TRANSLATE

В составе Российской империи - Костюковичский, Кричевский, Климовичский районы

       Все восточные земли Беларуси, включая Костюковичский, Кричевский, Климовичский районы, в 1772 году в результате раздела Речи Пасполитой, были включены в состав Российской империи.

У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЬІІ 

У 1772 г. па першым падзеле Рэчы Паспалітай усходнія землі Беларусі былі далучаны да Расіі. У склад Магілеўскай губерні уваходзіў Клімавіцкі павет з мястэчкам Касцюковічы. Яно належала памешчыкам Цеханавецкаму, Чапліцкай і мела тыповую сярэднюю памесную земляробчую гаспадарку.
Крычаўскае староства перайшло ва уладанне дварцовага ведамства, паколькі былы уладальнік гэтага староства, польскі надворньi маршалак граф Мнішак (у 1760 г. пасля смерці бяздзетнага Іераніма Радзівіла Крычаўскае староства было падаравана надворнаму маршалку графу Мнішаку) адмовіўся прыняць прысягу на падданства Расіі. У студзені 1776 г. Кацярына ІІ перадала староства у вечнае і спадчыннае уладанне графу Р. А. Пацемкіну, і з гэтага моманту Крычаўскае староства пачало называцца графствам.
Граф Пацемкін усіх людзей Крычаўскага староства (графства) запісаў у прыгонныя. Гараджан і іншых былых свабодных людзей гэтыя дзеянні абурылі. Яны паскардзіліся Кацярьiне ІІ, за што былі жорстка пакараньi, а прыгонніцтва «высачайша» было зацверджана. Граф Пацемкін бязлітасна рабаваў усю усходнюю Магілеўшчыну. Ен падтрымліваў езуітаў, быу удзячньi рымскаму імператару за княскі тытул. Езуітам ен падараваў вялікі і каштоўньi іканастас, які забраў у крычаўцаў.
Прыняўшы пад уладу Крычаўскае староства, Пацемкін пачаў планаваць яго гаспадарку, прыстасоўваючы яе да агульнага развіцця эканомікі Расійскай дзяржавы. Хутка пачалі стварацца розныя віды мануфактур: заводы, фабрыкі, лесапільныя прадпрыемствы. Ен сканцэнтраваў у сваіх руках вялізныя грашовыя сродкі і рабочую сілу, прадаваў і мяняў свае маенткі, здаваў на водкуп асобныя заводы — кушнерскія, па вырабе шкла, бровары.
Пасля падзелу Рэчы Паспалітай развіцце сельскай гаспадаркі было абумоўлена вялікім попытам на яе прадукцыю у Заходняй Еуропе. У памещчыцкіх гаспадарках павялічыліся пасяўныя плошчы пад збожжа, таварны лен, каноплі, а пазней і бульбу.
Паглыбленне таварна-грашовых адносін прывяло да павелічэння колькасці вотчынных мануфактур з выкарыстаннем працы прыгонных, а таксама купецкіх прадпрыемстваў з вольнанаемнай працай.
У 1810 г. у мястэчку Канічы у маентку К. Р. Цеханавецкага была заснавана суконная фабрыка. Дзейнічала да 1832 г., выпускала грубое сукно для салдацкіх шынялеў. У 1812 г. прадпрыемства разрабавалі і знішчылі напалеонаўскія салдаты. Дарэчы, з першых дзен вайны 1812 г. Беларусь стала арэнай баявых дзеянняў французскіх і рускіх войск. Вайна прынесла шмат гора. Былі разрабаваньi і разбураны многія вескі і мястэчкі. Колькасць мужчынскага насельніцтва у Магілеўскай губерні скарацілася на 72 797 чалавек у параўнанні з 1811 г.
Пасля выгнання французаў ткацкая мануфактура была адноўлена.
У 1817 г. на ей было устаноўлена 3 ткацкія станкі, у 1819 — 6, у 1826 — 10 ткацкіх станкоў. Дзейнічала 10 сукнавальных станкоў, 6 часальньiх машын, 6 прадзільных, фарбавальня з чатырма катламі. У 1823 г. працавала 137 чалавек прыгонных і адзін вольнанаемньi майстар. У 1828 г. прадпрыемства лічылася адным з найбуйнейшых у Магілеўскай губерні.

