TRANSLATE

В составе Великого княжества Литовского

Следующая большая страница истории Костюковичского района переплетена с историей соседних с ним районов - Кричевского, Климовичского, Хотимского, Краснопольского и Мстиславского районов. Увы, это история непрерывных войн и соперничества Московского княжества с Великим княжеством Литовским (ВКЛ) за эти земли. Каково людям на этих землях было жить и растить детей? Об этом и другом, предоставим далее рассказать книге "Памяць".

У СКЛАДЗЕ ВЯЛIКАГА КНЯСТВА ЛIТОЎСКАГА
I РЭЧЫ ПАСПАЛIТАЙ

Гісторыя зямель, размещчаных у міжрэччы Сожа і Іпуці у другой палове ХIV — канцы ХV ст., нам невядома. Крыніцы нічога не паведамляюць аб падзеях, што адбываліся тады на гэтых землях. Толькі асобныя ускосныя звесткі дазваляюць меркаваць, што, верагодна, да сярэдзіны ХV ст. яны уваходзілі у склад Мсціслаўскага княства. Да такой думкі нас схіляе прыналежнасць мсціслаўскім князям у ХV — пачатку ХVI ст. навакольных з Касцюкоўшчынай Крычава, Паповай Гары (сучасная Чырвоная Гара на Браншчыне) і Мгліна.
Аднак у другой палове ХV ст. па смерці князя Івана Юр'евіча (1486) спынілася мужчынская лінія дынастый мсціслаўскіх князёў з роду Лукгвеньявічаў. Кароль Казімір, пасля смерці яго жонкі княгіні Улляны у 1495 г., забраў княства у дзяржаўны скарб. У 1499 г., калі дачка Івана Юр'евіча Улляна узяла шлюб з князем Міхаілам Іванавічам Жэслаўскім, кароль Аляксандр узнавіў Мсціслаўскае княства, перадаў яго у кіраванне Міхаілу Іванавічу, але у значна меншых памерах. У яго складзе ужо не было ні Крычава, ні Паповай Гары. Аднак нельга выключыць, што Крычаў і некаторыя іншыя воласці былі канфіскаваньі у мсціслаўскіх князеў за неаднаразовьія выступленні мсціслаўскага князя Юрыя супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча і караля Казіміра (1432— 1440-я гады).
Нарэшце, у канцы ХV ст. крыніцы пачынаюць прыносіць некаторыя звесткі пра падзеі, што адбываліся тут. І звязана гэта у першую чаргу з войнамі паміж Вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім, што распачаліся напрьіканцы ХV — у першай палове ХVІ ст.
Землі у міжрэччьі Сожа і Іпуці сенняшні Касцюковіцкі, большая частка Хоцімскага і частка Краснапольскага раена — уваходзілі у склад Лучыцкай (Алучыцкай, Валучыцкай) воласці. Адкуль такая назва і дзе быў цэнтр гэтай воласці? На сенняшні дзень гэта застаецца загадкай. Нават больш познія крыніцьі (ХVІІ — ХVІII ст.) не згадваюць цэнтр Лучыцкай воласці і войтаўства, хоць такая адміністрацьійна - гаспадарчая адзінка існавала у Крычаўскім старостве да канца ХVІII ст. Сугучны населены пункт — Лучычы, які, магчыма, першапачаткова быў цэнтрам воласці і даў ей сваю назву, згадваецца у памежным размежаванні 1523 г. паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім як памежнае з Лучыцкай воласцю сяло, размешчанае у воласці горада Папова Гара Вялікага княства Маскоўскага. На пачатку ХVІ ст. Лучыцкая воласць была спрэчнай тэрыторыяй паміж ВКЛ і Вялікім княствам Маскоўскім, і, магчыма, што падчас войнаў 1500, 1503, 1507 — 1508 і 1512— 1522 гг. в. Лучычы неаднаразова пераходзіла са склада адной дзяржавы у склад другой. Верагодна, потым сяло Лучычы вярнулася у склад Вялікага княства Літоўскага, бо у 1579 г. кароль Стэфан Баторый за «службу шпегаўскую» — разведвальную службу супраць Масквы падараваў «да жывата» — пажыццева старцу (старшыні мясцовага самакіравання) алучыцкаму Селівону Скібічу службу у сяле Лучынічы (на той час служба звычайна складалася з двух сялянскіх дымоў - двароў). У 1589 г. прывілей С. Баторыя быў пацверджаны Жыгімонтам ІII. Гэты ж прывілей пацвердзіў на пачатку ХVІII ст. кароль Аўгуст II. Нельга выключыць, што першапачаткова в. Лучынічы (Лучычы) і была цэнтрам аднайменнай воласці, але на працягу ХVІ — ХVІII ст. стаўшы цалкам прыватным уладаннем, яна страціла сваю ролю адміністрацыйна-тэрытарыяльнага і гаспадарчага цэнтра. Яго функцыю пачаў выконваць іншы населены пункт, хоць назва воласці засталася ранейшай — Лучыцкая (Алучыцкая). Прычым гэтаму не перашкаджаў нават той факт, што час ад часу цэнтр воласці мяняўся. Так, у другой палове ХVІI пачатку с ХVІII т. цэнтрам алучыцкай воласці была звычайна в. Забычанне, але інвентар Крычаўскага староства 1714 г. адзначае войтаўства Гарбавіцкае і адначасова падае нам яго другую назву — Улудчыцкае (Алучыцкае). У інвентары староства 1747 г. апісанне Лучыцкага войтаўства пачынаецца з мяст. Міхалеў, якое, верагодна, і было на той час цэнтрам.
Што нам вядома аб Лучыцкай воласці канца ХV — сярэдзіньі ХVІ ст.? У "прыходна-расходнай кнізе пісара Храбтовіча ад 13 мая 1496 г. згадваецца, што «Олучичане дани дали полстадесят коп грошей, а куниц 20 шерстью». Там жа есць паведамленне, што Прапойск, Алучычы і Дрокаў разам выстаўлялі 100 чалавек з сякерамі на рамонт памежных замкаў.
Распачатая у 1500 г. чарговая вайна паміж Вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім апаліла і міжрэчча Сожа і Іпуці. Фартуна не была на баку ВКЛ. У выніку гэтай вайны, якая скончылася у 1503 г., межы Маскоўскай дзяржавы ушчыльную падышлі да цікавага для нас рэгіена. На працягу 1500— 1503 гг. крыніцы неаднаразова адзначаюць баявыя дзеянні, што адбываліся у блізкім наваколлі, — спробы маскоўскіх войск узяць Крьiчаў, Мсціслаў.
Больш удалымі для Масквы былі баявыя дзеянні на поўдзень ад Іпуці. У выiніку гэтай вайны да княства Маскоўскага адышлі землі Севяршчыны былі захоплены Бранск, Старадуб, былыя землі Мсціслаўскага княства— Мглін і Папова Гара. Падчас гэтай вайньi войскамі Васілія III былі захопленьi і некаторыя землі Лучыцкай воласці, якія на працягу першай паловьi ХVІ ст. былі адной з балючых кропак ва узаемаадносінах паміж Масковіяй і Вільняй.
Нават пры перамовах аб заключэнні перамір'я 1503 г. адзначалася, што Лучьщкая воласць — адна з адміністрацьiйньiх адзінак, якія не прыведзены да прысягі на вернасць ні Маскве, ні Вільні. Пытанне аб Лучьщкай воласці засталося адкрытым і пры заключэнні перамір'я, яе абышлі увагай. Мы не знаходзім яе ні сярод маскоўскіх валасцей, ні сярод літоўскіх.
Аднак самі лучычане не лічьiлі сябе падданымі Маскоўскай дзяржавы. Нягледзячы на заключанае перамір'е, жьiхары памежных валасцей Вялікага княства Літоўскага увесь час не давалі спакою памежным маскоўскім валасцям. Захаваліся скаргі маскоўскага князя Сямена Старадубскага, што крычаўцы і лучычане толькі пасля Вялікадня 1503 г. двойчы «имали его волости Попову Гору и Стародубские села..., через перемирные грамоты наших людей грабят и бьют». Падобньiя скаргі працягваліся і далей. Так, у сярэдзіне 1507 г. князь Сямен Старадубскі скардзіўся, што «Мстиславцы и Кричевцы и Чечеряне и Лучичане приходили во-первое на Страстной неделе, а в другие в Юрьев день, а в третьи после Николина дня, да имели Попову Гору да Стародубские села...».
Войныі 1507— 1508 і 1512— 1522 гг. таксама закранулі землі Касцюкоўшчыны. Толькі адсутнасць тут гарадоў было прычынай таго, што крыніцы абыходзяць увагай падзеі, якія разгортваліся тут. Аднак, як і раней, галоўньiм было пытанне аб іх прыналежнасці. Спрэчкі, што пачаліся на пачатку стагоддзя, так і заставаліся неурэгуляванымі. Кароль Жыгімонт неаднойчы скардзіўся Васілію III на тое, што яго людзі уваходзяць у Лучыцкую і іншьiя памежньiя воласці і займаюцца там рабаўніцтвам.
У 1529 г. адбыліся важныя перамены у лесе Алучыкай воласці. Да нас дайшла крыніца, датаваная 17 сакавіка гэтага года, згодна з якой кароль Жыгімонт Стары, спасылаючыся на скаргі, якія паступілі яму ад жыхароў воласці на дзяржаўцу (часовага уладальніка) Нічыпара Бабаедава, забіраў яе і перадаваў пад кіраванне дзяржаўцы Крычаўкага замка і воласці князя Васіля Сяменавіча Жылінскага.
Жыхарьi воласці скардзіліся каралю на Бабаедава, што ен па сваей волі павесіў лучьщкага старца; людзі пачалі пакідаць воласць і разыходзіцца па іншьiх землях. Кароль Жыгімонт прывярнуў Алучьщкую воласць да замка Крычаўскага, адначасова падкрэсліу, што князь Жылінскі, які, дарэчы, мала чым адрозніваўся ад Бабаедава - захаваліся шматлікія скаргі на яго жыхароў Крычаўскай воласці, мае права толькі на судовую уладу над воласцю. Яму і яго слугам забаранялася хадзіць у Лучыцкую воласць. Дзяржаўньiя падаткі з воласці павінны былі самастойна збіраць старцы і прывозіць іх у Крычаў да дзяржаўцьi, які і адвозіу іх да скарбу. Гэтая крыніца цікавая яшчэ і тым, што сведчыць, наколькі, з-за амаль няспынньiх войнаў пачатку ХVI ст., скарацілася плацежаздольнасць воласці. Калі у 1496 г. воласць выплочвала 50 коп грошай, то зараз магла толькі 30. 3 гэтага года і да пер шага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Алучыцкая воласць апынулася у складзе Крычаўскага староства, дзе яна фігуруе альбо як воласць, альбо як войтаўства, і іх лесы былі цесна звязаны. Нельга выключыць, што перадачы Алучыкай воласці менавіта Крычаву спрыла не толькі тое, што гэта была найблїжэйшая да яго буйная крэпасць, а і сувязі, што здаўна існавалі паміж імі. Ва усякім выпадку, нават да гэтага года менавіта крычаўскім дзяржаўцам даручалася уводзіць ва уладанне баяр на землях, воласці. Магчыма, такія цесныя узаемаадносіны пачаліся з часоў калі частка воласці была захоплена Масквой, бо на пачатку ХVI ст. мы не знаходзім Лучыцкую воласць сярод самастойных адміністрацыйна-тэрытарыяльных і гаспадарчьiх адзінак, з якіх збіраўся дзяржауны падатак. Аднак яшчэ у 1529 г. Алучыцкая воласць пры выкананні дзяржаўных абавязкаў выступае асобна: так, яна павінна была у гэты год адрамантаваць у Мсціслаўлі 3 гародні (зрубы, з якіх утвараюцца сцены у драўляным замку), а крычаўцы — 4.
Перамовы, што ішлі паміж Масквой і Вільняй у другой палове 20-х пачатку 30-х гадоу ХVI ст., сведчаць, што ні адзін з бакоў не збіраўся паступацца часткай Лучыцкай воласці і кожны бок прэтэндаваў на усю яе тзрыторыю. Нарэшце у 1533 г. кароль Жыгімонт Стары пайшоў на сілавое вырашэнне гэтай праблемы. Па яго загадзе крычаўскі дзяржаўца Чыж пачаў прыводзіць жыхароў Лучыцкай воласці да прысягі Вялікаму княству Літоўскаму і арыштаваў маскоўкую адміністрацыю.
Пасля смерці маскоўскага вялікага князя Васілія ІІІ у 1533 — 1534 гг. успыхнула новая вайна паміж Масквой ї Вільняй, якую распачалі Жыгімонт Стары і ягоны сон Жыгімонт-Аўгуст. Крычау быў адной з баз літоўскіх войск у барацьбе за Севяршчыну у кампанії 1534 г. Але кампанія 1535 г. перанесла вайну ужо пад сцены Крычаўскага замка. Маскоўскія крыніцы адзначаюць у гэты год паходы у студзені і летам пад Мсціслаў, Крычаў, Магілеў і іншыя гарады — маскоўскія войскі «остроги имали, посады жгли и людей многих побили и живих имали». Безумоўна, землі Касцюкоўшчыны, якія апынуліся у цэнтры баявых дзеянняў, моцна пацярпелі падчас гэтых паходаў.

