў.
Прафсаюз арганізаваў вячэрнюю школу па праграме першай ступені. У ей навучалася каля 40 чалавек. Былі створаны чырвоныя куткі, дзе праводзілася культурна-асветная работа. Меўся рабочы клуб, пры якім працавалі гурткі: палітычны, прафсаюзны, газетны. Выпускалася мясцовая газета «Саюзная тачка>. Пры клубе была чытальня. Клуб у мястэчку  мог умясціць усяго каля 100 чалавек. Калі трэба было правесці ўрачыстае пасяджанне або канференцыю, прыходзілася збірацца ў памяшканні мясцовай сямігодкі, дзе таксама было цесна.
Да студзеня 1925 г. арганізатарам работы сярод жанчын у Касцюковіцкім раене працавала член райвыканкома М. Я. Банькова.
Потым на гэтую пасаду акруговы жаночы аддзел накіраваў Шалыгіну, але яна не мела вопыту і з 8 красавіка 1925 г. райарганізатарам была прызначана член партыі Т. С. Карнеева.
У кастрычніку 1925 г. праводзілася кампанія па перавыбарах дэлегатак у весцы. Перад выбарамі склікаліся нарадьi, на якіх разглядалася палажэнне аб дэлегацкіх сходах і намячаліся планы перавыбараў. Дэлегацкія сходы арганізоўваліся толькі у тых весках, дзе меліся ячэйкі КП(б)Б або партыец, які мог кіраваць гэтым сходам. Дэлегаткі павінньi былі удзельнічаць у ліквідацыі непісьменнасці, арганізацыі дзіцячых ранішнікаў, ясляў, пляцовак, пральняў, сталовых на прадпрыемствах, чытаць часопіс «Работніца і сялянка», газеты. Дэлегаткі на сяле мелі па 1 — 1,5 дзесяціны зямлі, каня або карову. Работніцы-швеі атрымлівалі  5 — 17 руб., настаўніцьi — 28 руб. У асноўным дэлегаткі былі з ліку моладзі.
У гонар 8 сакавіка у 1925 г. атрымалі паявыя кніжкі 209 жанчын. Да 1925 г. былі праведзены перавыбары у кааперацыю, камітэтьi сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі. Усяго па раене была выбрана 231 дэлегатка. Пункт ліквідацыі непісьменнасці наведвалі 193 жанчыны. У камісіях пры сельскіх Саветах працавала 18 актывістак. Яны праводзілі гутаркі, рабілі даклады, напрыклад на такія тэмы: «Становішча жанчын да рэвалюцыі і ў цяперашні час», «Ленін і сялянка», «Аб кааперацыі», «Аб мацярынстве і дзяцінстве і аб адкрыцці ясляў», «Аб ліквідацыі непісьменнасці».
Зямельньi аддзел абследаваў камуны, арцелі і лепшыя гаспадаркі атрымалі прэміі. Быў праведзены улік яўрэйскага несельніцтва, якое жадала атрымаць зямлю, а таксама буйных гаспадарак, што выкарыстоўвалі наемную працу, з мэтай абрэзкі зямлі ў такіх гаспадароў. Бядняцкіх гаспадарак у раене было 16. Згодна з вынікамі абследавання, мелася 5 гаспадарак былых памешчыкаў. Яны былі надзелены зямлей у памеры 52 дзесяціны.
У 1922 г. з 4 населеных пунктаў было выдзелена 5 паселкаў з плошчай зямлі 450 дзесяцін; у 1923 г. з 14 населеных пунктаў — 49 паселкаў, 12 хутароў з плошчай зямлі 156 дзесяцін; у 1924 г. з 4 населеных пунктаў выдзелена 12 паселкаў з плошчай зямлі 617 дзесяцін і хутары з плошчай 28 дзесяцін. Усяго было землеўладкавана 13 % плошчы і праведзена падрыхтоўка у 24 населеных пунктах. У раене мелася 4 камуны, 5 арцелей, 1 калгас і саўгас у Забычанні.
У Касцюковічах пад кіраўніцтвам агранома быу створаны пракатны пункт, які на люты 1925 г. меў у сваім распараджэнні 43 сельскагаспадарчыя машыны. Праводзілася аграпрапаганда шляхам чытання лекцый, былі арганізаваны сельскагаспадарчыя курсы.
Сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства на 1 студзеня 1925 г. мела 311 пайшчыкаў, а на 23 лютага таго ж года — ужо 487. Сродкі таварыства складалі 8350 руб., паявога капіталу — 808 руб. 78 кап., запаснога капіталу — 210 руб., укладаў —214 руб. 50 кап., пазыковага капіталу 7998 руб. 80 кап. Сельскагаспадарчае крэдытнае таварыства задавальняла патрэбы 1546 сялян на суму 5896 руб. 87 кап. Акрамя таго, таварыства ўзяло ў эксплуатацыю паравы млын у Касцюковічах.

На 1 лютага 1925 г. было нарыхтавана зерневых культур на суму 2412 руб. 21 кап., сыравінных — на 1080 руб. 10 кап., тавараў мелася на суму 7924 руб. 54 кап. Колькасць пайшчыкаў у раене складала 600 чалавек.