У 1855 г. землеуладальнікі Станіслаў і Казімір Галынскія у фальварку 3-га стану «Мокрае» заснавалі шкларобчы завод. Прадпрыемства выпрацоувала б00 скрынь ліставога шкла на суму 10 тыс. руб. Колькасць занятых рабочых складала 33 чалавекі. Ліставое шкло збывалася у Кіеве, Менску, Віцебску, Магілеве, Вільні і іншы гарадах.
У 1864 г. тут працавала 95 чалавек, вырабілі 1 тысячу скрынь аконнага шкла.
На тэрыторыі Касцюкоўшчыны у фальварку Мікалаеўка ля мяст. Студзянец памешчыца Г. М. Комар заснавала адзін з першых у Беларусі цукровых заводаў. У ведамасці гэтага цукровага завода за 20 лістапада 1854 г. значьщца, што завод мог апрацоўваць у год да 15 тыс. беркаўцаў буракоў на цукар (1 беркавец — 11,5 пуда), які збываўся па гандлевых цэнах у Маскве, мястэчках і павятовых гарадах Магілеўскай і суседніх губерняў.
Завод меў два паравыя катлы магутнасцю 80 конскіх сіл, якія знаходзіліся у асобным цагляным будынку. Да іх меліся усе патрэбныя прыладьi. Машыны і посуд змяшчаліся у трох паверхах будынка, з якіх адзін быў цагляны, а два другія — драўляныя.
Усе машыны і посуд былі куплены у Англії і Германіі і атрыманы праз Санкт-Пецярбургскую мытню. Для выціскання соку меліся тры гідраўлічньiя прэсы, адзін малы з 6-дзюймовым пістонам і два 12-дзюймовыя вялікія прэсы. Прыводзіла прэсы у дзеянне скрыня з пяццю вадзянымі помпамі, якія маглі падаваць ціск на кожны вялікі прэс 700 тыс. фунтаў. Мелася таксама механічная церка з двума самадзеючымі кулакамі, барабан з піламі, які абарочваўся 500 разоў у мінуту. Як церкі, так і помпы прыводзіла у рух паравая машына высокага ціску магутнасцю 12 конскіх сіл. Сок варылі у трох дыфікацыйных катлах. Для падымання соку на трэці паверх прымяняліся гідраўлічныя пад'емнікі. Для выпарвання і канчатковага згушчэння сіропу карысталіся фільтрамі. Да фільтраў мелася паравая машына высокага ціску на 10 конскіх сіл. Яна вьцягвала паветра з апарата і пампавала ваду на ужытак усяго завода. Прабелка цукру праводзілася у бляшаных або гліняных формах. Меліся дзве цэнтрафугавальныя машыны, якія прыводзіліся у рух ад паравога машыннага
катла высокага ціску. Упраўляючым маенткам Г. М. Комара быў Рафалоўскі. Па звестках за 1859 г., цукровы завод у Мікалаеўцы выдаў 1000 пудоў цукровага пяску. На прадпрыемстве працавалі два замежныя майстрьi і 200 рабочых, «усе вольнанаемныя». Пазней упамінаюцца ужо тры паравыя машыны. Важныя такія звесткі: «На заводзе ужываюцца цукровыя буракі, якія вырошчваюцца на уласных палях, а большай часткай набываюцца у сваіх сялян і суседніх памешчыкаў. Цукар прадаецца у Маскве».
У сяльцы Хоцімск памешчык Галынскі заснаваў гарбарную фабрыку. Вось вытрымкі з ведамасці 1859 г.: «На фабрьщы у год апрацавана скур увогуле — юхтавых, чорных і белых гатовых глянцавых, коштам ад 50 кап. да 4 руб., 700 на суму 1000 руб., аўчын для шуб-дубленак і белых ад 40 кап. да 60 кап. — 1000 на суму 400 руб». Асобныя звесткі: «На фабрыцы ужываецца рыбінага тлушчу 25 пудоў, купарвасу 3 пуды, сандалу 10 пудоў, попелу ляснога 50 чвэрцяў, вапны нягашанай 30 чвэрцяў, аўса 2 чвэрці, солі 2 пуды, кары вярбовай і лазовай 1600 пудоў. Рыбін тлушч, купарвас і сандал набываўся шляхам закупкі у Магілеўскай губерні, а іншае з уласных вытворчасцей».
Другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст. — час глыбокіх перамен у гісторыі Расіі. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмьi і зараджэнне капіталістычных адносін вьiклікалі на рубяжы 50 —60-х гадоў рэвалюцыйную сітуацыю, якая у канчатковым выніку прывяла да сялянскай рэформы 19 лютага 1861 г. — адмены прыгоннага права.
У Магілеўскай губерні адмена прыгоннага права ажыццяўлялася на падставе «Агульнага палажэння» і аднаго з «Мясцовых палажэнняў».

«Агульнае палажэнне» змяшчала самае істотнае: сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і права свабодна распараджацца сваей маемасцю; памешчыкі захавалі уласнасць на усе землі,  якія ім належылі, аднак абавязаны былі аддаць у карыстанне сялянам “сядзібную аселасць” і “палявы надзел”.
Сялянам давалася права выкупу сядзібы і па згодзе з памешчыкам — палявога надзелу. Да ажыццяўлення гэтага яны лічыліся часоваабавязанымі.
Пазямельнае упарадкаванне сялян Магілеўскай губерні праводзілася па «Мясцовым палажэнні» для велікарасійскіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў. Па гэтым дакуменце уся названая тэрыторыя дзялілася на тры паласы: чарназемную, нечарназемную і стэпавую. Кожная паласа у залежнасці ад памеру надзелаў дзялілася яшчэ на мясцовасці. Магілеўская губерня адносілася да нечарназемнай паласы. Для яе былі устаноўлены дзве нормы душавых надзелаў — вышэйшая і ніжэйшая. Ніжэйшая норма павінна была быць у тры разы меншай, чим вышэйшая. Душавы надзел адводзіўся толькі мужчынам. Калі дарэформенны надзел перавышаў вышэйшую для дадзенай мясцовасці устаноўленую норму, памешчык меў права ці павялічыць надзел ці паменшыць павіннасць у адпаведнасці з памерам надзелу. Н а М агілеўшчыне, у тым ліку і на Касцюкоўшчыне, памеры надзелаў вагаліся — вышэйшьi ад 4 да 5,5 дзес., ніжэйшьi ад 1 дзес. 800 кв. сажняў да 1 дзес. 2000 кв. сажняў.
За карыстанне зямлей сяляне павінны былі выконваць на карысць памешчыка пэўныя павіннасці.
3 падзеннем у 1861 г. прыгоннага права у Касцюковічах хутчэй пачалі развівацца саматужныя промыслы па апрацоўцы скур жывелы, памоле зерня на муку, абдзірцы ячменю на крупы. Ствараюцца прадпрыемствы па распілоўцы лесу, вырабе палоззя для саней, дуг і інш.
На працягу другой паловы ХІХ ст. хутка вялося будаўніцтва чыгуначных дарог, якія звязалі заходнія землі з цэнтральньiмі раенамі Расіі, Украінай, з портамі Прыбалтыкі. Дзякуючы гэтаму сельская гаспадарка цесна звязвалася з агульнарасійскім рынкам. Але вытрымаць канкурэнцыю з памешчыцкімі гаспадаркамі Паволжа, Украіны і іншы чарназемньiх раенаў Расіі памешчыкі заходніх зямель не маглі. Яны былі вымушаны прыстасоўваць свае гаспадаркі да умоў і патрабаванняў рынку.
Вось чаму памешчык Цеханавецкі пачаў сваю гаспадарку у Касцюковічах і у іншых уладаннях спецыялізаваць на вытворчасці тэхнічных культур і малочных прадуктаў. Значна павялічыліся пасевы культур, якія ішлі на прамысловую перапрацоўку.
Так, у 1872 г. на правым беразе р. Жадунька памешчык Цеханавецкі стварыў фальварак «Новыя Касцюковічы» (цяпер Слабада) і заснаваў вінакурны завод. Сюды была пераселена частка сялян з в. Васілеўка.
У даведніку «Паказальнік фабрык і заводаў Еурапейскай Расіі і царства Польскага» есць звесткі аб гэтым прадпрыемстве. У 1897 г. тут працавала 14 чалавек, выпрацоўвалася спірту на 3441 руб. На заводзе быў устаноўленьi адзін рухавік магутнасцю 4 конскія сілы.
Спірт вывозіўся на продаж, а адходы ад перапрацоукі бульбьi і зерня (брага) выкарыстоўваліся на корм буйной рагатай жывеле, што давала магчымасць павялічваць вытворчасць малочных прадуктаў (масла, сыру і г.д).
У гэтьi ж час выпускаў прадукцыю вінакурны завод «Пасека» у фальварку памешчыка Кажэўнікава.