Вайна паказала пэўную раўнавагу сіл. І хоць Вялікае княства Літоўскае і адваявала Гомель, вярнуць Смаленск яно так і не змагло. Нават больш: узніклі праблемы з Лучыцкай воласцю Крычаўскага староства. Масква патрабавала прызнання Вільняй прыналежнасці ей усей воласці і іншых спрэчных тэрыторый. Але вялікі князь Жыгімонт Стары не мог пагадзіцца з прэтэнзіямі Масквы. На перамовах літоўскія паслы нават прапанавалі перадаць Маскоўскаму княству за гэтыя воласці г. Завалочча з валасцямі Няведра і Істцо на паўночньiм усходзе княства. Але першапачаткова маскоўскія баяры пагардліва адмаўлялі гэтыя прапановы, кажучы: «никакож государю нашаму тех волостей и сел не поступитися, а королевы ему волости в тех волостех место к Заволочью ненадобно». Але праз некаторы час яны пайшлі на размен: за Себеж, Завалочча і прыпісаную да Завалочча воласць Долыскую пагадзіліся прызнаць пераход пад уладу Літвы Гомеля з воласцю і не пералічаных у грамаце некаторых крычаўскіх і чачэрскіх сел. У той жа час маскоўскія баяры адмаўляліся запісваць у літоўскі бок Лучыцкую воласць, сцвярджаючьi, што Літва трымае яе сілай. Нарэшце пытанне па спрэчных валасцях было вырашана па прынцыпе — хто больш моцны, той трымае. У выніку гэтага замірэння Лучыцкая воласць назаўседы засталася у складзе Крычаўскай, і пытанне аб яе прыналежнасці болей не уздымалася.
Вайна 1534 — 1535 гг. была апошняй паміж Масквой і Вільняй у першай палове ХУІ ст. Але мяжа не застава- лася спакойнай нават падчас перамір'я. Крыніцы неаднаразова фіксуюць скаргі з абодвух бакоў на спусташэнне памежных валасцей. Так, у 1550 г. маскоўскі цар Іван Грозны скардзіўся Жыгімонту-Аўгусту, што: «кричевские казаки Олтушко Кривой с товарищи приходили в Стародубский уезд в Тарасову деревню Веревкина сына Цвиленва в Онкушино, да взяли из стада 4 коней да 7 меринов; а цена конем и мерином 50 рублев, да свели с собою чоловека его безвестно. Да литовские же казаки из Пропойска да из Кричева приходили в Стародубский уезд в Попову Гору да села и деревни разбивали и многие животы и статки поимали: и на том разбое поимали казака Янка Дмитрова и тот Янка сказывал, что их посылают воевати кричевские, пропойские и чечерские воеводы, а что ни добудут, и они с ними тою добычей делятся».

Ливонская война между Московским и Великом княжестве Литовском

Перамір'е, якое працягвалася каля 20 гадоў, у 1562 г. скончылася. Пачалася новая вайна паміж ВКЛ і Рускай дзяржавай — так званая Лівонская вайна, вайна за спадчыну Лівонскага ордэна. Ужо у 1562 г. гарачы подых баявых дзеянняў апаліў Лучыцкую воласць, крыніцы сведчаць аб ваенных дзеяннях: летам гэтага года маскоўскі ваявода князь Петр Сяменавіч Сярэбраны паліў Мсціслаў. Першапачаткова гэтая вайна пачалася няўдала для Літоўскага княства — ужо у 1563 г. Масква захапіла Полацк. Таму у лістападзе 1563 г. пачаліся першыя перамовы аб перамір'і, падчас якіх Іван Грозны патрабаваў перадачы яму усіх зямель Вялікага княства Літоўскага, размешчаных на усход ад р. Бярэзіны, у тым ліку і Крычаў са староствам. Становішча ВКЛ у гэты перыяд было такім цяжкім, што падчас перамоў, каб не было якіх-небудзь новых зачэпак для маскоўскіх баяр, кароль Жыгімонт-Аўгуст загадаў крычаўскаму старасце Андрэю Багданавічу Шалуху, каб той «за границу в землю Московскую сам не ходил и слугам своим и подданым и козаком нашим ходити не казал и никоторых шкод и зачепок чинити не велел». Адначасова Андрэю Шалуху даваўся загад набіраць людзей у войска, прычым запрашаліся за добрую плату вольнанаемныя і давалася разнарадка — з воласці «з десяти служб одного чоловека», мяшчанам горада «з девяти чоловеков десятого выправили».
Умовы Масквы былі непрымальнымі для Літвы, і вайна пачалася з новай сілай. У студзені 1564 г. маскоўскі ваявода князь П. С. Сярэбраны заваявау Магілеў, Радамль, Мсціслаў, Крычаў «и королевские села и деревни жгли и в посылках во многих заставы Литовских людей побивали и языки имали и в полон многых людей и з животы поимали». У ліпені - жніўні 1564 г. адбыўся новы паход маскоўскіх войск на землі усходняй Беларусі. «Того ж лета, июля в 25 день, ходил из Смоленска в Литовскую землю ко Мстиславлю воевода Василий Ондреевич Бутурлин с детьми боярскими и с Татары служилыми и с Казанскими и с горными и с Чебоксарскими и с Мордвою, а воевали Мстиславские места и Кричевские и Радомльские и Могилевские и многих людей побили и в полон взяли воинских людей шляхтич, и з жонами и з детьми, и чорных людей всяких 4787 душ».
У сваю чаргу жыхары памежных раенаў Літоўскага княства адказвалі на маскоўскія напады набегамі на рускія землі. Так, у 1565 г. «...Литовские же люди приходили Июня в 10 день в Ивановский стан, Мстиславцы и Кричевцы, в головах Мстиславский хорунжий и иные ротмистры, а с ними 1200 чоловек...». Праўда, гэты напад скончыўся для крычаўцау і мсціслаўцаў паражэннем.
Нарэшце у 1566 г. бакі зноў селі за стол перамоў. Але, як і раней, патрабаванні Масквы перадаць ей усе землі да р. Бярэзіны былі непрымальнымі для Вільні. Толькі праз год маскоўскія паслы прывезлі новыя пра пановы: яны адмаўяліся ад некаторых сваіх прэтэнзій і прапанавалі на Падняпроўі правесці старыя рубяжы, па якіх Крычаў і староства заставаліся за Вялікім княствам Літоўскім. На гэтых умовах было заключана перамір'е тэрмінам на 7 год.