Спажывецкае таварыства мела 3 магазіны і 1 ларок, была ўзята ў арэнду бойня. Райком партыі звяртаў увагу кіраўніцтва спажывецкага таварыства на неабходнасць павелічэння колькасці пайшчыкаў з ліку сялян.
На тэрыторыі раена было створана 16 камітэтаў сялянскіх таварыстваў узаемадапамогі. У распараджэнні камітэтаў знаходзілася 10 збожжавых складаў, вадзяны млын, маслабойня. Аказвалася дапамога сем'ям чырвонаармейцаў, інвалідам, бедным сялянам, пагарэльцам. Ім дапамагалі грашыма, збожжам, лесаматэрыяламі, давалі крэдыты.
У 1925 г. у Касцюковічах працаваў дапрызыўны пункт. Дапрызыўнікі праходзілі ваенную загартоўку, заняткі праводзіліся рэгулярна. Былі выдзелены палітрукі і створана камсамольская фракцыя з 17 чалавек, якая праводзіла палітасветработу. Арганізоўваліся лекцыі, а таксама чытка газет, выпускалася насценная газета.
5 — 13 красавіка 1927 г. адбыўся чарговьi з'езд Саветаў Беларускай ССР. Ен прыняў пастанову аб скасаванні чатыiрох акруг, што эканамічна не апраўдалі сябе. У ліку скасаваных была і Калінінская акруга. У выніку Касцюковіцкі раен увайшоў у склад Магілеўскай акругі. 7 мая 1927 г. бюро РК КП(6)Б разгледзела пытанне аб расфарміраванні Бялынкавіцкага раена і далучэнні яго да Касцюковіцкага.
Па стане на канец 1927 г. у раенебыло шэсць валасцей: Брацькавіцкая, Саматэвіцкая, Студзянецкая (былы Чэрыкаўскі павет), Касцюковіцкая, Бялынкавіцкая і Машаўская (былы Клімавіцкі павет).
Тэрыторыя Касцюковіцкага раена складала 1961 км2, насельніцтва налічвалася 72 577 чалавек, у тым ліку сельскага — 70 210. Раен меў сельскааспадарчы ўхіл. На яго тэрыторыі працавалі 3 бровары, лесапільны завод, 2 паравыя і 10 вадзяных млыноў. У прыватнай уласнасці знаходзіліся 3 паравыя, 3 вадзяныя, 59 ветраных млыноў, 8 крупарушак, 56 маслзбоень, 9 воўначасалак і 23 цагельныя заводы. У раене мелася 14 198 коней, 17 898 галоў буйной рагатай жывелы, 13 313 свіней.
У 1927 г. у раене налічвалася 6 калгасаў, у 1928 — 11, у 1929 — 27. У іх было аб'яднана 73, 134 і 1204 сялянскія гаспадаркі з зямельнай плошчай 866, 1610 і 16 420 дзесяцін адпаведна. Дынаміка росту калектыуныхх гаспадарак сведчыла аб значным прыліве у калгасьi бядняцка-серадняцкіх мас, вялікай палітыка - арганізатарскай рабоце партыі сярод сялянства. Так, напрыклад, сяляне в. Бялынкавічьi у 1927 г. стварылі адну з першых сельскагаспадарчых арцелей, якая мела назву «Ільіч». У праўленне былі выбраньi Анціпенка, Зуеў, Я. Зарзцкі, П. Раманенка, А. Шавярнова, А. Фаенка, Л. Махоткін, Л. Карзееў.
3 2 па 19 снежня 1927 г. у Маскве працавау ХV з'езд ВКП(6). На ім былі вызначаны задачы калектывізацыі сельскай гаспадаркі.
Галоўнай антысавецкай сілай унутры краіны было кулацтва. Кулакі адмаўляліся прадаваць хлеб дзяржаве па цвердых цэнах, тэрарызавалі сераднякоў, забівалі членаў партыі і савецкіх работнікаў, сельскіх актьiвістаў. У жніўні 1929 г. у в. Царковішча кулакі спалілі хату, хлеў і свіран камунара, які уступіў у Бухарын-Пралетарскую камуну 1. 30 лістапада таго ж года злачынцы падпалілі стог саломы, якая належала камуне. Страта, нанесеная грамадскай гаспадарцы, склала каля 3000 руб. У в. Белая Дуброва кулакі забілі актыўных камсамольцаў Андрэя Малашанку, Васіля і Карпа Талкачовых.

У канцы 1929 г. больш за 25 тыс. перадавых рабочых выказалі жаданне дапамагаць сялянам будаваць новае жыцце. У студзені 1930 г. па закліку партыі ў Магілеўскую акругу прыехалі 65 рабочых машынабудаўнічага завода «Чырвонае Сормава». У Касцюковіцкі раен былі накіраваны 9 рабочых, членаў партыі. 25 –тысячнікі, як іх сталі называць, унеслі вялікі ўклад у арганізацыю і ўмацаванне калгасаў.
С.В. Абрамаў узначаліў калгас "Ленінскі вугал", В.А. Сяргееў стаў членам праўлення калгаса "Чырвоны інтэрнацыянал" у в. Саматэвічы; І.І. Камышаў - старшыней калгаса"Чырвоны інтэрнацыянал" у в. Саматэвічы; І.Г. Кудраўцаў -намеснікам старшыні калгаса "Перамога камунізму" ў в. Нізькі; С.А. Крылоў стаў старшыней калгаса "12 кастрычнік" Брацькавіцкага сельсавета; М.Н. Новікаў працаваў старшыней калгаса "Ільіч у в. Бялынкавічы; П.В. Прохараў -начальнікам трактарнай калоны калгаса "Парыжская камуна"; М.А, Ханжын- намеснікам старшыні калгаса "Бальшавік" і сакратаром партячэйкі Сялецкага сельсавета; І, Басаў - старшыней камуны "Савецкая Беларусь".