У фондзе будаўнічага аддзялення Магілеўскага губернскага праўлення есць справа «Аб прашэнні памешчьiка Чэрыкаўскага павета Станіслава Галынскага і дазволе яму наладжвання запалкавай фабрыкі у весцьi Хоцімск». У гэтай справе маецца пратакольньi запіс Магілеўскага губернскага праўлення ад 5 жніўня 1880 г. аб дазволе памешчыку С. Д. Галынскаму адкрыць запалкавую фабрыку за адну вярсту ад вескі Хоцімск у будынку былога Кушнерскага завода, які належаў вышэйзванаму памешчыку.
У ведамасці фабрык і заводаў Магілеўскай губерні за 1881 г. маюцца звесткі аб запалкавай фабрыцы С. Д. Галынскага. «Адкрыта у 1880 г., колькасць майстраў — 8, колькасць пастаянных рабочых — 20, колькасць вырабаў у год — 8 тыс. скрынь (па 1000 пачкаў у кожнай скрыні), валавы даход — 5 тыс. руб. у год».
Па звестках за 1884 г., колькасць пастаянных рабочых — 30, колькасць вырабаў у год — 8 тыс. скрынь на суму 16 тыс. руб.
Па стане на 1886 г., землі сучаснага Касцюковіцкага раена уваходзілі у склад Клімавіцкага і Чэрыкаўскага паветаў.
Развіццю гандлю у Касцюковічах садзейнічала блізкасць паштовага тракту, які звязаў Усходнюю Беларусь з Украінай. Ен праходзіу ад Оршьі праз Горкі, Клімавічы, Касцюковічыі, Бялынкавічы у Сураж. Па тракце транзітам перавозілася прадукцыя сельскай гаспадаркі Беларусі: пянька, лен, спірт, ільняное і канаплянае семя. 3 Украіны завозілі хлеб, соль, жывелу, алей.
У 1878 г. у Касцюковічах была адкрыта паштовая станцыя. У цэнтры мястэчка (дзе гарадскі сквер) узвышалася праваслаўная царква. Ля царквы — Базарная плошча. Плошча была акружана невялікімі драўлянымі крамамі (лаўкамі) і ларкамі.

Паводле «Опыта описания Могилевской губернии...» А. С. Дамбавецкага, у 1884 г. Касцюковічы Клімавіцкага павета належалі (як спадчьіна) з 1852 г. пану Цеханавецкаму. Размешчаны пры р. Жадунька, за 35 верст ад Клімавіч. У статыстычным апісанні губерні 1784 г. упамінаюцца пад назвай “Старыя Касцюковічы”. У 1880 г.— 1869 жыхароў, 340 драўляных дамоў, адна праваслаўная мураваная царква, адна яўрэйская драўляная сінагога і тры драўляныя малітоўныя школы.
У мястэчку знаходзілася прыходскае аднакласнае вучылішча, паштовая станцыя, камера міравога суддзі 9-га участка Чэрыкаўскай акругі, кватэра прыстава 3-га стана, валасное праўленне і пры ім прыемны пакой для хворых. У Касцюковічах кожны год адкрывалася установа па вайсковай павіннасці па 2-м прызўуным участку Клімавіцкага павета. Знаходзілася вольная аптэка і 7 гарбарных заводаў. Праводзіліся два кірмашы на год— Мікалаеўскія, 9 мая і 6 снежня. Лічылася, што святы Мікола быў заступнікам падарожнікаў і купцоў.
У мястэчку было пяць вуліц: Муравільская (цяпер Ленінская), Прусінская (Інтэрнацыянальная), Крычауская (Юнацкая, Мядзведаўка і Палонскага.
Будаўніцтва мястэчка вялося вельмі марудна. Першыя цагляныя будынкі з'явіліся у 80-х гадах ХІХ ст. Цагляны двухпавярховы домік, дзе зараз размешчаны гурток раеннага Цэнтра дзіцячай творчасці «Умелец», належаў шаўцу Івану Панамарову. Ен наймаў падзеншчыкаў. У мястэчку іх было каля 100 чалавек.
Цагляны двухпавярховы дом, што па вуліцьі Мядзведаўка, належаў прадпрымальніку Івану Вялічку. У яго распараджэнні мелася некалькі гарбарных мануфактур. Прадпрымальнік Ізраіль Данілоў валодаў домам цагляным, двухпавярховым (зараз размешчаны райваенкамат). У двары яго працаваў гарбарны завод. У в. Канічы ен арандаваў маентак, меў таксама рыбньі промысел у Астрахані, свой уласны параход.
Дом, дзе зараз размешчана бібліятэка, належаў прадпрымальніку Л. Вінакураву. Ен валодаў маслабойняй, дзе выраблялі канапляньі і льняны алей.