Рэч Паспалітая

У 1569 г. была заключана Люблінская унія паміж Вялікім княствам Літоўскім і Каронай Польскай, у выніку чаго была утворана Рэч Паспалітая. Гэтая падзея узмацніла сілы ВКЛ у барацьбе з Масквой, і хоць баявыя дзеянні не вяліся, дыпламатычньiя перамовы працягваліся увесь час. Нягледзячьi на дасягнутае перамір'е, пагадненне ніяк не удавалася заключыць з-за патрабаванняў Масквы прызнаць яе правы на захопленыя землі і увогуле на усе землі, размешчаныя на усход ад Бярэзіны. Іван Грозны абгрунтоўваў свае правы на гэтыя землі на той падставе, што калісьці гэта былі воласці Кіеўскай Русі, правапераемнікам якой ен сябе бачыў.
Пасля выбрання на каралеўскі прастол Стэфана Баторыя ваенныя дзеянні распачаліся з новай сілай, і фартуна была на баку Рэчы Паспалітай. Аслабленая шматгадовай вайной, разбураная апрычнінай Расія шукала міру. У 1582 г. вайна скончылася Ям-Запольскім перамір'ем, у вьiніку якога Масква за шматгадовую вайну не змагла дабіцца пастаўленых мэтаў, а Крычаў са староствам застаўся за Рэччу Паспалітай.
Што нам яшчэ вядома аб гісторыі гэтых зямель у ХVІ ст.? Якія населеныя пункты Лучыцкай воласці сустракаюцца на старонках пісьмовых крыніц і у сувязі з якімі падзеямі? Прывілей караля Жыгімонта Старога ад 27 жніўня 1508 г. паведамляе аб падараванні нейкаму Сенку Мсціслаўцу сяла Касцюкова у Лучыцкай воласці, якое, верагодна, з'яуляецца сенняшнімі Касцюковічамі. Жыгімонт надаў сяло Сенку пры умове выканання ім службы земскай ваеннай. Гэтая ж крыніца паведамляе нам, што Касцюкова раней было дзяржаўным сялом і з яго у дзяржаўны скарб ішла даніна у памеры 4 рублі грошай. Аднак недзе паміж 1508 і 1512 гг. Жыгімонт падараваў в. Касцюкова гэтаму ж Сенку Мсціслаўцу на вечнасць, аб чым сведчыць пацвярджальны прывілей 1512 г.
У размежаванні паміж Вялікімі княствамі Літоўскім і Маскоўскім 1523 г. разам з Лучычамі, але у Лучыцкай воласці Вялікага княства Літоўскага згадваюцца вескі Мокрая, Слабада, Ходзімска (сучасная Хоцімск). Слабада — гэта, верагодна, сенняшняя в. Кісялеўка, якая раней мела іншую назву — Слабодка. Гэтыя ж вескі згадваюцца у крыніцах, прысвечаных новым перамовам аб рубяжах паміж Масквой і Вільняй, што адбываліся у канцы 1526 — пачатку 1527 г. Тут дадаткова названы Уклеевічы (сучасньiя Клеявічы), Ковынічы (сучасныя Кавычыцы), Зенькавічы (усходняя частка Саматэвіч).
Значную цікавасць па гісторыі сенняшніх касцюковіцкіх весак уяўляе «агранічэнне» Крычаўскага староства, складзенае у сярэдзіне ХVІ ст., (прыкладна 1560-я гады), што захоўваецца у Радзівілаўскім фондзе Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. У ім згадваюцца сучасныя касцюковіцкія вескі Відуйцы, Панкі, у якіх на той час было 30 дзяржаўных службаў (1 служба = 2 дварам), а зямельныя уладанні складалі 300 валок (1 валока = 21,3 га). У Саматэвічах было адпаведна 40 службаў і 400 валок зямлі, у Гарбавічах і Брацькавічах па 15 службаў і 150 валок зямлі. У Мокрай было 20 дзяржаўных службаў, і за імі лічылася 200 валок зямлі. Крыху менш — па 10 службаў і адпаведна па 100 валок зямлі было у Гібалах (сучасная Чырвоная Слабада), Хоцімску і Шарэйках. У Крывой Ніве на той час было 2 службы дзяржаўных сялян і адпаведна за імі лічылася 20 валок зямлі. Гэтыя лічбы адлюстроўваюць толькі колькасць дзяржаўных двароў і валок зямлі, замацаваных за гэтымі сялянамі; у той жа час у некаторых з іх маглі быць і шляхецкія уладанні, якія у апісанні не улічваліся.
(рус.) Привилегия короля Сигизмунда Старого от 27 августа 1508 сообщает о пожалования какому –то Сеньке Мстиславцу села Костюкова в Лучицкай волости, которое, вероятно, является сегодняшним Костюковичами. Сигизмунд придал село Сеньке при условии выполнения им своих обязанностей земской военной. Этот же источник сообщает нам, что Костюкова раньше было государственным селом и из него в государственную казну шла дань в размере 4 рубля денег. Однако где-то между 1508 и 1512 Сигизмунд подарил д. Костюкова этому же Сеньке Мстиславцу на вечность, о чем свидетельствует подтверждающая привилегия 1512
В разграничении между Великим княжеством Литовским и Московским 1523 вместе с Лучичами, но в Лучыцкай волости Великого княжества Литовского упоминаются деревни Мокрая, Слобода, Ходимска (современная Хотимск). Слобода - это, вероятно, сегодняшняя д. Киселевка, которая раньше имела другое название - Слободка. Эти же деревни упоминаются в источниках, посвященных новым переговорам о рубежах между Москвой и Вильнюсом, что происходили в конце 1526 - начале 1527. Здесь дополнительно названы Уклеевичы (современные Клеявичы), Ковыничы (современные Кавычити), Зеньковичи (восточная часть Самотевич).
Значительный интерес по истории сегодняшним костюковичских деревень представляет «ограничение» Кричевского староства, составленное в середине XVI в., (приблизительно 1560-е годы), что сохраняется в Радзивилловском фонде Национального исторического архива Беларуси. В нем упоминаются современные Костюковичские деревни Видуйци Панки, в которых на то время было 30 государственных служб (1 служба = 2 дворам), а земельные владения составляли 300 волок (1 волока = 21,3 га). В Самотевичах было соответственно 40 служб и 400 волок земли, в Гарбавичах и Братьковичах по 15 служб и 150 волок земли. В Мокрой было 20 государственных служб, и за ними числилось 200 волок земли. Чуть меньше - по 10 служб и соответственно по 100 волок земли было в Гибалах (современная Красная Слобода), Хотимске и Шарейках. В Кривой Ниве на то время было 2 службы государственных крестьян и соответственно за ними числилось 20 волок земли.

Гэтыя лічбы адлюстроўваюць толькі колькасць дзяржаўных двароў і валок зямлі, замацаваных за гэтымі сялянамі; у той жа час у некаторых з іх маглі быць і шляхецкія уладанні, якія у апісанні не улічваліся.
Землі Алучыцкай воласці на працягу ХV — першай паловыi ХVІ ст. шырока выкарыстоўваліся дзяржаўнай уладай для зямельных раздач шляхце на пэўных умовах. Калі першапачаткова падараванні насілі у асноўным характар бенефіцыяў — часовых падараванняў («да волі і ласкі вялікага князя», «да жывата» — пажыццева), то з цягам часу шляхта пачала аддаваць перавагу падараванням «на вечнасць»— з правам спадчыннай перадачы маемасці. У выніку гэтага колькасць зямельных уладанняў у Алучыцкай воласці скарачалася, а самі шляхецкія уладанні пераходзілі у склад Мсціслаўскага ваяводства. Аднак гэтыя населеныя пункты таксама цікавыя для нас, бо дазваляюць больш дакладна акрэсліць першапачатковыя межы Алучыцкай воласці і прасачыць гісторыю населеных пунктаў
Адным з першых падараванняў, што зафіксаваны у крыніцах, з'яўляецца падараванне Кучукам весак Бычане (сучаснае Забычанне) і Тупішчыну (сучасная в. Тупічына) удзельнымі князямі Мсціслаўскімі, якое адбылося яшчэ у ХV ст.; дакладная дата адсутнічае. У в. Забычанне «у Олучыцах» у 1591 г. Іван Раманавіч Каша валодаў «правам да жывата» службай зямлі, якую ен на тих жа умовах, са згоды караля Жыгімонта ІІІ, перадаў свайму сыну Міхаілу. Тады ж Іван Каша перадаў сыну Міхаілу і зямлю Еўхімаўскую пры Мануйлавічах у Алучыцкай воласці (сучасная в. Мануйлы Краснапольскага раена).
У 1582 г. Ольша Ждановіч прасіў у караля Стэфана Баторыя пацвярджэння правоў на валоданне сяльцом пустым Пячары у Алучыцкай воласці, якое ен атрымаў «да волі і ласкі» ад караля Жыгімонта-Аугуста. Стэфан Баторый пацвердзіў Ольшу Ждановічу гэтае права. Вескай і надалей валодалі яго нашчадкі, бо у 1722 г. яны атрымалі пацвярджэнне правоў на валоданне землямі ад караля Аўгуста ІІ.
Крыніцы ХVІ ст. згадваюць і іншыя вескі Крычаўскага староства і Мсціслаўскага ваяводства, якія, мяркуючы па іх размяшчэнні, уваходзілі у склад Алучыцкай воласці. Крыніца 1591 г. паведамляе нам аб тым, што у весках Зяленкавічы і Клеявічы Крычаўскага староства з 1572 г. валодаў «да жывата» землямі Андрэй Міхайлавіч Гарбуз, які з дазволу Жыгімонта ІІІ перадаў іх пры умове нясення «службы земскай ваеннай» пажыццева сыну Якаву.
Разам з Лучынічамі у 1579 г. алучыцкаму старцу Селівону Скібічу была падаравана служба у в. Гарбавічы, што пацвердзілі Жыгімонт ІІІ у 1589 г. і Аўгуст ІІ у 1722 г.
У 1511 г. у Крычаўскім павеце згадваецца в. Конічы (Канічьi), у якой Кірылу Залесаву была падаравана пустаўшчына Вайсцюйкова. У перамовах паміж Масквой і Вільняй 1526— 1527 гг. сярод зямель, куды забаронена уваходзіць маскоўскім людзям, згадваецца невядомае сення сяло Крычаўскай воласці Дамашэвічы. У ім у 1576 г. Стэфан Баторый падараваў Андрэю Длукранеўскаму і яго жонцы 4 службы «да жывата». Адначасова ім надавалася на тых жа умовах пустаўшчына Свірыдаўская у сяле Мокрым і 2 службы у сяле Саматэвічах.
1546 г. датуюцца звесткі аб размежаванні шляхецкіх зямель весак Бялынкавічы і Брацькавічы з каралеўскімі уладаннямі. Значна больш інфармацыі аб сучасних весках Касцюкоўшчыны мы знаходзім у лісце крычаўскага дзяржаўцы Андрэя Шалухі баярам Кашурам на зямлю у наваколлях Брацькавічаў, які датуецца 1552 г. Пры апісанні межаў зямлі, што атрымалі яны, згадваюцца дарога Блудзімльская, дарога да Забычання. Гэта сведчыць аб тым, што аднайменныя вескі ужо былі. Тут жа згадваюцца раўкі Скалінскі і Хамінскі, якія могуць ускосна сведчыць аб існаванні ужо у той час аднайменных весак. Згодна з апісаннем межаў уладанняў баяр Кашураў, іх новы надзел размяшчаўся недзе паміж сенняшнімі вескамі Брацькавічы, Скалін, Хамінка, Восаў і Норкіна. Такія пакуль вядомыя нам звесткі аб землях Касцюкоўшчыны ХVІ ст.
Звесткі аб касцюковіцкіх весках пачатку ХVІІ ст. пакуль нешматлікія і даволі сціплыя, каб рабіць якія-небудзь высновы. У 1604 г. згадваецца в. Царковішча, у якой Мікалай Буба на той час валодаў 90 службамі. Ен жа валодаў у сяле Касцінках над р. Жадунькай (верагодна, сучасньтх Касцюковічах) 1 валокай зямлі. Згадваецца в. Мурын Бор — уладанне пана Паўла Бяляцкага.
Сярэдзіна ХVІІ ст. была пераломнай у гісторыі Рэчы Паспалітай. Ачуняўшы пасля «смутнага часу» пачатку ХVІI ст., Расія рыхтавалася да новай барацьбы. Вайна 1633 — 1635 гг. паказвала раўнавагу сіл, і таму абодва бакі . рыхтаваліся да новай схваткі.