7 кастрычніка 1930 г. бюро РК КП (б) Б прыняло пастанову аб правядзенні ў раене Дня ўраджаю і калектывізацыі. Былі распрацаваны мерапрыемствы, у якіх прадугледжвалася ўсю работу па падрыхтоўцы і правядзенні гэтага свята цесна ўвязаць з праверкай выканання гаспадарча -палітычнай кампаніі і дзесяцідзенніка кантрактацыі. Партыйныя арганізацыі павінны былі арганізаваць работу так, каб да 15 кастрычніка закончыць уборку бульбы.
Таму патрабавалася правесці мабілізацыю беднаты і сераднякоў, членаў прафсаюза, камсамольцам для дапамогі калгасам. Неабходна было таксама дабіцца поўнага выканання планавых заданняў па кантрактацыі азімых і жывелы, шырока разгарнуць зяблівае ворыва, рэалізаваць заданне па распаўсюджванню пазыкі "Пяцігодка за 4 гады", сабраць 75% страхоўкі, цалкам спагнаць пратэрміноўкі па лініі крэдытнай кааперацыі і ліквідаваць запазычаннасць па паявых узносах.
Калі на пачатак 1930 г. у раене было 42 калгасы (колькасць абагуленых гаспадарак складала 1283), то на 13 лютага 1931 г. было зарэгістравана 78 калгасаў (колькасць абагуленых гаспадарак — 2412).
У канцы 1930 г. было створана 6 саўгасаў («Сялецк — Гаўрыленка», «Саматэвічы», «Забычанне», «Канічы», «Камунар», «Батаева»).
Кантрольнымі лічбамі гаспадарчакультурнага будаўніцтва  ў раене на 1931 г. прадугледжвалася:
у галіне сельскай гаспадаркі пашырыць пасяўную плошчу на 5,б %. Пад тэхнічныя культуры адводзілася не менш як 1500 га. Колькасць буйной рагатай жывелы планавалася давесці да 17 508 галоў, а маладняку павялічыць да 17 б20 галоў;
колькасць калектывізаваных бядняцка-серадняцкіх гаспадарак давесці да 35 %;
у галіне прамысловасці — пабудаваць прамкамбінат (электрастанцыю, млын), нардом, лазню і дэзкамеру, механізаваную кацельню. Палепшыць бытавое абслугоўванне насельніцтва.
3 гэтай мэтай колькасць сталовых у раене павялічьiць да трох.
Для сяўбы было завезена 9835 ц мінеральных угнаенняў, у ыiм ліку суперфасфату — 2045 ц, фасфарыту— 1, вапньі — 6760 ц. Калгасам дастаўлена машын на агульную суму 30 989 руб.
Усе калектыўныя гаспадаркі мелі вельмі слабую тэхніка-машынную базу.
21 красавіка 1930 г. бюро РК КП(6)Б прыняло пастанову аб арганізацыі у камуне «Звязда» машынна-коннай станцыі. Бюро лічыла неабходным арганізаваць гэтую станцыю з закупленых і кулацкіх коней, каб абслугоўваць калгасы цяглавай сілай. Прадугледжвалася абсталяваць станцыю машынамі, якія меліся ў калгасах і райкалгассаюзе. 21 ліпеня 1930 г. бюро РК КП(б)Б абмеркавала пытанне аб трактарнай калоне і канстатавала, што, улічваючы вялікую колькасць калгасаў і іх раскіданасць на значнай адлегласці адзін ад другога, трактарная калона як гаспадарча-самастойная адзінка немэтазгодная. Для лепшага абслугоўвання калгасаў і поўнага вы карыстання трактароў было прынята рашэнне замацаваць трактары за асобнымі калгасамі на час уборачнай і восеньскай пасяўной кампаній.
Улічваючьi пашырэнне плошчаў пад саўгасамі, стварэнне новых калгасаў, бюро РК КП(6)Б 22 лістапада 1930 г. на сваім пасяджэнні абмеркавала пытанне аб арганізацыі ў раене машынна-трактарнай станцыі. Райвыканкому было даручана правесці падрыхтоўчую работу па арганізацыі МТС, а райкалгассаюзу і партячэйцьi райсельбанка — разгарнуць работу па рэалізацыі трактарных акцый на суму не менш чым 75 тыс. руб.
30 сакавіка 1931 г. у Касцюковіцкі РК КП(б) Б паступіла тэлеграфнае паведамленне ўпаўнаважанага трактарацэнтра аб арганізацыі у раене машынна-трактарнай станцыі. У раене разгарнулася работа па арганізацыі МТС: выбар месца, падбор аграномаў, памяшканняўпад кантору і часовыя майстэрні, нарыхтоўка будаўнічых матэрыялаў, збор інвентару і тары для гаручых і змазачных матэрыялаў. Райкалгас саюз арганізаваў курсы па падрыхтоўцы трактарыстаў у колькасці 150 чалавек з ліку калгаснікаў –ударнікаў, батракоў і камсамольцаў.