Цагляньі будынак, дзе зараз размешчаны завод абястлушчанага і сухога малака, належыў Я. Маневічу.
Былі ў яго буйныя крамы, кулінарная і кніжная, працавалі васкабойня і маслабойня.
Цагляныя магазіны, што на рагу Ленінскай і Інтэрнацыянальнай вуліц, належалі Ільі Маневічу, які жыў у Астрахані, валодаў рыбным промыслам, а у Касцюковічах — крамамі, дзе прадаваў астраханскую рыбу.
Прадпрымальнік Іваноў валодаў таксама майстэрняй (цяпер цэх дрэваапрацоукі) па рамонце сельскагаспадарчых прылад — плугоў, барон і іншага інвентару.
Большасць жылых і гаспадарчых будынкаў у Касцюковічах былі драўлянымі. Супрацьпажарныя разрывы паміж будынкамі не захоўваліся. У мястэчку часта узнікалі пажары. Асабліва вялікі пажар адбыўся у 1911 г., калі згарэла яго цэнтральная частка.
Мястэчка адбудоўвалася паволі. Купцы і прамыслоўцы пабудавалі 10 аднапавярховых цагляных дамоў, купецкі двор з цаглянай сцяной, тры цагляныя лаўкі. Земства забрукавала Прусінскую вуліцу, пабудавала местачковую бальніцу (яна потым дабудоўвалася), два фельчарска-акушэрскія пункты.
У 1880-х гадах ХІХ ст. важнае месца ў земляробстве займала канапляводства. Значная частка яго прадуктаў ішла на патрэбы сялян — выраб пяньковай пражы і канаплянага алею.
У Студзянецкай воласці, напрыклад, сяляне сеялі лен і каноплі у вялікай колькасці. Пяньку, канаплянае і льняное семя збывалі купцам, якія гэтую прадукцыю адпраўлялі у Смаленскую губерню. Кожны год з мяст. Студзянец вывозілі пянькі 7 тыс. пудоў, канаплянага семені — 4 тыс. пудоў, льнянога — 1,5 тыс. пудоў.
У Студзянецкай і Саматэвіцкай валасцях сельскае насельніцтва займалася ляснымі промысламі (нарыхтоўкай лясных матэрыялаў, высечкай і пілаваннем дроў). У весках Саматэвіцкай воласці некаторае развіцце атрымаў ганчарны промысел.
Развівалася і пчалярства. У Студзянецкай воласці сяляне трымалі 7 асобных пчальнікоў па 10 — 20 калод кожны. 3 валаснога цэнтра кожны год вывозілася 130 пудоў воску і 725 пудоў меду.
Сістэма асветы у гэты час была прадстаўлена пачатковымі вучылішчамі, царкоўнапрыходскімі школамі і школамі граматы. Адкрыцце і дзейнасць першых школ на Касцюкоўшчыне звязана з імем Уладзіміра Цеханавецкага*. Дзякуючы яго стараннасці ў 1825 г. у мяст. Касцюковічы было адкрыта першае павятовае вучылішча і у 1827 г. прыходскае мужчынскае аднакласнае вучылішча. У павятовым цэнтры 31 сакавіка 1834 г. чыноўнікі і жыхары склалі акт аб заснаванні у г. Клімавічы прыходскага вучылішча і зборы ахвяраванняў на яго адкрыцце і утрыманне. Адкрыта вучылішча было у 1838 г. Павятовае вучылішча у 1837 г. было пераўтворана у трохкласнае дваранскае. Там вучыўся Дзмітрый Афанасьевіч Бонч-Бруевіч — бацька У. Дз. Бонч-Бруевіча.

* Надворны саветнік, рымска-каталіцкага веравызнання. Маенткі у Касцюковічах, Канічах, Вішаньках, Малінаўцы, Дзямідавічах. Усей зямлі — б027 дзес. Меў два вадзяныя млыны і дзве сукнавальні з гадавым даходам 1065 руб„піцейную кантору з гадавым даходам 1000 руб., дзве карчмы з даходам 300 руб. і вінакурны завод з гадавым даходам 300 руб. Усяго даходаў — З615 руб.


У ліку першых школ на Касцюкоўшчыне адкрыты пансіен для дзяўчынак у Касцюковічах у 1845 г., Машаўское народнае вучылішча у 1864 г. і царкоўнапрыходскія вучылішчы— Барэйкаўскае у 1880 г., Забычанскае і Муравільскае у 1883, Мокраўскае у 1885 і Гаўрыленскае у 1886 г.
Студзянецкае народнае вучылішча адкрыта у 1864 г. Размяшчалася у грамадскім доме пры валасным праўленні. На утрыманне вучылішча штогод адпускалася 75 руб. з дзяржаўнага казначэйства і 100 руб. ад мясцовага сялянскага таварыства. Настаўнік вучылішча Іван Аляксеевіч Барцэвіч, выхоўваўся у Магілеўскай духоўнай семінарыі. Законавучыцель — свяшчэннік Сімяон Паўлавіч Варашкевіч.
Саматэвіцкае народнае вучылішча адкрыта ў 1864 г. Размяшчалася ў грамадскім доме. На утрыманне вучылішча штогод адпускалася 100 руб. з дзяржаўнага казначэйства, 50 руб. ад землеуладальніка Дзмітрыя Станіслававіча Галынскага і 69 руб. 62 кап. ад мясцовага сялянства. Настаўніца вучылішча — Еўдакія Дармідонтаўна Даўгапохава. Законавучыцель — Якаў Пятровіч Рыжкоў.
Брацькавіцкае народнае вучылішча адкрыта у 1867 г. Размяшчалася у грамадскім доме. На утрыманне вучылішча штогод адпускалася 75 руб. з дзяржаунага казначэйства і 132 руб. ад мясцовага сялянства. Настаўнік вучьiлішча Андрэй Леанардавіч Глінскі, закончыў курс Магілеускай духоўнай семінарыі. Законавучыцель — Парфеній Паўлавіч Заркевіч.
У справаздачы аб царкоўнапрыходскіх школах Магілеўскай епархіі за 1888/89 навучальны год утрымліваюцца наступныя звесткі.
Школы граматы Саматэвіцкага прыхода:
У в. Зяленкавічы школа размяшчалася у сялянскай хаце бясплатна, настаўнік Марк Пятроў, у в. Кісялеўка — у прыстасаваным для яе доме, настаўнік унтэр-афіцэр Дзям'ян Ляонаў. У в. Папаратнае школа размяшчалася ў наемным доме, настаўнік Назар Піліпаў, у в. Вусаўскі Прудок— у прыстасаваным для яе доме, настаўнік селянін Васіль Стасаў, у в. Хоцімск — у збудаваным для яе доме, настаунік селянін Піліп Цярэнцьеў.
Школа граматы Брацькавіцкага прыхода ў в. Калодзецкая размяшчалася у сялянскім доме, настаўнікам быў сын прычотніка Іван Слайчэўскі.
Пераўтвораная царкоўнапрыходская школа Беладубраўскага прыхода у с. Белая Дуброва размяшчалася у збудаваным для яе доме, настаўнічала Палагея Горбік, законавучыцель Міхаіл Палікарповіч.
У драўляным будынку па Муравільскай вуліцы размяшчаўся прыватны жаночы пансіен, начальніцай якога была Кіслоўская. У гэтым пансіене навучаліся дзеці багатых.