Падчас антыфеадальнай вайны 1648 — 1654 гг. Крычаў і староства неаднаразова выкарыстоўваліся у якасці апорнай базы для войска Рэчы Паспалітай як месца, адкуль арганізоўваліся набегі на рускія уладанні. Крычаў у 1648 і 1651 гг. вытрымаў штурмы казакоў і паўстаўшых сялян, калі казакі, адышоўшы ад Рослава, беспаспяхова асаджалі яго.
(Рус.)  Одним из первых пожалований, что зафиксированы в источниках, является пожалование Кучук деревень Бычанне (современное Забычанье) и Тупишчыну (современная д. Тупичыно) удельными князьями Мстиславскими, которое произошло еще в XV в .; точная дата отсутствует. В д. Забычанье «в Олучыцах» в 1591 Иван Романович Каша обладал «правом к животу» службой земле, которую он на тех же условиях, с согласия короля Сигизмунда III, передал своему сыну Михаилу. Тогда же же Иван Каша передал сыну Михаилу и землю Евхимавскую при Мануйлавичах в Алучицкай волости (современная д. Мануйлы Краснопольского района).
В 1582 Ольша Жданович просил у короля Стефана Батория подтверждения прав на владение Сельцом пустым Пячары в Алучыцкай волости, которое он получил «к свободе и благодати» от короля Сигизмунда-Августа. Стефан Баторий подтвердил Ольшу Ждановичу это право. Деревнями и дальше владели его потомки, так как в 1722 они получили подтверждение прав на владение землями от короля Августа II.
Источники XVI в. говорят и другие деревни Кричевского староства и Мстиславского воеводства, которые, судя по их размещению, входили в состав Алучицкай волости. Источник 1591 сообщает нам о том, что в деревнях Зеленковичы и Клеявичы Кричевского староства с 1572 владел «до живота» землями Андрей Михайлович Тыква, который с разрешения Сигизмунда III передал их при условии несения «службы земской военной» пожизненно сыну Иакову.
Вместе с Лучиничами в 1579 г. алучыцкаму старцу Селивону Скибичу была подарена служба в д. Горбовичи, что подтвердили Сигизмунд III в 1589 г. и Август II в 1722. 

В 1511 г. в Кричевское уезде упоминается д. Коничи (Каничи), в которой Кириллу Залесову была подарена пустовщинв Вайсцюйкова. В переговорах между Москвой и Вильнюсом 1526- 1527 г.г.. среди земель, куда запрещено заходить московском людям, упоминается неизвестное сегодня село Кричевской волости Домашевичи. В нем в 1576 Стефан Баторий подарил Андрею Длукраневскаму и его жене 4 службы «до живота». Одновременно им предоставлялось на тех же условиях пустовщина Свиридовская в селе Мокромм и 2 службы в селе Самотевичах.
1546 датируются сведения о разграничении шляхетских земель деревень Белынковичи и Братьковичи с королевскими владениями. Гораздо больше информации о современных деревнях Костюковщины мы находим в письме кричевского дяржавцы Андрея Шалухи боярам Кашурам на землю в окрестностях Братькович , который датируется 1552.  При описании границ земли, получившие они, упоминаются дорога Блудимльская, дорога к Забычанье. Это говорит о том, что одноименные деревни уже были. Здесь же упоминаются ручейки Скалинский и Хоминский, которые могут косвенно свидетельствовать о существовании уже в то время одноименных деревень. Согласно описанием границ владений бояр Кашуров, их новый участок располагался где-то между сегодняшними деревнями Братьковичи, Скалин, Хоминка, Восов и Норкина. Такие пока известные нам сведения о землях Костюковщины XVI в.
Сведения о костюковичских деревнях начала XVII в. пока немногочисленны и довольно скромные, чтобы делать какие-либо выводы. В 1604 г. упоминается д. Церковище, в которой Николай Буба на то время владел 90 службами. Он же владел в селе Костинке над р. Жадунькай (вероятно, современных Костюковичах) 1 волокой земли. Упоминается д. Мурин Бор - владение пана Павла Беляцкого.
Середина XVII в. была переломной в истории Речи Посполитой. Придя после «смутного времени» начала ХVII в., Россия готовилась к новой борьбе. Война 1633 – 1635 гг. показывала равновесие сил, и поэтому обе стороны готовились к новой схватке.
Во время антифеодальной войны 1648 – 1654 гг. Кричев и староство неоднократно использовались в качестве опорной базы для армии Речи Посполитой как место, откуда арганизовывались набеги на русские владения. Кричев в 1648 и 1651. выдержал штурмы казаков и восстащших крестьян, когда казаки, отойдя от Рословля, безуспешно осаждали его.
Горад і яго воласць вельмі пацярпелі ад гэтай навалы, і калі у 1649 г. сейм зацвердзіў новыя падаткі на вядзенне вайны у памеры «10 пабораў», то, напрьтклад, для Мсціслаўскага павета ен быў паменшаны да 7, аднак Мсціслаў змог вьшлаціць толькі 3. А у наступным годзе Мсціслаўскі і Старадубскі паветы наогул былі вызвалены ад вьтплаты падаткаў. Крычаў і староства адразу ж у 1649 г. былі вызвалены ад выплаты падаткаў. Сітуацыя не змянілася і пазней. У 1652 г. за мужнасць і стойкасць горад быў вызвалены ад падаткаў і пастою жаўнераў на 6 гадоў, за выключэннем мытных збораў.