Ў раёне чакалі першую партыю трактароў. Складаўся план работы МТС, заключаліся дагаворы МТС з калгасамі аб выкананні сельскагаспадарчых работ. Бюро РК КП(б)Б прапанавала усім партячэйкам, райкалгассаюзу і РВК да 5 красавіка 1931 г. арганізаваць ва усіх саўгасах, калгасах і прафкалектывах ячэйкі «Тэхніка— масам» і машынна-трактарныя гурткі пры іх.
Дырэктарам Касцюковіцкай МТС быў прызначаны былы рабочы завода «Чырвонае Сормава», адзін з 25-тысячнікаў І.І. Камышаў.
У гады першых пяцігодак па ўсей Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых фабрык і заводаў. Пачалася перабудова эканомікі і ў Касцюковічах. У 1931 г. у канцы Крычаўскай (цяпер Юнацкай) вуліцы, за тры кіламетры ад чыгуначнай станцыі Камунары, быў заснаваны пеньказавод, які падпарадкоўваўся народнаму камісарыяту земляробства. Праз 3 гады на заводзе акрамя інжынерна-тэхнічнага персаналу працавала ужо 84 рабочыя. Асноўныя фонды гэтага прадпрыемства складалі 31 тыс. руб. (у цэнах 1933 г.). Завод даваў: асноўых вырабаў пенькакудзелі і льновалакна — 11 т, турбінных адходаў — 200 т. На прадпрыемстве меўся  рухавік магутнасцю 52 кВт для выпрацоўі электраэнергіі.
У 1933 г. у Касцюковічах быў пабудаваны і абсталяваны райпрамкамбінат, дзе працавалі лесапілка, млын, крупарушка. Пры ім мелася цеплавая электрастанцыя, якая функцыянавала на драўляным паліве і розных адходах. Даўжыня электрасетак складала 4 км. Электраэнергія расходавалася ў асноўным на асвятленне жылых дамоў і ўстаноў райцэнтра.
Акрамя райпрамкамбіната у мястэчку працавалі арцелі «Чырвоньi волат», «Прагрэс», «Ударнік», «Чырвоны факел», «Працаўнік», «Усход», друкарня, масласырзавод, хлебапякарня, якая выпякала каля 13 т хлеба і хлебабулачных вырабаў за суткі. Былі таксама пункты і майстэрні па пашыве і рамонце адзення, абутку, гадзіннікаў, веласіпедаў, цырульня і фатаграфія.

Арцель «1-е Мая» вырабляла кандытарскую прадукцыю і прахаладжальныя напіткі.
У райцэнтры было 387 радыекропак, з іх 78 — агульнага карыстання і 309 — індывідуальнага. Емістасць тэлеграфна-тэлефоннай станцыі была задзейнічана на 130 нумароў. Паштовую сувязь ажыццяўлялі 2 аутамашыны і 2 кані. Мелася 10 магазінаў, 14 ларкоў, сталовая, 2 чайныя, гасцініца, лазня.
Працавалі беларуская сярэдняя, руская непаўналетняя і Слабадская пачатковая школы. Існавала раенная бальніца з тэрапеўтычным, хірургічным, радзільным і інфекцыйным аддзяленнямі. У Касцюковічах быу дзіцячы сад, які наведвалі 75 малышоў.
На долю сацыялістычнага сектара ў 1932 г. прыходзілася каля 80 % усіх пасяўных плошчаў раёна. Працэс суцэльнай калектывізацыі, арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў праходзілі ў складаных і цяжкіх умовах.
Студзеньскі (1933) Пленум ЦК і ЦКК ВКП(6) падсумаваў вынікі першай пяцігодкі і зацвердзіў народнагаспадарчы план на 1933 г.
У мэтах палітычнага умацавання МТС і саўгасаў, павышэння іх ролі на весцы было прынята рашэнне стварыць палітаддзелы у МТС і саўгасах.
28 лютага 1933 г. бюро РК КП(б)Б прыняло пастанову аб скліканні 9 сакавіка першага раеннага з'езда калгаснікаў- ўдарнікау. На абмеркаванне выносіўся даклад аб арганізацыі веснавой сяўбы, разгортванні сацыялістычнага спаборніцтва ў калгасах.
Напярэдадні адбыўся першы Усесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў, у рабоце якога прыняў удзел Яфім Парфенавіч Сінялеў — намеснік старшыні калгаса «Чырвоны ударнік» (веска Мурын Бор Нізькаўскага сельсавета). 3'езд праходзіў пад лозунгам: «Зрабіць калгасы бальшавіцкімі, а калгаснікаў заможнымі!» На ім былі абмеркаваны вынікі калектывізацыі ў краіне, вызначана праграма барацьбы за далейшае умацаванне калгасаў. Удзельнікі з'езда прынялі зварот да
ўсіх сялян-калгаснікаў Краіны Саветау. Яны заклікалі працаўнікоў вескі паспяхова выканаць рашэнні з'езда.
Разгарнулася шырокае сацыялістычнае спаборніцтва ў кожным калгасе, брыгадзе, паміж калгаснікамі.