У 1908 г. замест народнага вучылішча было адкрыта чатырохкласнае гарадское вучылішча, інспектарам якога стаў Сцяпан Аляксеевіч Мелехаў, надзвычай строгі і дзелавы чалавек. Каб паступіць туды, неабходна было закончыць прыходскую школу і вытрымаць іспыты у першы клас гэтага вучылішча. У 1913 г. яго пераўтварьiлі у вышэйшае пачатковае. У справаздачы папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі за 1909 г. утрымліваюцца наступныя даныя. У Бялынкавіцкай, Касцюковіцкай і Машаўской валасцях было 140 населеных пунктау і 14 школ, падведамасных Міністэрству народнай асветы. У сярэднім адна школа і адзін настаунік на 10 населеных пунктаў. Навучалася у свецкіх школах з 3166 дзяцей ва узросце 8— 11 гадоў толькі 725. На кожнага настаўніка прыпадала ў сярэднім па 52 вучні. У Малой Валаськоўні у земскай школе адзін настаўнік навучаў 70 вучняў, у в. Вішні на аднаго настаўніка прыходзілася 73 вучні, у школе в. Панькаўская Буда Машаўской воласці на аднаго настаўніка прыпадала 70 вучняў.
Горшае становішча было у Бялынкавіцкай воласці, дзе на 39 населеных пунктаў было 2 школы, падведамасныя дырэкцыі народных вучылішчаў, 2 настаунікі і 102 вучні з 945 дзяцей ва узросце 8 — 11 гадоў. Згодна з архіўнымі матэрыяламі за 1888- 1989 навучальны год, у в. Студзянец працавала царкоўнапрыходская школа з трохгадовым тэрмінам навучання. Настаўнікам тут быў селянін Мяфодзій Раманаў. Ен закончыў курс народнага вучылішча і вытрымаў іспыты на званне настаўніка; ен атрымліваў ад грамадства 80 руб. і ад епархіяльнага вучылішчнага савета 60 руб. у год. Школу наведвала 67 хлопчыкаў і 3 дзяўчынкі.
У царкоунапрыходскай школе у мяст. Бялынкавічы настаўнікам быу селянін Нічыпар Емяльянцаў, які закончыў курс у Мілаславіцкай двухкласнай школе. Тут вучыліся толькі хлопчыкі.
Школа пісьменнасці у Арцюхах з двухгадовым тэрмінам навучання размяшчалася у сялянскай хаце. Дзяцей вучыў Нічыпар Жабыка, які атрымліваў ад бацькоў 15 руб. за навучальны год.
Такія ж школы існавалі у Барэйках, Панькаўскай Будзе, Вялікай Крапіўні, Шчаглоўцы, Вараноўцы, Жарках, Прусіне, Вязаўцы. У іх выкладалі настаўнікі Еўдакім Шаўцоу, Петр Аляксееў, Трафім Фокін, Павел Скачкоў, Дарафей Андрэеў і інш. Пераважна у гэтых школах веды атрымлівалі хлопчыкі, дзяўчынкі былі заняты у гаспадарцы.
У 1909 г. у трох валасцях у цяперашніх межах Касцюковіцкага раена у 18 царкоўнапрыходскіх школах 18 настаунікаў навучалі 782 вучняў з 52 весак.
У Бялынкавіцкай воласці было б школ, 6 настаўнікау і 217 вучняў з 18 весак. У Сялецкай царкоўнапрыходскай школе быў адзін настаўнік і 54 вучні з 5 весак. Школьнікам з Буды Дворацкай і Кляноўкі даводзілася у любое надвор'е пешшу хадзіць у самаробным адзенні і лапцях па 6 — 8 кіламетраў.
У Касцюковіцкай воласці у васьмі царкоўнапрыходскіх школах 8 настаўнікаў навучалі 413 школьнікаў, з іх у Муравільскай школе было 72 вучні, у Прусінскай — б2, Касцюковіцкай — 54.
У чатырох царкоўнапрыходскіх школах на тэрыторыі Машаўской воласці 4 настаўнікі навучалі 152 вучняў з 13 весак.
Да 1917 г. у раене налічвалася 34 школы, навучалася 1360 дзяцей.
3 42 настаўнікаў 2 мелі незакончаную вышэйшую адукацыю, 6 скончылі сярэднія педагагічныя установы. Многія настаўнікі атрымалі адукацыю у Каніцкай царкоўнапрыходскай школе.
У пачатку ст. на Касцюкоўшчыне было 19 цэркваў і 8 сінагог. Гаўрыленская Свята-Пакроўская царква была пабудавана у 1863 г. Багаты інтэр'ер яе захаваўся да нашых дзен, ен знаходзіцца у Клімавіцкай царкве. У Гаўрыленцы есць капліца, узведзеная у 70-х гадах ХІХ ст. над магільнымі склепамі памешчыкаў Тропавых.
Забычанская Свята-Узнясенская (Ушэсценская) цагляная царква узведзена у 1897 г. Яна славілася добрым мужчынскім хорам.
Прусінскі Свята-Казанскі храм пабудаваны у 1862 — 1864 гг. на народныя сродкі пры дапамозе і удзеле Дз. А. Бонч-Бруевіча.