Iзноў вайна - віною чванства маскоўскага цара

Трыццаць гадоў не было вайны паміж Масквой і Вільняй. Але гэта не азначала, што паміж дзяржавамі няма пыттанняў. Па-ранейшаму цар Аляксей Міхайлавіч марыў аб далучэнні усіх зямель Рэчы Паспалітай да Расіі.
Рэч Паспалітая была знясілена казацкай вайной 1648 — 1654 гг. Казакоў падтрымлівала Расія. На перамовах паміж Масквой і Вільняй пытанне аб Украіне зайшло у тупік. А тут яшчэ мсціслаўскі падкаморы Петр Вяжэвіч прапусціў у сваім звароце да маскоўскага цара тытул «повелители всея России». Толькі аднаго гэтага было дастаткова, каб распачаць вайну. Масква запатрабавала пакараць смерцю вінаватага у абразе цара і прыводзіла як прыклад адпаведныя у падобнай сітуацыі дзеянні Персіі. Кароль Ян Казімір адмаўляуся пайсці на такі варварскі учынак. У адказ на гэта 1 кастрьтчніка 1653 г. Земскі Сабор Расіі, слухаючы справаздачу паслоў «о неправдах литовского короля», пастанавіў: «За честь царей Михаила и Алексея стоять и против польского короля войну вести, а терпеть того больше нельзя».
Пачалася самая страшэнная вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, вайна 1654 — 16б7 гг., да якой Рэч Паспалітая не бьтла падрыхтавана. Рускія войскі рушылі з Масквы у паход 15 мая 1654 г. Адначасова пачалі дзеянні рускія арміі, сабраныя у Бранску і у Вялікіх Луках. 22 ліпеня 1654 г. войскамі князя Трубяцкога быўзахоплены і выразаны Мсціслаў: «Трубецкой с товарищи город Мстиславль взял и высек и выжег, а побил в нем больше пяти да десяти тысяч...» Ваенныя дзеянні праходзілі пад сценамі Крычава і апалілі воласць, у тым ліку і землі Касцюкоўшчыны.
30 ліпеня цар Аляксей Міхайлавіч паслаў пад Крычаў сваіх стольнікаў і ваявод ертаульнага палка П. В. Шарамецева і князя Т. І. Шчарбатава, якія паведамлялі цару: «Город Кричев крепок, стоит на осыпи высокой, и ров глубок и вьезд и выезд один, а пища лей затинных и винтовочных (гакаўніц і мушкетаў) в городе много». На іх думку, тымі сіламі, што яны мелі, штурмаваць горад было немагчыма, на што атрымалі загад адысці ад горада, стаць у аблогу, а «над городом промышлять» — «зажогом, изождав ветру» і іншымі спосабамі. У жніўні цар загадаў перакінуць з-пад Дуброўны да Шарамецева «жилецкие и татарские сотни».
Крычаўцы мужна абараняліся, і цар Аляксей Міхайлавіч, які так і не змог паслаць сюды вялікае войска, быў вымушаны шукаць іншыя шляхі для узяцця горада. Па яго загадзе палкоўнік К. Паклонскі паслаў у Крычаў для вядзення перамоў аб здачы горада і яго прысязе на вернасць маскоўскаму цару шляхціца Іваноўскага. Неаднаразова і сам К. Паклонскі прымаў удзел у перамовах з крычаўцамі, прычым аднойчы яго ледзь не забілі, але горад не здаваўся. Не дапамагаў і удзел у перамовах жыхароў Мсціслава. Для паскарэння перамоў К. Паклонскі прасіў цара, каб ен напісаў гараджанам даравальную грамату з абяцаннем захавання і маемасці і прывілеяў.
Адначасова з перамовамі аб мірнай здачы горада маскоўкія войскі двойчы спрабавалі узяць яго штурмам«...извоевал, только одними душами осталися есьма». Аднак крычаўцы знаходзілі сілы не толькі абараняцца, але і самім рабіць вылазкі: «... з немалым крыви своей пролитьем ... в голоде и великонэнде отпор давали, у ноч на неприятеля, шкоды чыничи, виходили». І толькі у канцы верасня, калі да абаронцаў дайшлі весткі аб тым, што ужо палі Горы, Орша, Дуброўна, Смаленск, Мсціслаў, Магілеў, што ім няма адкуль чакаць дапамогі, а у горадзе пачаўся голад, мяшчане Крычава здалі яго рускім войскам. У мужнай і доўгай абароне горада ад ворага прымалі удзел не толькі мяшчане Крычава, але, як сведчаць крыніцы, шляхта, якая з'ехалася у замак з усей воласці. 
Крыніцьi нічога не паведамляюць пра падзеі гэтай вайны, але яе гарачы подых не абмінуў Касцюкоўчыну.
У 1661 г. рускае войска назаўжды пакінула Крычаў, хоць вайна яшчэ працягвалася да 1667 г. Рашэннем Варшаўскага сейма Рэчы Паспалітай 1661 г. Крычау з прычыны значнага разбурэння горада і воласці быў вызвалены ад падаткау на 4 гады, за выключэннем выплатьi мыта.
Горад даволі хутка адраджаўся. Ужо у сакавіку 1664 г. кароль Ян Казімір, аглядаючы умацаванні замка, застаўся задаволеным іх станам. Але для паскарэння адраджэння краю, памятаючы неаднаразовую мужную абарону горада ад ворагаў, Ян Казімір на 10 гадоу даў ім ільготы на выплаты плацяжоў, забраў у мясцовых яўрэяў арэнду карчмы, перадаў яе у рукі мяшчан і пацвердзіў гараджанам і жыхарам воласці іх былыя правы. І гэта былі вельмі своечасовыя дзеянні уладаў па адраджэнні воласці, бо, згодна з інвентаром Крычаўскага староства 1671 г., у 49 весках яшчэ каля 60% гаспадарак былі пустымі. А колькасць дымоў у Мсціслаўскім ваяводстве скарацілася на 70 %, з 13 730 да 4119. А наогул Рэч Паспалітая у гэтай вайне страціла палову свайго насельніцтва — кожны другі загінуў.
Страты Алучыцкай воласці падчас вайны добра адлюстроўваюць пасляваенныя інвентары Крычаўскага староства. І хоць у іх адлюстравана толькі дзяржаўная маемасць, у такім жа стане былі і шляхецкія уладанні. Для вайны няма розніцы, чые уладанні нішчыць. Крыніцы сярэдзіньi ХVІІ ст. паведамляюць нам толькі аб тым, што з касцюковіцкіх весак прыватнауласніцкімі у гэты час былі вескі Мурын Бор і Царковішча.
3 43 валок зямлі, замацаваных за вескамі Алучыцкага войтаўства Крычаўскага староства, толькі 13,85 валокі былі «аседлымі» — стала апрацоўваліся жыхарамі весак, а 6 валок лічылі ся «прыемнымі» — іх апрацоўвалі жыхары іншых весак. Астатнія валокі былі пустымі — амаль 54 % усіх зямельных уладанняў войтаўства. Вескі Гібалы і Курбакі наогул стаялі пустымі. Прычым такі стан войтаўства зафіксаваны праз 4 гады пасля афіцыйнага заканчэння вайны, а баявыя дзеянні не вяліся ужо з 1661 г. Што ж тут рабілася непасрэдна падчас баявых дзеянняў, калі і праз 10 год пасля іх заканчэння больш за палову зямель былі неапрацаванымі?
Для найхутчэйшага адраджэння краю улада вымушана была даваць новы перасяленцам усялякія льготы і привілеі. 3 інвентара 1671 г. відаць, што значная частка насельніцтва войтаўства былі новымі людзьмі. У кожнай весцы былі «слабаджане» — людзі, вызваленыя ад падаткаў для падняцця гаспадаркі, прычым у некаторых весках яны складалі большую частку насельніцтва. Сярод населеных пунктаў Алучыцкага войтаўства, размешчаных на тэрыторыі сучаснага Касцюковіцкага раена, мы бачым вескі Гарбавічы, Дубяец, Відуйцы, Саматэвічы, Хоцімск, ІІанкі, Жадунь, Дзямідавічы, Крапіўню, Забычанне, Кавычыцы, вядомую з пачатку ХVІ ст., але якая, верагодна, раней была шляхецкім уладаннем. Інвентар Крычаўскага староства 1673 г. называе нам яшчэ адзін новы касцюковіцкі населены пункт у Алучыцкім войтаўстве — в. Блудзімля. Яна ускосна была вядомая яшчэ у сярэдзіне ХVІ ст., і яе пераход у склад староства мог бьщь выкліканы смерцю гаспадара, заканчэннем тэрміну падаравання ці невыкананнем шляхцічам сваіх абавязкаў і адмовай караля працягваць з ім дагавор.
(Рус. Для скорейшего возрождения края власть вынуждена была давать новый переселенцам всяческие льготы и привилегии. С инвентаря 1671 видно, что значительная часть населения войтовства были новыми людьми. В каждой деревне были «слабожане» - люди, освобожденные от налогов для поднятия хозяйства, причем в некоторых деревнях они составляли большую часть населения. Среди населенных пунктов Алучитского  войтовства, расположенных на территории современного Костюковичского района, мы видим деревни Горбовичи, Дубяец, Видуйцы, Самотевичи, Хотимск, Панки, Жадунь, Демидовичи, Крапивню, Забычанье, Кавычицы, известную с начала XVI в., но которая, вероятно, раньше была шляхетской владением. Инвентарь Кричевского староства 1673 называет нам еще один новый Костюковичский населенный пункт в Алучитском войтовстве - д. Блудимля. Она косвенно была известна еще в середине XVI в., и ее переход в состав староства мог быть вызванi смертью хозяина, истечением срока пожалования или невыполнением шляхтичем своих обязанностей и отказом короля продолжать с ним договор.
Адраджэнне краю ішло вельмі павольна. Інвентар Крычаўскага староства 1679 г. фіксуе наяўнасць у войтаўстве ужо 46 валок зямлі. Дзяржаўныя уладанні, сярод якіх касцюковіцкія вескі Алучыцкага войтаўства, на той час былі нешматлікія. У Гарбавічах было 14 дымоў, Брацькавічах — 10, Блудзімлі — 6, Відуйцах — 1, Дзямідавічах — 2, Крапіўне — 3, Панках— 4, Кавычьщах — 1, Мокрай — 2, Хоцімску — 1, Саматэвічах — 5.
Згодна з інвентаром 1682 г., тут ужо было 50 валок, з якіх стала апрацоўвалася 21, а яшчэ 11 валок было на «прыеме» — бралі у часовую апрацоўку вольныя землі. Паступова расла і колькасць насельніцтва у весках войтаўства. Так, у Гарбавічах на 1682 г. было 18 гаспадарак, у Забычанні— 6, Дубяйцы — 8, Жадуні — 4, зноў адрадзілася жьщце у Гібалах. У Дзямідавічах па-ранейшаму было 2 дымы, але у весцы былі яшчэ і слабаджане. У Тупічыне было 5 гаспадарак, Хоцімску — 1, Саматэвічах — 6, Блудзімлі — 12, Брацькавічах — 10, Крывой Ніве — 6, Панках — 6, Мокрай і Кавычыцах — па 1.

Адраджэнню краю паспрыяла заключэнне у 1686 г. «Вечнага міру» паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Нарэшце, пасля двухсотгадовага перыяду амаль няспынньiх войнаў мяжа паміж гэтымі дзяржавамі перастала быць зонай баявых дзеянняў. Ужо інвентар Крычаўскага староства адзначае наяўнасць у Алучьщкім войтаўстве 46,5 валокі зямлі, з якіх толькі 3,5 былі неапрацаванымі.