На раенны з'езд былі выбраны лепшыя калгаснікі-ўдарнікі, галоўным чынам брыгадзіры паляводчых брыгад і жывелагадоўчых ферм. Яны дасягнулі лепшых паказчыкаў у працы, у падрыхтоўцы да веснавой сяўбы, выкарыстанні агразаатэхнікі, павышэнні ураджайнасці і развіцці жывелагадоўлі, у барацьбе за дысцыпліну і захаванне калгаснай маемасці. На раенны з'езд было выбрана 300 калгаснікаў, з іх 200 брыгадзіраў, 25 загадчыкаў лепшых малочных ферм, 25 загадчыкаў свінаферм і 25 ударнікаў, што працавалі на фермах, 50 ударнікаў з ліку моладзі.
21 — 25 сакавіка 1933 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі з'езд калгаснікаў-ударнікаў. Было абмеркавана пытанне: «Першая бальшавіцкая вясна другой пяцігодкі і задачы калгасаў».
Удзельнікі з'езда прынялі зварот да ўсіх калгаснікаў рэспублікі, у якім заклікалі устанавіць цвердую дысцыпліну ў кожнай гаспадарцы, стварыць вытворчыя брыгады з пастаянным саставам, замацаваць за імі сродкі вытворчасці і зямельныя участкі.
Было разгорнута сацыялістычнае спаборніцтва з працоўнымі Суражскага раена за хуткае і якаснае завяршэнне сяўбы.
Для азнаямлення з ходам сяўбы і перадачы вопыту ў Суражскі раен былі камандзіраваны прадстаўнікі Касцюковіцкага раена: Бялько, Вялічка, Цэцараў, Цэйтлін, Асмалоўскі.

7 лїпеня 1933 г. адбыўся другі раенны з'езд калгаснікаў-ударнікаў. На ім абмяркоўваліся вынікі веснавой сяўбы, ход праполкі, падрыхтоўкі да уборачнай кампаніі, ахова калгасных палеў і пытанні пастаўкі збожжа дзяржаве. 10 ліпеня 1933 г. у Мінску адбыўся другі Усебеларускі з'езд калгаснікаў-ударнікаў. Ад Касцюковіцкага раена дзлегатамі былі: С. А. Чмыханкоў (калгас «Сталінскі прызыў» Тупічынскага сельсавета), К. Фралянкоў (калгаснік сельскагаспадарчай арцелі «Новы быт» Студзянецкага сельсавета), Казулін, Барук (калгас «Чырвоны Інтэрнацыянал» Саматэвіцкага сельсавета), С. Цэцараў (калгас «Парыжская камуна» Касцюковіцкага местачковага Савета), В. Казакоў (калгас «Ленінскі шлях» Забычанскага сельсавета), І. Коршунаў (калгас «Чырвоны Саснавец» Смолькаўскага сельсавета), К. Дарашэнка (сельскагаспадарчая арцель імя Варашылава Беладубраўскага сельсавета), І. Гурэвіч (арцель «Пралетарская» Царковіцкага сельсавета), Л. Панасенкава (калгас «Перамога» Хоцімскага сельсавета), Цзханаў (арцель «Арлен» Негінскага сельсавета). У пачатку 1934 г. узнікла ініцыятыва: кіруючы работнік павінен авалодаць трактарам і камбайнам. У рух за авалоданне тэхнікай уключыліся работнікі палітаддзелаў, раенных арганізацый, сакратары і работнікі райкома, старшыні калгасаў, дырэктары саўгасаў і г. д. На лістападаўскім 1934 г. Пленуме ЦК ВКП(6) абмяркоўвалася акрамя іншых пытанне аб адмене картачнай сістэмы на хлеб і некаторыя іншыя прадуктьi харчавання. Пленум прызнаў неабходным адмяніць з 1 студзеня 1935 г. картачную сістэму забеспячэння хлебам, мукой, крупамі і устанавіць шырокі продаж хлеба і іншых прадуктаў насельніцтву ў дзяржаўных і кааператыўных магазінах. У студзені 1935 г. Касцюковіцкаму раену было выдзелена: 31 т жытняй мукі; 9 т пшанічнай мукі для выпечкі хлеба і 43 т для продажу насельніцтву. Мука размяркоўвалася наступным чынам: Касцюковічам — 28 т, Хоцімску — 3, Бялынкавічам — 6, саўгасам — 3 т. У Касцюковічах за дзень прадавалася 900 кг пшанічнага хлеба, а мукі адпускалася па 8 кг у адны рукі. У сакавіку 1935 г. бюро РК КП(6) Б зацвердзіла мерапрыемствы па завяршэнні калектывізацыі у раене. У калгасах было 649 коней, 1402 галавы буйной рагатай жывелы, 8402 свінні. Ім належала 269 га саду. Касцюковіцкая МТС, якая абслугоўвала 8 сельсаветаў агульнай плошчай 16 155 га, мела 31 трактар. 