Каніцкая Раства-Багародзіцкая царква пабудавана у 1863 г. Яна была драўляная, з элементамі класіцызму. У 1900 — 1910 гг. у Канічах узведзены касцел над магільнымі склепамі Цеханавецкіх. Ен быу упрыгожаны іканастасамі і роспісамі, меў арган, які быў выраблены у Германіі. Лаўкі для сядзення і падлога былі зроблены з моранага дубу. На вокнах — каляровыя вітражы. Дарэчы, інтэр'ер і арган былі вывезены у Нямеччыну у гады акупацыі. 
Муравільская (Мурыавільская) царква Раства Багародзіцы (у народзе Прачысценская) мае асаблівую гісторыю. Назва Муравілле паходзіць ад ... Марыя явілле... — Марыя явілася. Паводле падання, ікона Божай Маці з'явілася у глыбокай старажытнасці, на месцьі былога храма, на зрубленым пні (захоўвауся ў храме) праваслаўнаму казаку Ануфрыю. Апошні на месцы іконы збудаваў капліцу. Базіліяне замест капліцы паставілі невялікую царкву, а ў 1788 г. пры перадачьі храма праваслаўным абраз быў базіліянамі схаваны у Малашкавіцкім касцеле, але следчая камісія, выкліканая праасвяшчэнным Смарагдам, знайшла а6раз і перадала яе праваслаўным.
У цудоўным месцы улады і польская шляхта заснавалі манастыр. Ен 6ыў драўляным і ў 1780-я гады пацярпеў ад пажару, але абраз нейкім цудам уцалеў. На падмурках манастыр быў зноў адбудаваны, у тым ліку і касцел, куды пасля і змясцілі цудоўны абраз.
Вакол манастыра, акружанага абарончымі равамі, сяліліся гандляры, лавачнікі, просты люд. Яны і утварылі в. Муравілле. 3 цягам часу уплыў шляхты і каталіцызму слабеў, і у сярэдзіне ХІХ ст. польскі манастыр становіцца праваслаўным прыходам. Манаскі корпус стаў царкоунапрыходскай школай, а гаспадарчая частка — дваром свяшчэнніка.
Саматэвіцкая Свята-Троіцкая царква пабудавана у 1835 — 1842 гг. У мястзчку першая драўляная царква згарэла, на яе месцы адбудавалі другую, а таксама касцел. Справа у тым, што памешчык Дзмітрьій Галынскі 6ыў католікам (па нацыянальнасці паляк), а яго жонка — Анастасія — праваслаўная. Калі Дзмітрый Галынскі памер, Анастасія паабяцала сваім прыгонным сялянам пабудаваць такі храм, які будзе толькі адзіны на сто верст у наваколлі. Для будаўніцтва быў запрошаны архітэктар з Масквы. За праект яму было заплачана золатам, колькі змясціў яго капялюш. Цікава, што храм быў пабудаваны на тым месцьі, куды занесла ветрам крыжы у час пажару, калі згарэла першая царква.
Пячарская Фрола-Лаўрская царква пабудавана у 1858 г., бялынкавіцкая Пакроўская — каля 1750 г., касцюковіцкая Крыжа-Уздзвіжанская — у 1867 г., машаўская Казанскай Божай Маці — у 1863 г., сялецкая Мікалаеўская — у 1760 г., царкоўшчынская Свята-Духаўская — у 1830 г.
Драўляныя цэрквы былі у весках Негіна, Сілічы, Брацькавічы, Восаў, Дзяражня, Белая Дуброва, Слабада, Студзянец (2), касцелы — у Студзянцы, Блудзімлі, Скаліне.
У першьія дзесяцігоддзі ХХ ст. сяляне у вялікай колькасці ткалі для сябе льняныя і шарсцяныя тканіны, посцілкі, ручнікі, абрусы, шылі бялізну, андаракі, фартухі, курты, світкі, рабілі паўсядзенны абутак з лыка і скуры, вязалі панчохі, рукавіцы і інш. Амаль кожны селянін майстраваў для сябе саху, барану, драўляныя вілы, граблі, лапаты, выдзеўбаны посуд, будаваў з удзелам аднавяскоўцаў жылле і гаспадарчыя памяшканні.
Пераважная большасць раместваў і промыслаў засноўвалася на мужчынскай працы. Жаночая праца пераважала у апрацоўцы льну, пянькі і воўны, ткацтве, вышыўцы, хатняй вытворчасці адзення, кулінарнай справе. Жанчыны і дзеці дапамагалі і ў сямейньім падрадзе пры вырабе ганчарнага посуду, апрацоўцы скур і аўчын, пляценні рыбацкіх сетак.
Летам і увосень сяляне збіралі ягады, грыбы, лекавыя травы, нарыхтоўвалі лыка для лапцей, займаліся пчалярствам і рыбалоўствам. Некаторыя кавалі, ганчары, шаўцы, гарбары працавалі круглы год.
У час рэвалюцьіі 1905 — 1907 гг. павялічылася колькасць сялянскіх хваляванняў і ў Магілеўскай губерні. У Клімавіцкім павеце было зарэгістравана 38 сялянскіх хваляванняў. Сяляне перайшлі да разгрому панскіх сядзіб і захопаў панскай маемасці, секлі лес, адкрыта выступалі супраць паліцыі.
Рашаючую ролю у гэтым адыгралі рабочыя шахцеры, выхадцы з мясцовых сялян і адыходнікі, якія працавалі ў паўдневых гарадах Расіі і многія вярнуліся ў снежні 1905 г. у родныя мясціны.
Для кіраўніцтва барацьбой у весках Сілічы, Царковішча і іншых былі створаны рэвалюцыйныя сялянскія камітэты. У в. Царковішча сяляне адвялі для рэвалюцыйнага камітэта асобную хату, над якой быў прымацаваньi чырвоны сцяг.
Рэвалюцыйныя сялянскія камітэты склікалі сходы, на якіх абмяркоўваліся і прымаліся прыгаворы аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, захопе маемасці і іншыя меры барацьбы з памешчыкамі і царскім урадам (байкот улады, адмова плаціць падаткі, прадаваць прадуктьi і забяспечваць падводамі паліцыю і стражнікаў).
Камітэты клапаціліся аб узбраенні сялян для барацьбы з паліцыяй і царскімі войскамі, устанаўлівалі сувязь паміж асобнымі вескамі праз пасыльных, вылучалі спецыяльных асоб для нагляду і інфармавання аб дзеяннях паліцыі.
Вялікая агітацьiйная і арганізатарская работа, якая праводзілася рабочымі шахцерамі сярод сялян, дала свае вынікі.
Аб узмацненні сялянскага руху у канцы 1905 г. сведчыць тэлеграма праўлення таварыства бр. Цярэшчанкаў камандуючаму войскамі Віленскай ваеннай акругі ад 23 снежня 1905 г.: «Беспарадкі, якія узніклі у Магілеўскай губерні перад святамі, узмацняюцца. 23 снежня сяляне самавольна секлі лес  у нашьiм Студзянецкім маентку... У навакольных памешчыкаў, акрамя знішчэння лесу, грабяць, паляць маенткі, беспарадкі абвастраюцца дзякуючы узброеным шахцерам.
3 прычыны бяссілля мясцовых улад звярталіся да магілеўскага губернатара, прасілі прыслаць войскі. Ен адказаў, што войск няма. У сувязі з гэтым пакорна просім в. в. п. камандзіраваць
войскі для аховы жыцця служачых і маемасці нашага Студзянецкага маентка».
Аб узброеным выступленні сялян паведамлялася у тэлеграме магілеўскага губернатара міністру унутраных спраў ад 30 снежня 1905 г.: «У Клімавіцкім павеце натоўпам каля б00 сялян спынены вінакурны завод памешчыка Комара, адзін стражнік забіты, астатнія абяззброены, прыстаў арыштаваны буйствуючымі... Хутчэй прашу Маскоўскі штаб прыслаць вайсковую часць Смаленскага гарнізона».
Аб узмацненні рэвалюцьiйнага руху сялян і сельскагаспадарчых рабочых гаворыцца у тэлеграме Клімавіцкага павятовага прадвадзіцеля дваранства міністру унутраных спраў ад 30 снежня 1905 г.: «Землеўладальнікі, якія выехалі з сядзіб і сабраліся у мяне, просяць в. в. п. звярнуць увагу на іх бездапаможнае і бязвыхаднае становішча. У павеце пачаліся пажары, пагромы, знішчэнне лясоў, зняцце рабочых з заводаў і маенткаў. Арыштаваных агітатараў адбіраюць, неабходна прысылка коннага атрада — сотні... »
Аб рэвалюцьiйньiх выступленнях сялян паведамляецца і ў рапарце чэрыкаўскага павятовага спраўніка Жураўлева магілеўскаму губернатару ў снежні 1905 г.: «Атрымаў я і данясенне Брацькавіцкага валаснога праўлення аб зняцці рабочых у маентку Забычанне Комара Клімавіцкага павета на мяжы Чэрыкаўскага павета, аб арышце там мясцовага прыстава і аб адняцці зброі ў стражнікаў».