Паўночная вайна са Швецыяй

Аднак пачатак ХVIIІ ст. прыносіць перамены у жьщце Алучыцкай воласці. Яны былі выкліканьi Паўночнай вайной, у якой Рэч Паспалітая выступала у саюзе з Расіяй і Даніяй супраць Швецыі. Асабліва Крычаўскае староства пацярпела у 1706 — 1708 гг., калі усходнія землі Рэчы Паспалітай былі зонай баявых дзеянняў рускай і шведскай армій і, як сведчаць крыніцы, абодва войскі паводзілі сябе як звычайныя акупанты. Захаваліся шматлікія скаргі сялян на дзеянні рускіх і шведскіх салдат. У дапаўненне да ваенных разбурэнняў з 1708 па 1711 г. на тэрыторыі Беларусі лютавала жорсткая эпідэмія. Усе гэта разам прывяло да вялікіх страт насельніцтва і скарачэння плошчы апрацоўваемай зямлі. Так, у 1713 г. з 279 ворных валок у Крычаўскім старостве 202 валокі не апрацоўваліся.
Адначасова інвентары Крычаўскага староства пачатку ХVIII ст. фіксуюць новы этап у асваенні зямель на поўдні староства. Так, у інвентары 1709 г. акрамя даўно вядомай в. Хоцімск у Алучыцкай воласці упершыню згадваецца і новая «слабада Хоцімск», якая з'яуляецца часткай сенняшняга райцэнтра Хоцімск. У гэтым жа інвентары упершыню сустракаецца і в. Красніца, якая павінна была знаходзіцца на слабадзе да 1711 г. Больш актыўна гэты працэс адбываўся у другім і трэцім дзесяцігоддзях ХVIII ст., пасля заканчэння Паўночнай вайны.

Костюковичский, Кричевский, Хотимский районы в начале XVIII века после окончания Северной Войны

Наступны інвентар Крычаўскага староства — 1712 г. — фіксуе новую тэндэнцыю у адміністрацыйна-гаспадарчай арганізацыі. Па-першае, у гэты час раней адзінае Алучыцкае войтаўства, якое ахоплівала землі сучасных Касцюковіцкага, Хоцімскага і часткі Краснапольскага раена, дзеліцца на два войтаўствы — Алучыцкае і на новаутворанае Бярозкаўскае, якое было сфарміравана на усходніх землях. Цэнтр Бярозкаўскага войтаўства размяшчаўся у в. Бярозкі, якая і дала яму назву. У склад новаутворанага войтаўства акрамя Бярозак увайшлі веска Хоцімск — сучасны райцэнтр Хоцімск, вескі Баханы, Батаева, Тупічына слабада, Дзямідавічы, Крапіўня і нелакалізаваная в. Лешня. Як бачна з пералічаных весак, Бярозкаўскае войтаўства займала паўдневую частку сенняшняга Хоцімскага раена і усходнюю частку Касцюковіцкага раена.
У складзе Алучыцкага войтаўства засталіся раней вядомыя вескі Жадунь, Гарбавічы, Гібалы, Красніца, Дубяец, Панкі, Кавычыцы, Мокрая, Саматэвічы, Курбакі, Відуйцы, Калодзіск, Крывая Ніва, Забычанне, Брацькавічы, Блудзімля. Скараціўшы сваю тэрыторыю на усходзе, Алучыцкае войтаўства у той жа час некалькі пашырыла уладанні за кошт больш паўночных зямель. Так, згадваюцца вескі Палуж (сучасны Палуж 2-гі Краснапольскага раена), Вушакі, Вепрын (Чэрыкаўскі раен), Высокая, Барысавічы, Лобжа і Лапатавічы (Клімавіцкі раен). У такім складзе Алучыцкае войтаўства знаходзілася і у 1713 і 1714 гг.
Пасля спынення баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі паступова пачалося адраджэнне і Крычаўскага староства. Дзеля хутчэйшага аднаўлення гаспадарак зямельныя уласнікі, у тым ліку і дзяржава, вымушаны былі даваць сялянам і новапасяленцам, якія вярталіся, льготы у павіннасцях. Гэта было галоўным, што магло прыцягнуць людзей у разбураныя уладанні і садзейнічаць росту колькасці насельніцтва. Льготы садзейнічалі аднаўленню колькасці насельніцтва і з'яуленню новых паселішчаў на тэрыторыі Алучыцкага і Бярозкаўскага войтаўстваў.
Інвентар 1720 г. Крычаўскага староства паведамляе аб скарачэнні тэрыторыі Алучыцкага войтаўства. Ен адзначае існаванне самастойнага Лабжанскага войтаўства, куды уваходзілі вескі Лобжа і Лапатавічы, і Барысаўскага войтаўства, межы якога не акрэслены. Астатнія войтаўствы Крычаўскага староства у гэтым інвентары не размежаваны, таму цяжка дакладна сцвярджаць аб межах Алучыцкага войтаўства пачатку 20-х гадоу ХVIII ст. У той жа час інвентар фіксуе новыя вескі, што узніклі у межах Алучыцкага войтаўства другога дзесяцігоддзя ХVIII ст. Так, 14 сакавіка 1714 г., згодна з універсалам канцлера ВКЛ. было заснавана мяст. Міхалеў, якому надавалася слабада тэрмінам на 15 гадоў.
Значная колькасць населеных пунктаў на землях Алучыцкага войтаўства узнікае у 20-я гады ХVIII ст. Так, у 1719 г. над р. Зубр узнікае слабада Ганнаўка; у 1720 г. над р. Лешня; на землях в. Саматэвічы узнікае слабада Сіліч (сучасная в. Сілічы); у 1722 г. на землях в. Крывая Ніва узнікае сла6ада Селіцкая, у гэтым жа годзе на 3емлях в. Забычанне над р. Жадунька узнікае в. Галашоўка; у 1723 г. на землях в. Гарбавічы заснавана слабада Баравая; у гэтьiм жа годзе, 19 красавіка, на землях в. Відуйцы была заснавана слабада Казелле; у 1726 г. над р. Зубр на землях весак Панкі і Мокрая узнікае слабада Баронькава; у інвентары Крычаўскага староства 1727 г. упершыню згадваецца і в. Прусінская Буда; у гэтым жа годзе над р. Крупня на землях в. Забычанне узнікае в. Крупня.
У добра вызначаньiх памерах Алучыцкае войтаўства з'яўляецца у інвентары Крычаўскага староства 1747 г. У яго складзе на той час было два мястэчкі. Першае — Міхалеў, размешчанае побач з в. Забычанне і на яе землях. Забудова Міхалева уяуляла са6ой рынак памерам 14 прэнтаў (345 м2), які складаўся з чатырох частак «кватэр», і прылеглыя да яго тры вуліцы — Забычанская, Касцюковіцкая і Крычаўская. Усяго у мястэчку у 1747 г. было 47 дымоў, у тым ліку на рынку знаходзілася 7.
На Крычаў-скай вуліцы размяшчалася царква, а на Забычанскай — «школа яўрэйская». Акрамя таго, інвентар адзначае наяў-насць у мястэчку двух бровараў адзін быў дзяржауны, а другі трымаў арандатар мястэчка. На р. Жадунька паміж мястэчкам і в. Забычанне стаяў млын, які меў адно кола.
У 1738 г. было заснавана мяст. Сту-дзянец, якому была вызначана слаба-да тэрмінам на 15 гадоў. У 1747 г. яно было некалькі большым памерамі, чым Міхалеў. Забудова яго таксама склада-лася з рынка памерам 79,5 прэнтаў (амаль 1900 м2), мелася тры вуліцы - -Касцюковіцкая, Старадубская, Руд-нянская. Акрамя таго, існавала яшчэ адна невялікая вуліца, што вяла у бок в. Белая Дуброва. У мястэчку на той год быў 51 дым, у тым ліку на рынку стаяла 13. Мястэчка, верагодна, мела свае самакіраванне, бо у інвентары згадваецца бурмістр Казімір Яноўскі. У Студзянцы была царква, два млыны — адзін стары, на 2 колы, а другі новы, недабудаваны; пры старым млыне дзейнічаў фолюш (сукнавальня). Таксама у Студзянцы адзначаецца наяўнасць старой карчмы, якая патрабавала рамонту. Насупраць Студзянца на другім баку Жадунькі інвентар адзначае размяшчэнне в. Жадунь, якая вядома была яшчэ з ХVІ ст. Акрамя таго, у інвентары Крычаўскага староства 1727 г. адзначалася, што наваколле в. Панкі з'яўляецца добрым месцам для заснавання горада.
Акрамя гэтых дзяржаўных мястэ-чак на тэрыторыі Касцюковіцкага рае-на існавала і прыватнауласніцкае мяс-тэчка Касцюкова — Касцюковічы. На пачатку стагоддзя гэта была яшчэ вес-ка, але бліжэй да сярэдзіны яна пера-тварылася у мястэчка. На жаль, у пісь-мовых крыніцах звесткі пра яго гісто-рыю амаль адсутнічаюць. У ім у сярэ-дзіне ХVIII ст, праводзіліся кірмашы, на якія пад страхам пакарання смерцю было забаронена прыязджаць жыха-рам Крычаўскага староства. Яго ула-дальнікі — князі Радзівілы — не жа-далі мець канкурэнтаў. Касцюковіцкі кірмаш абслугоўваў жыхароў наваколь-ных прыватнауласніцкіх уладанняў.
Са стары весак Алучыцкага вой-таўства згадваюцца вескі Забычанне, Гібалы, Жадунь, Гарбавічы, Красніца, Дубяец, Брацькавічы, Крывая Ніва, Кавычыцы, Мокрая, Хоцімск, Саматэ-вічы, Відуйцы, Курбакі, Калодзіск і інш. У той жа час інвентар фіксуе на-яўнасць значнай колькасці новы на-селеных пунктаў Алучыцкага войтаў-ства, якія узніклі у 30 — 40-я гады ХVIII ст.
(Рус): В его составе на то время было два местечка (городка). Первое - Михалев, расположенное рядом с д. Забычанье и на ее землях. Застройка Михалева представляет со6ой рынок размером 14 прентов (345 м2), который состоял из четырех частей «квартир», и прилегающих к нему трех улиц - Забычанская, Костюковичская и Кричевская. Всего в городке в 1747 г. было 47 дымов, в том числе на рынке находилось 7.
На Кричевского улице располагалась церковь, а на Забычанскай - «школа еврейская». Кроме того, инвентарь отмечает наличие в городке двух пивоварен один был государственный, а второй держал арендатор городок. На р. Жадунька между городком и д. Забычанье стояла мельница, имевший одно колесо.
В 1738 г. было основано мест. Студенец, которому была определена слобода сроком на 15 лет. В 1747 оно было несколько больших размеров, чем Михалев. Застройка его тоже состояла из рынка размером 79,5 прентов (почти 1900 м2), имелось три улицы - Костюковичская, Стародубская, Руднянская. Кроме того, существовала еще одна небольшая улица, которая вела в сторону д. Белая Дуброва. В местечке на тот год был 51 дым, в том числе на рынке стояла 13. Местечко, вероятно, имела свои самоуправление, ведь в инвентаре упоминается бургомистр Казимир Яновский. В Студенцах была церковь, два мельницы - одна старая, на 2 колеса, а вторая новая, недостроенная; при старой мельнице действовал фолюш (сукновальная). Также в Студянцах отмечается наличие старой корчмы, которая требовала ремонта. Напротив Студенца на другой стороне Жадуньки инвентарь отмечает расположение д. Жадунь, которая конечно была еще с XVI в. Кроме того, в инвентаре Кричевского староства 1727 отмечалось, что окрестности д. Панки является хорошим местом для основания города.
Помимо этих государственных городков на территории Костюковичского района существовала и частнособственнический городок Костюкова - Костюковичи. В начале века это была еще деревня, но ближе к середине она превратилась в городок. К сожалению, в письменных источниках сведения о его истории почти отсутствуют. В нем в середине ХVIII в, проводились ярмарки, на которые под страхом смертной казни было запрещено приезжать жителям Кричевского староства. Его владельцы - князья Радзивиллы - не хотели иметь конкурентов. Костюковичская ярмарка обслуживала жителей окрестных часнособственнических владений.
Со старых деревень Алучитскога войтовства упоминаются деревни Забычанье, Гибалы, Жадунь, Горбовичи, Красница, Дубяец, Братьковичи, Кривая Нива, Кавычицы, Мокрая, Хотимск, Самотевичи, Видуйцы, Курбак, Калодиск и др. В то же время инвентарь фиксирует наличие значительного количества новый населенных пунктов Аличитского войтовства, которые возникли в 30 - 40-е годы ХVIII в.
Паміж 1727 і 1747 гг. у войтаўстве з'яўляецца в. Гумніцкая, у 1747 г., згодна з інвентаром, заканчваўся тэрмін слабады для в. Мялоўка, а у 1748 г. для в. Харашоўка; гэта дазва-ляе лічыць, што яны узніклі у канцы 30-х гадоў ХVIII ст.
Вялікая колькасць населеных пунктаў Алучыцкага войтаўства была заснавана і у другой палове 40-х гадоў ХVІІІ ст. Так, у 1745 г. на мяжы з казакамі на ручаі Пенежац была заснавана слабада Пенеж. Значна большая колькасць населеных пунктаў узнікла у 1747 г. 21 студзеня 1747 г. на землях кавычыцкіх была заснавана слабада Вялікі Бор, 7 сакавіка таксама на землях в. Кавычыцы была заснавана слабада Баравая, 22 сакавіка над р. Дубяец на землях в. Дубяец была заснавана в. Поўсцін. У гэтым жа годзе была заснавана слабада Папротна Буда (сучасная в. Папаратнае) і нелакалізаваныя слабоды Бердніцкі Ручэй, Колпіта. Інвентар 1747 г. згадвае без даты заснавання і іншыя новыя вескі Алучыцкага войтаўства — Ветухна, Доўгі Лог, Дубровіца, Гольшаў, Буда Брацькоўская, Гайдукоўка. За Беседдзю згадваюцца вескі Калодліва, якая была перанесена з Панкоў, Панкоўская Буда, Белы Камень, Гаўрыленка, слабада Дзеравец. Акрамя гэтых весак у Алучыцкім войтаўстве быў яшчэ шэраг населеных пунктаў, якія кароль увесь час здаваў шляхце на пэўных умовах. Прычым гэта былі адны і тыя ж населеныя пункты, якімі шляхта валодала «да жывотным правам заведзеным», і таму у інвентарах староства фігуруюць вельмі рэдка.
Так, інвентар Крычаўскага староства 1б94 г. адзначае, што у весках Зяленкавічы і Белая Дубрава валодаў адпаведна 20 і 40 дымамі пан Андрэй Гайко. Па лакалізацыі фармальна яны уваходзілі у склад Алучыцкага войтаўства, хоць увесь час знаходзіліся у шляхецкіх уладаннях. Гэтыя вескі і надалей заставаліся у валоданні рода Гайко, пакуль кароль Аўгуст ІІ не забраў іх у дзяржаўны скарб па смерці Альбрэхта Гайко і не перадаў Каралю Станіславу Радзівілу, што і было пацверджана каралем у 1718 г.