11 — 17 лютага 1935 г. у Маскве праходзіў другі Усесаюзны з'езд калгаснікаў-ударнікаў. Дэлегатам на з'езд ад калгаснікаў Касцюковіцкага раена быу выбраны Ягор Васільевіч Туманкоў, калгаснік сельскагаспадарчай арцелі «1-е Мая» Пралетарскага сельсавета, брыгадзір лесанарыхтоўчай брыгады. Брыгада, якую ен узначальваў, на лесанарыхтоўцы выконвала па 10 норм. Вярнуўшыся са з'езда, Я. В. Туманкоў выступіў перад калгаснікамі. Заслухаушы яго справаздачу, агульны сход калгаснікау аднагалосна прыняў рэзалюцыю: «Мы, калгаснікі калгасаў «Пралетарская камуна» і «1-е Мая» Царковіцкага сельсавета, заслухаўшы справаздачу дэлегата другога Усесаюзнага з'езда калгаснікаў-ударнікаў Я. В. Туманкова і дэталева прапрацаваушы прыкладны Статут сельскагаспадарчай арцелі, аднадушна і цалкам ухваляем яго. Мы ганарымся, што у выпрацоўцы Статута прымаў удзел наш лепшы з лепшых – ударнік Туманкоў Ягор Васільевіч і лічым, што строгае правядзенне новага Статута у жыцце з'явіцца лепшай гарантыяй гаспадарчага і палітычнага ўмацавання калгасаў і паскорыць поўнае выкананне лозунга: «Зрабіць усе калгасы бальшавіцкімі, а ўсіх калгаснікаў заможнымі». У пункце «Аб зямлі» мы асабліва вітаем цвердую устаноуку у адносінах замацавання пастаяннага участка зямлі за брыгадай на увесь перыяд севазвароту. Норма прысядзібнага участка 0,25 — 0,50 га нас цалкам задавальняе і ні у якім выпадку не павінна быць павялічана. Пункт Статута «Аб сродках вытворчасці» — лепшае увасабленне клопатаў Савецкай улады аб нас, калгасніках. Партыя і урад даюць нам магчымасць разам з павышэннем і развіццем калгаснага статку павялічыць колькасць нашай уласнай жывелы. Мы цалкам ухваляем новы Статут аб дзейнасці арцелі і яе праўлення. Унясенне гэтага пункта у Статут абавязвае асабіста кожнага з нас, калгаснікаў, актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні гаспадарча-палітычных пытанняў штодзеннага жыцця калгаснікаў, як: барацьба за высокі ураджай, гаспадарчае і культурнае будаўніцтва, вылучэнне кадраў і г. д. Адабраем унесеныя змены у Статут наконт прыему у калгасы дзяцей лішэнцаў і вьiсланых кулакоў, якія выправіліся і на працягу раду год чэсна і добрасумленна працуюць. Адным з асноўных пунктаў Статута мы лічым пункт аб арганізацыі, аплаце і дысцыпліне працы. Правядзенне ў жыцце гэтага пункта яшчэ больш умацуе працоўную дысцыпліну і павысіць прадукцыйнасць працы калгаснікаў. Ухваляем дадатак да статута аб вызваленні жанчын ад работы за месяц да родаў і месяц пасля родаў з аплатай палавіны размеру сярэдняй выпрацоўкі імі працадзен. Прэзідум сходу: Туманкоў, Ягорчанка, Міхеенка, Малюгін, Прахарэнка”.
3 студзеня 1936 г. адбыўся агульны сход раеннай партыйнай арганізацыі. Даклад аб разгортванні стаханаўскага руху ў раене зрабіў першы сакратар РК КП(б)Б Лісковіч.
Ен адзначыў, што стаханаўскі рух — вынік перамогі сацыялізму у СССР і што ен стварае умовы для яшчэ больш грандыезных поспехаў у будаўніцтве сацыялізму. Стаханаўскі рух павышае культурны, тэхнічны узровень рабочага класа, ламае старыя тзхнічныя нормы, перакрывае ў шэрагу выпадкаў прадукцыйнасць працы развітых капіталістычных краін, забяспечвае ператварэнне нашай краіны ў найбольш заможную краіну і умацоўвае такім чынам пазіцыіі сацыялізму у сусветным маштабе.
Бюро РК КП(б)Б зацвердзіла мерапрыемствы па практычнай рэалізацыі Пастановы снежаньскага (1935) Пленума ЦК КП(6)Б «Аб разгортванні стаханаўскага руху у кожным саўгасе і калгасе».
Першымі стаханаўцамі ў раене былі калгаснікі Юрасеў, Аўтухоў, Сарокін, Афанасенкаў, Туманкоў. Калгаснікі паляводчай брыгады калгаса «3вязда», дзе брыгадзірам працаваў Ц. А. Юрасеў, у 1935 г. вырасцілі ячмень, ураджайнасць якога склала 25 ц з гектара. У калгасе «1-е Мая» Касцюковіцкага местачковага Савета сабралі па 20 ц пшаніцы з гектара. Столькі ж жыта сабралі ў калгасе Энергія Царковіцкага сельсавета.
За дасягнутыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі на калектыўнай аснове Ц. А. Юрасеў быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».
РК КП(б)Б шырока папулярызываў вопыт і дасягненні перадавікоў, якія паспяхова авалодвалі машыннай тэхнікай апрацоўкі зямлі і ўборкі ўраджаю, рабіў яго здабыткам усіх калгаснікаў, рабочых саўгасаў і МТС.
У лютым 1936 г. у Бялынкавічах была арганізавана яшчэ адна машынна-трактарная станцыя. Бялынкавіцкая МТС павінна была абслугоўваць Бялынкавіцкі, Сялецкаўскі, Баронькаўскі, Машаўскі; Макранскі і Вялікаборскі сельсаветы. Адначасова планаваліся мерапрыемствы па правядзенні меліярацьiйных работ у зоне МТС.