Аб масавых рэвалюцыйных выступленнях сялян у нашым краі сведчыць тэлеграма Клімавіцкага прадвадзіцеля дваран міністру унутраных спраў ад 6 студзеня 1906 г.: «Рэвалюцыйны рух са стыхійнай хуткасцю і сілай ахапіў сялянскія масы. Бахмуцкі павет (Екацярынаслаўскай губерні.— Рэд.) выкінуў к нам некалькі тысяч неўтаймаванай рэвалюцыйна настроенай сялянскай моладзі, шахцераў, амаль пагалоўна ўзброеных. Глеба падрыхтавана мясцовымі і прыезджымі агітатарамі.
Дагэтуль спакойныя сяляне старэйшага ўзросту нястрымна захапляюцца новым рухам. Пры гутарцы яны як бы згаджаюцца і ганьбуюць насілле, а пры першым жа выпадку прымыкаюць да яго. Пагромы сядзіб з разрабаваннем маемасці штодзенныя, галоўньiя агітатары, рабаўнікі і падпальшчыкі не могуць быць арыштаваны з прычыны іх згуртаванасці і недастатковасці наяўных сіл мясцовай адміністрацыі. Сотні драгун, якая чакаецца, у сучасньi момант недастаткова. Што учора здавалася неймаверным, сення — факт. Патрэбны прыняцце надзвычайных мер і прысылка конных войск з прычыны аддаленасці павета ад чыгункі, каб пазбегнуць непапраўных вялікіх страт і разбурэнняў, анархіі. Усе вышэй пададзенае дакладна, далейшы лес залежыць ад в. в. п.».
У адказ на гэтыя тэлеграмы міністр унутраных спраў тэлеграфам загадаў камандуючаму войскамі Віленскай ваеннай акругі «падавіць самымі рашучымі мерамі мяцеж у Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах... дзейнічаць без ніякай паблажлівасці і знішчаць рабаўнікоў сіламі зброі...».
Аб сялянскіх выступленнях у павеце сведчаць і сакрэтныя данясенні начальніка Магілеўскай губернскай жандарскай управы палкоўніка Палякова у дэпартамент паліцыі 9 студзеня 1906 г.: «У Клімавіцкім павеце выбухнуў у поўным разгары аграрны рух сялян. 2 і 3 студзеня ў раене Касцюковіцкай воласці разгромлены і разрабаваны маенткі Дзямідавічы і Канічы памешчыкаў братоў Сігізмунда і Платона Цеханавецкіх. У ноч на 2 студзеня ў маентку Кісялеўка наследнікаў дваран Бонч-Асмалоўскіх спалены апошні хлеў. 5 студзеня пагромшчыкі збіраліся разбурыць і разграміць маентак Касцюковічы тых жа памешчыкаў Цеханавецкіх».
На уціхамірванне сялян у Клімавіцкі павет выязджаў магілеўскі губернатар Гагман. Сюды ж быў перакінутьi атрад з Чарнігаўскай губерні пад камандаваннем начальніка губернскага жандарскага ўпраўлення генерал-маера Рудава. У тэлеграме ад 20 студзеня 1906 г. міністру унутраных спраў губернатар Гагман паведамляў: «18 і 19 выязджаў у вескі, навакольныя маентку памешчыка Комара (граніца Чарнігаўскага і Клімавіцкага паветаў), сяляне, якія аказвалі супраціўленне паліцыі, сілай затрымалі прыстава, абяззброілі стражнікаў, прад'явілі непамернае патрабаванне памешчыкам, раскралі лес, аказалі мне пасіўнае супраціўленне. Загад выдаць зачыншчыкаў не выканалі. Вымушаны быў прыбегнуць да суровых мер: спаліў адзінаццаць асецей, тры хаты, адну лазню і адну хату разбурыў, пакараў бізунамі чатырох. Такія вымушаныя меры устанавілі парадак».
Асаблівую цікавасць выклікаюць падзеі у в. Сяменаўка (каля Царковішча). Гэтая веска была цэнтрам сялянскага і агітацьiйнага руху у Клімавіцкім павеце. Браты шахцерьi Лазар, Сяргей і Цярэнцій Васілеўскія арганізавалі вакол сябе сялян, вялі агітацыйную работу, стварылі савет. Вакол іх збіралася мясцовая моладзь, праводзілі сходы з чытаннем забароненай літаратуры. Над хатай, дзе збіраўся савет, вывешваўся чырвоны сцяг.
У самы разгар хвалявання сяляне усе ж пайшлі на разгром маенткаў. У пагроме прымалі удзел сяляне весак Сяменаўка, Царковішча, Смолькаўская Буда, Журбін, Гразівец. Былі зроблены налеты на маенткі Тупічын, Канічы, Забычанне і інш. Усе памешчыкі збеглі з маенткаў і жылі у г. Клімавічы, а ў маентках пакінулі аканомаў. Паліцьiя адна не змагла стрымаць сялянскі рух. Губернатар выпатрабаваў драгун, якія спыніліся у Касцюковічах. Прыехаў атрад казакоў з Чарнігаўшчыны. Разам з драгунамі прыехаў і губернатар. Драгуны з казакамі пад кіраўніцтвам губернатара пачалі распраўляцца з сялянамі. Пад'язджалі да вескі, акружалі яе, збіралі усіх мужчьiн, сабраных выстройвалі на вуліцы ў шарэнгі, пасля па атрыманым у памешчыка спісе выклікалі, і тут жа губепрнатар вызначаў пакаранне.