Значная колькасць сучасных касцюковіцкіх весак узнікла у ХVІІІ ст. і на тэрыторыі Бярозкаўскага войтаўства. Так, у 1716 г. над р. Крупняй на землях весак Лешня, Жадунька і Тупічын была заснавана слабада Прусін. У 1722 г. пасля ваеннага ліхалецця Паўночнай вайны (1700 — 1721) адрадзілася в. Шарэйкі, якой была дадзена слабада для адраджэння тэрмінам на 11 гадоў. У 1723 г. на землях в. Тупічын была заснавана слабада Валынеж. У 1727 г. зноў пачала адраджацца в. Крапіўня. Інвентар Бярозкаўскага войтаўства 1747 г. таксама згадвае сенняшнія касцюковіцкія вескі Вішанькі, Сялецкае, Ліпавы Ручай. Веска Крапіўня межавала з в. Шчаглоўка, якой тады валодаў пан Цеханавецкі.
Як бачым, сялянская каланізацыя 20 — 40-х гадоў ХVІІІ ст. закранула усю тэрыторыю Алучыцкага войтаўства і ахоплівала у асноўным новыя землі, а не «старыя» вескі. Гэта тлумачылася перш за усе тым, што на новых, неапрацаваных лясных участках прадстаўляліся больш працяглыя тэрміны «слабод». Дадаткова распрацоўка менавіта нерушаў тлумачыцца яшчэ тым, што яны першапачаткова давалі больш высокі ураджай і не патрабавалі угнаенняў. А па-другое, распрацоўваючы лясны участак, селянін адначасова атрымліваў будаўнічы матэрыял і дровы. Мяркуючы па інвентарах за 20-гадовы перыяд, Крычаўскае староства да сярэдзіны ХVІІІІ ст. змагло загаіць свае раны, нанесеныя яму Паўночнай вайной. Колькасць сялянскіх гаспадарак з 1712 па 1747 г. узрасла з 500 да 3018 дымоў, а колькасць сялянскіх гаспадарак, якія не мелі коней, з 1727 па 1747 г. скарацілася з 199 да 21.
Апошні вядомы інвентар Крычаўскага староства (1765), на жаль, захоўваецца па-за межамі Беларусі — у Літве. Таму цяжка сказаць, якія змены адбыліся на землях Касцюкоўшчыны у апошнія гады існавання Рэчы Паспалітай.
А. А. Мяцельскі