На чарговым пасяджэнні РК КП(б)Б было абмеркавана пытанне аб ходзе уручэння калгасам актаў на вечнае карыстанне зямлей і прынята Пастанова аб мерапрыемствах па прапагандзе рашэнняў Урада СССР аб узнагароджанні ордэнам «Знак Пашаны» старшыні калгаса «1-е Мая» Баронькаўскага сельсавета Аксенава і свінаркі гэтага ж калгаса Ульяны Бабоша.
3 25 студзеня 1936 г. у Касцюковічах пачало працаваць гукавое кіно. На гэты час ў раене налічвалася 57 клубаў, 45 бібліятэк. Кніжны фонд складаў 10,5 тыс. кніг, а тыраж раеннай газеты «Сталінскі прызыў»— 3500 экз.
У галіне аховы здароўя працавала 11 урачоў, 19 фельчараў, 30 акушэрак, З6 медсясцер. У дзвюх бальніцах мелася 106 ложкаў. Хворых прымалі 8 амбулаторый, 6 калгасных радзільных дамоў, 13 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.
27 верасня 1938 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прыняў Указ аб класіфікацыі населеных пунктау БССР. Згодна з гэтым Указам, мястэчка Касцюковічы станавілася горадам раеннага падпарадкавання.

Вясной 1939 г. раенны партыйны сход абмеркаваў вынікі ХVIII з'езда ВКП(б). Удзельнікі сходу аднагалосна падтрымалі рашэнні з'езда, вызначылі мерапрыемствы па выкананні  чарговых гаспадарча-палітычных задач: правядзенне ў кароткія тэрміны веснавой сяўбы, павышэнне ўрадлівасці палеў і г. д.
У 1939 г. у Маскве адкрылася Усесаюзная сельскагаспадарчая выстаўка. Яна прадэманстравала жыццяздольнасць і моц калгаснага ладу. Многія працаўнікі палеў і фермаў раена былі ўдзельнікамі гэтай выстаўкі. Напрыклад, перадавы калгас «1-е Мая» Баронькаўскага сельсавета быў занесены у Кнігу гонару выстаўкі, а за дасягнутыя поспехі ў працы свінарка гэтага калгаса У. С. Бабоша ўзнагароджана вялікім залатым медалем і бронзавым медалем.
У той час на калгасных палях пачала задаваць тон механізатарская «гвардыя». Таму ў спісе удзельнікаў выстаўкі у Маскве есць імены і механізатараў. Так, трактарыстка Касцюковіцкай МТС Таццяна Лук'янаўна Семчанка узарала 345 га зямлі, а памочнік брыгадзіра гэтай жа МТС Васіль Кірылавіч Шалапулаў — 594 га.
Удзельнікамі выстаўкі былі механізатар Забычанскай МТС Апанас Паўлавіч Хомчанка, брыгадзір трактарнай брыгады Касцюковіцкай МТС Ісак Пушавіч Забранскі, трактарыст Забычанскай МТС Даніла Сцяпанавіч Кротаў.
Сярод жывелаводаў вялікага гонару ўдастоіліся цялятніца калгаса «Новы араты» Марыя Міхайлаўна Кротава, а таксама свінарка гэтага ж калгаса Эмілія Андрэеўна Жыўлева, цялятніца калгаса «Пралетарый» Марыя Пракопаўна Ліпкіна, загадчык авечкагадоўчай фермы калгаса «1-е Мая» Павел Цітавіч Лебедзеў і інш.
Выконваючы Пастанову ЦК КП(б)Б аб паляпшэнні абароннай работы, РК КП(6)Б правеў шырокае абмеркаванне ў калектывах працоўых сацыялістычнага дагавора паміж працоўнымі Беларусі і Далекага Усходу. Было арганізавана спаборніцтва паміж сельсаветамі, прадпрыемствамі і навучальнымі установамі. Асаблівая увага звярталася на паляпшэнне абароннай работы ў весцы. Рэдакцыі раеннай газеты «Сталінскі прызыў» было прапанавана сістэматычна асвятляць ход выканання сацыялістычнага дагавора, папулярызаваць вопыт перадавікоў масавай абароннай работы.
10 — 12 студзеня 1940 г. у Мінску праходзіла Усебеларуская нарада перадавікоў сельскай гаспадаркі. Яе удзельнікі звярнуліся да усіх калгаснікаў, работнікаў МТС, спецыялістаў сельскай гаспадаркі з заклікам зрабіць 1940 год годам высокіх ураджаяў.
15 лютага 1941 г. СНК СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову «Аб дадатковай аплаце працы калгаснікаў за павышэнне ураджайнасці сельскагаспадарчых культур і прадуктыўнасці жывелы па Беларускай ССР». Калгасам рэкамендавалася пачынаючы з 1941 г. выдаваць калгаснікам дадатковую аплату за перавыкананне заданняў па ўраджайнасці і прадукцыйнасці жывелы.
У раене функцыянавалі гасцініца, 8 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 117 гандлевых кропак; 98 магазінаў, 19 ларкоў і палатак.