Білі бізунамі, палкамі.Драгуны і казакі выстройваліся на конях і па камандзе наляталі на групу сялян, душылі коньмі, секлі нагайкамі, потым адпраўлялі  ў паліцыю, дзе губернатар выконваў свае пастановы.
Каму год, каму 2, 3, 4, а каго і зусім высылалі ў Валагодскую губерню. Пасля пакарання губернатар паехаў у Магілеў, а драгуны засталіся тут на поўнае лета, раз'язджалі па весках, рабілі вобыскі, здзекаваліся з сялян, гвалтавалі дзяўчат і збівалі удзельнікаў руху.
У Царковішчы былі спалены хаты, дзе праводзіліся сходы. Насельніцтва было так напалохана, што некаторыя некалькі месяцаў блукалі па лясах, хаваліся на гумнах. Кіраўнікі Сяргей і Лазар Васілеўскія, Сцяпан Пруднікаў вымушаны былі пакінуць родны край.
Два апошнія нават выехалі у Амерыку.
Ф. Я. Пурсакоў (ураджэнец в. Царковішча, адзін з кіраунікоў сялянскага руху) быў высланы на 4 гады у Табольскую губерню. (Захавалася фота Ф. Я. Пурсакова).
Буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 — 1907 гг. была жорстка падаўлена царызмам. Аднак сацыяльна-эканамічныя перадумовьі — аб'ектыўная аснова народнага руху першай расійскай рэвалюцыі — не былі ліквідаваны.
Да першай сусветнай вайны у Касцюковічах працавалі вінакурньі завод, вадзяны млын на р. Жадунька, кузня, лесапільня, кавальскі завод прамыслоўца Іванова, 2 паравыя млыны, 2 маслабойні, 8 крупадзерак, 6 гарбарняў, 2 рымарні.
У мястэчку жылі і працавалі 3 кавалі, 11 ганчароў, 32 шаўцьі, 26 краўцоў, каля 30 дробных гандляроў і 12 карабейнікаў, было адкрыта 8 піцейных дамоў.
Першая сусветная вайна выклікала небывалае гаспадарчае разбурэнне, пашырыла жабрацтва працоўньіх мас. Шмат мабілізаваных з Касцюковіч на вайну запаснікоў загінула у крывавай бойні.
Рэвалюцыйная хваля у лютым 1917 г. звергла царскае самаўладдзе. Не стала манархіі. Быў створаньі Часовы буржуазны урад. Адразу ў краіне пачалі узнікаць новыя органы ўлады — Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Але у Касцюковічах з прычыны нязначнай колькасці рабочых такога органа новай улады не было створана.
Усімі местачковымі справамі кіраваў Рашатнеў, чалавек нерэвалюцыйны. Яму патураў павятовы камісар Белавусаў.
В. Ц. Бондараў, А. М. Кажамяка,
М. А. Ласоўскі,- В. Р. Мар'еў,

Комментариев нет:

Отправить комментарий