Мяцежныя вескі

У ХVIII ст. Крычаўскім староствам валодалі спярша графы Весялоўскія, а затым — Радзівілы. У час іх валадарання на тэрыторыі  паўдневай і паўднева-усходняй часткі сучаснай Магілеўшчыны (Крычаўскім і Мсціслаўскім ваяводствах) у 1690 — 1691 гг. адбылося самае буйное сялянскае антыфеадальнае паўстанне. Прычынай для яго паслужыла рабаўніцтва сялян весак Дубяец і Крывая Ніва жаўнерамі харугвы гетмана Вялікага княства Літоўскага. Харугва мела благую славу і займалася хабарніцтвам і рознымі ліхадзействамі. Калі жаўнеры з'явіліся у Дубяйцы, сяляне адмовіліся узяць іх на пастой. Аднак жаўнеры не прынялі стыхійны пратэст сялян у разлік. Тады сяляне, узброіўшыся ручніцамі, напалі ноччу на жаўнераў, якія размясціліся адпачыць у вясковай пуні. На чале паўстанцау стау жыхар в. Дубяец Макар Арцюхоў. Як сведчаць архіўныя крыніцы, «халопілі» жаўнераў дубовымі каламі і ручніцамі, пры гэтым прыгаворваючьi: «Навошта да нас прыехалі? Хопіць піць нашу кроў”.
Сяляне, павязаўшы няўдальiх ваяк хабарнікаў, зачынілі іх у лазні, а раніцай з ганьбай выгналі з вескі. Услед ім несліся пагрозы: «Памятайце, тое, што адбылося тут з вамі, будзе і з вашым панам, калі ен уздумае сюды з'явіцца. А цяпер ідзіце прэч і больш не з'яўляйцеся».
Жаўнеры пешшу дабраліся да Крычава. Тут яны паведамілі пану Канажэўскаму аб тым, што з імі адбылося ў Дубяйцы. Пан у той жа дзень накіраваў у мяцежныя вескі новы конны атрад жаўнераў з загадам уціхамірыць бунтаўшчыкоў. Але дубяецкія сяляне, аб'яднаушыся з сялянамі суседняй в. Крывая Ніва, належным чынам сустрэлі і гэтых няпрошаных гасцей. Зрабіўшы засаду, яны рашуча напалі на асноўную частку карнага атрада і пачалі яго праследаваць. На паўдарозе паміж в. Дубяйцом і Крычавам сялянская пагоня сустрэла самога пана. Ен, не дачакаўшыяся звестак ад свайго воінства, сабраў чэлядзь і вырашыў асабіста удзельнічаць у расправе з непакорнымі.
Адбылася сутычка сялян з чэляддзю Канажэўскага, аб чым у архіўных крыніцах есць наступнае сведчанне: «Макар адразу ж кінуўся на пана Канажэускага, схапіў яго за грудзі. Другі селянін грымнуў пана колам па спіне так, што той, не устаяушы на вагах, упаў на зямлю». Чэлядзь, убачыушы гэта, кінулася на дапамогу свайму пану. Пачалася жорсткая бойка. У ход пайшла зброя. Сяляне вымушаны былі адступіць, а збітага пана чэлядзь адвезла у Крычаў.
Працяглы час ні жаунеры ні пан Канажэўскі не паказваліся у Дубяйцы і у Крывой Ніве.
Неўзабаве сялянскае паўстанне перакінулася на вескі Брацькавічы, Відуйцы, Вепрын і інш. Для уціхамірвання магнат Радзівіл кінуў новыя войскі на чале з панамі Коркуцем і Квінтам.
Летам 1691 г. паўстанне сялян на Касцюкоўшчыне было задушана. Многія яго удзельнікі былі пакараны смерцю. Мяцежныя вескі Дубяец, Крывая Ніва і іншыя былі разрабаваны.
Антыфеадальная барацьба дасягнула найвышэйшага напалу у Крычаўскім старостве у пачатку 40-х гадоу ХVІІІ ст. і перарасла у буйное сялянскае паўстанне. Узначаліу яго войт в. Селішча Васіль Вашчыла. Як бачна са «Следчай справы Васіля Вашчылы (яна захоўваецца у Цэнтральным архіве у Кіеве), дзед Васіля Пацей са сваей жонкай Ганнай жыў у Расіі у в. Чамаданава. Потым пераехаў у Лобжу, якая уваходзіла у Крычаўскае староства. 3 Лобжы Пацей, Ганна і сын Мацвей (будучы бацька Васіля) перабраліся на жыхарства у маентак Свадкоўскага, які знаходзіуся у в. Мурын Бор, у той час Мсціслаўскага ваяводства. Тут у 1690 г. нарадзіўся Васіль. Пасля Марына (маці Васіля) разам з дзецьмі Васілем, Мацвеем, Ахрэмам і Сяменам пераехала у в. Селішча Крычаўскага староства.
Сяляне пакутавалі ад мясцовай шляхты. Асабліва вылучаліся жорсткасцю шляхціц Іваноўскі, які меў маентак у Касцюковічах, і пан Свадкоўскі, уладанні якога размяшчаліся вакол Мурына Бора, Антонаўкі, Царковішча і каля Крычава. Як і войскі Радзівілаў, яны учынялі наезды на вескі і займаліся рабаўніцтвам, захоплівалі у палон сялян.
Феадальны ціск з боку арандатараў, бесперапынныя воінскія пастоі і карныя экспедыцыі супраць насельніцтва давялі сялян староства да галечы.  Ранейшыя формы антыфеадальнай барацьбы не дапамагалі. Сяляне былі вымушаны пераходзіць да больш вострых і рашучых мер. Адмаўляліся ад выканання загадаў і распараджэнняў. Затым браліся за сякеры.
У 1740 г. успыхнула паўстанне сялян і гарадской беднаты супраць шляхты. Завадатарам быў войт з в. Селішча Васіль Вашчыла. Ен меў 0,1 валокі зямлі (каля 2 га), двух коней. Акрамя земляробства займаўся адыходніцтвам, гандляваў воскам. Магчыма, таму і прыстала да яго прозвішча Вашчына Вашчыла.
Васіль быў чалавекам рашучым, ініцыятыўным, свабодалюбівым. Відаць, гэтымі  якасцямі і заваяваў давер у сялян. У канцы 1743 г. ен узначаліў узброенае паўстанне. 
Яны грамілі маенткі шляхты, купцоў і ліхвяроў, забіралі маемасць, знішчалі даўгавыя судовыя кнігі.
На разгром паўстання Геранім Фларыян Радзівіл у студзені 1744 г. накіраваў некалькі соцень коннікаў, пяхоту з гарматамі. Узначальваў гэтае войска палкоўнік Пястжэцкі. Карнікі занялі Крычаў. Прыбыцце войска у староства з'явілася сігналам для масавага выступлення сялян. Паўстанцаў налічвалася больш за дзве тысячы. Узброеныя сякерамі і ручніцамі, яны 18 студзеня 1744 г. атакавалі Крычаўскі замак. Іх падтрымала гарадская бедната.
Сяляне змагаліся мужна, але сілы былі няроўныя. Феадальньiя войскі былі лепш узброены, мелі вопыт вядзення ваенных дзеянняў. Атрады паустанцаў з вялікімі стратамі вымушаны былі адступіць. У баі больш за 100 іх загінула, 500 чалавек было паранена, 77 — узята у палон, з якіх толькі трое засталіся жывымі: старац і два бурмістры.
Аднак паўстанцы не збіраліся здавацца. Яны стварылі новы лагер каля в. Царковішча. Хутка іх колькасць вырасла амаль да чатырох тысяч. Нечакана на лагер у ноч на 2б студзеня напалі атрады палкоуніка Пястжэцкага. Захопленыя знянацку, сяляне адступілі, пакінуушы на полі бою больш за 200 забітых і шмат параненых, 176 чалавек, у тым ліку некалькі кіраўнікоў паўстання, трапілі у палон.
У пачатку лютага 1744 г антыфеадальнае паўстанне сялян і гарадской беднаты было задушана. Улады жорстка расправіліся з паўстанцамі. Адразу пасля бою каля в. Царковішча 60 паўстанцаў былі пасаджаны на кальi, 16 палонных кіраўнікоў паўстання былі прыгавораны да пакарання смерцю.
Над паплечнікамі Васіля Вашчьiлы Іванам Карпачом, Бычком, Ветрам 22 лютага 1744 г. у Крычаве адбыўся суд. Яны былі прыгавораны да пакарання смерцю. Васілю Вашчылу удалося уцячы.
Прычынамі паражэння Крычаўскага паўстання былі неарганізаванасць, стыхійнасць і лакальнасць, уласцівыя усім сялянскім паўстанням часоў феадалізму.
Г. Ф. Радзівіл пайшоу на дробныя уступкі сялянам. Ен замяніў прымусовыя работы на будах грашовым чыншам, зняў некаторыя абмежаванні у сялянскім гандлі, абвясціў пра намер не здаваць староства у арэнду і інш.
В. Ц. Бондараў, А. А. Мяцельскі.

Па сведчанні Андрэя Меера, «привыкший уже к свирепству Радзивилл немедленно туда послал достаточную, под предводительством полковника Пестрицкого, команду и сам приездом своим мятежников устрашить не умедлил, он повелел по ним стрелять и тем столь страшный сделал им вид, что многие свое несчастье восчувствовав, к прежнему своему послушанию возвратились. Вощила спасся бегством и умер в Малой России в гор. Мглине. Карпач и Ветер пойманы и жестокой были преданы казни, ибо первый в медвежыю кожу обшит будучи, затравлен собаками. Кричев весь тогда обагрен был кровью, и расставленные по всем улицам и на правом берегу Сожа виселицы и колья через несколько дней грозное и страшное представляли позорище».
Васіль Вашчыла
Вашчыла Васіль Мацвеевіч -кіраўнік сялянскага руху і ўзброенага паўстання супраць феадальнага прыгнету ў крычаўскім статрастве ў 1740-я гады. Селянін в. Селішчы. Не аднаразова насіў уладальніку староства Радзівілу скаргі сялян на злоўжыванні самавольства арэндатараў, за што неаднараазова быў зняволены. Сваей непрымірымасцю і актыўнай барацьбой супраць феадальнага уціску заваяваў павагу і аўтарытэт жыхароў сваей і суседніх весак, таму быў выбраньi войтам в. Селішчы. У маі 1740 г. узначаліў першы узброены атрад з некалькіх сотняў сялян, да якога пазней далучыліся сяляне з іншых шляхецкіх уладанняў і з-за мяжы. У сярэдзіне 1741 г. у сялянскіх хваляваннях, якія ахапілі большую частку Крычаўскага староства, удзельнічала некалькі тысяч чалавек. Сяляне рабілі спробы знішчыць прадпрыемствы па вырабе паташу, грамілі маенткі заможнай шляхты і ліхвяроў, знішчалі даўгавыя кнігі. У канцы 1743 — пачатку 1744 г. антыфеадальная барацьба прыняла характар узброенага паўстання. У баях пад Крычавам і каля в. Царковішча войскі Гераніма Радзівіла разбілі дрэнна узброеныя сялянскія атрады і жорстка расправіліся з паўстанцамі. Вашчылу удалося уцячы на Латакоўскі расійскі фарпост, адкуль ен быў пераведзены на Цімошынскую пагранічную заставу. Радзівіл запатрабаваў выдаць Вашчылу як сялянскага важака, які павінен адказаць за усе «ліхадзействы». Каб не трапіць у рукі карнікаў, Вашчыла вьiдау сябе за расійскага падданага. Пакуль ішло следства, ен сядзеў у Кіева-Пячэрскай крэпасці, дзе захварэў на дызентэрыю і неўзабаве памер.
В. У. Мялешка.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн..1994. Т. 2.
С. 239.
Далей новая старонка гісторыі: В составе Российской империи
 Чытайце таксама, пра тое, што было на гэтых землях да Вялікага княства Літоўскага: Предки жителей Костюковичского района - радимичи,
а также материал:Законы, суды, артикулы в Великом княжестве Литовском
Города и деревни Беларуси- Мстиславский район
Паглядзіце ніжэй ціквае пяціхвіліннае відэа -песню пра гісторыю Беларусі.

Комментариев нет:

Отправить комментарий