Колькасць занятых у галінах прамысловасці і будаўніцтва, МТС, транспарту, сувязі і грамадскага харчавання складала 4346 чалавек. У раене працавала 100 агульнаадукацыйных школ, якія наведвалі 14 912 вучняў. У школах і дзіцячых садах працавалі 525 настаўнікаў і 8 выхавальнікаў.
У Касцюковіцкім раене не мелася гіганцкіх будоўляў. Але, як у гаспадарчым, так і ў культурным будаўніцтве, быў дасягнуты небывалы рост ў параўнанні з дарэвалюцыйным перыядам. Так, у 1939 г. аб'ем валавой прадукцыі дасягнуў 326 тыс. руб. у цэнах 1926 — 1927 гг. Важнейшымі галінамі прамысловасці ў раене былі металаапрацоўчая, дрэваапрацоўчая і харчовая.
Павышаўся матэрыяльны і культурны узровень жыцця працоўных. У раене налічвалася 117 прадпрыемстваў гандлю, 8 прадпрыемствау грамадскага харчавання. Тавараабарот у 1939 г. дасягнуў 24 492 тыс. руб.
Насельніцтва абслугоўвалі 25 хат- чытальняў і 45 бібліятэк з кніжным фондам 21 тыс. экз. 
Асабліва вялікіх поспехаў дасягнулі  калгасы. За імі было навечна замацавана 59 195 га ворнай зямлі. У 155 калгасах утрымлівалася больш за 10 750 коней, 10 450 галоў буйной рагатай жывелы, 4280 свіней і 8440 авечак.
Многія калгасьі былі вядомыія свамі поспехамі у паляводстве і жывелагадоўлі далека за межамі вобласці. Лепшьія хлебаробы і жывелаводы былі адзначаны урадавымі узнагародамі.
У 192б — 1927 гг. у раене мелася 6 электрастанцый. За год яньі выпрацоўвалі 90 тыс. кВт/ г электраэнергіі. 3 1932 г. у Касцюковічах пачала працаваць гарадская электрастанцыя. Яна знаходзілася пры раенным прамкамбінаце. На электрастанцыі быў устаноўлен генератар магутнасцю 20 кВт, які прыводзіў у дзеянне паравы лакамабіль. Электрастанцыя зха год выпрацоўвала 76 кВт-г электраэнергіі, якая выкаростыўвалася для асвятлення жылых дамоў і ўстаноў раённага цэнтра. З 963 жылых дамоў у раенным цэнтры у 1939 г. да электрасеткі было падключана усяго 72 дамы. 
У 1940 г. агульная працягласць вуліц і завулкаў у раённым цэнтры складала  12 км, з іхбыў асветлены ўсяго 1 км.
У красавіку 1941 г у Касцюковічах была уведзена у эксплуатацьію новая электрастанцыя, якая працавала да пачатку вайны.
На захадзе, ля межаў Беларусі, самалетьі ужо бамбілі мірныя гарады. На дарогах гарэлі танкі, грымела артылерыйская кананада. 
Савецкі народ у гэты час быў заняты мірнай працай, будаўніцтвам новага, сацыялістычнага грамадства. Вырасталі новыя гіганты індустрыі, рэчышчы рэк перагароджвалі плаціны электрастанцый. Зямля шчодра плаціла чалавеку, які зведаў радасць свабоднай працы.
Але жыхароў Касцюкоўшчьіньі, як і ўсіх  савецкіх людзей, чакалі суровыя выпрабавані. Пачалася Вялікая Айчынная Вайна.

(Працяг аб Вялікай Айчыннай вайне пакуль не запланаваны. Замест гэтага будзе новы раздзел пра гісторыю некаторых весак Магілеўскай вобласці).
Чытайце таксама матэрыялы па спасылках на галоўнай старонцы (глядзець справа зверху) пра гісторыю гэтых зямель.
 А таксама, новую кнігу ураджэнца з усходу Магілеўшчыны Базылева В.Д, якая як раз і пачынаецца са згаданага часу, як ўсё было у тыя гады.- пра басаногае дзяцінства перад вайной і апасля, як аўтар выйшаў ў людзі, як стаў кіраўніком, і як вырашаліся справы пры Савецкай ўладзе да самых апошніх падзеяў 21 стагодзя: Исповедь - размышления о судьбах и эпохах.
Таксама можа быць цікавым параўнанне бюджэту і дабрабыту памежных гарадоў Расіі, Украіны і Беларусі у матэрыяле: Доходы, бюджет Могилева и городов.

1 комментарий:

  1. "Бенджамін Брыл Лі быў вельмі прафесійным ва ўсе часы, і даў мне ведаць пра ўсё, што адбывалася. Калі ў мяне ўзніклі пытанні, ён заўсёды мог бы адказаць. Гэта была мая першая купля жылля, я нічога не ведала пра працэс пазыкі, і ён вельмі лёгка зразумеў рэчы, якія былі ў мяне. Мне вельмі спадабалася працаваць з ім ".
    Ён займае крэдытны супрацоўнік, які працуе з групай інвестараў, якія гатовыя фінансаваць любы праект альбо пазычыць вам любую суму з вельмі нізкай цікавасцю. Звяжыцеся з Бенджамінам Брылем Лі E-Mail: Lfdsloans@outlook.com Whats-App Number: + 1-989 -394-3740.

    ОтветитьУдалить